• Пожаловаться

Віктар Казько: Хроніка дзетдомаўскага саду

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько: Хроніка дзетдомаўскага саду» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1987, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Віктар Казько Хроніка дзетдомаўскага саду

Хроніка дзетдомаўскага саду: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хроніка дзетдомаўскага саду»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР Віктара Казько апавядае пра лес дзетдомаўскага саду, які пасадзілі яго выхаванцы, а да гэтага — ix бацькі, былыя ўдзельнікі грамадзянскай вайны. Сад — гэта памяць пра тых, хто загінуў за наша шчасце. Сад — гэта наша родная зямля, якую нам трэба берагчы i шанаваць. Так разумеюць жыццё героі твора.

Віктар Казько: другие книги автора


Кто написал Хроніка дзетдомаўскага саду? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Хроніка дзетдомаўскага саду — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хроніка дзетдомаўскага саду», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

I Сноўдала пабег, не адрываючыся далёка ад Барталамеуса, але і не падпускаючы яго блізка, каб ён мог стрэліць. Калі ж адчуваў, што Барталамеус ужо стаміўся, сцішваўся, адпачываў і сам, распаляў і злаваў Барталамеуса, даводзячы яго да шаленства. I тады бег далей, пакуль сам не завальваўся. Дазволіўшы сабе апошні адпачынак, Сноўдала адчуў, што вочы адмаўляюць яму, усё вакол як у тумане, зразумеў, што прыспеў час заканчваць іх гульні з Барталамеусам. Барталамеус ужо азвярэў ад гэтых гульняў; калі ён выходзіў з хаты як паляўнічы, мо і палічыў сустрэчу з ім, са Сноўдалам, за паляўнічае шчасце і як за шчасцем у азарце кінуўся за ім, цяпер жа ён гоніцца за ім раз'юшаны, з крывавымі чорцікамі ў вачах. I нічога на свеце не існуе для яго больш, акрамя той жаданай хвіліны, калі куля з прагавітым прычмокам увап'ецца ў яго, Сноўдалава, цела, праніжа сэрца і пенным струменем лінецца гарачая кроў. Сноўдала зрабіў некалькі кругоў вакол Барталамеуса і бачыў яго вочы — свае вочы, калі ён наносіў свайму пераможанаму саперніку апошні ўдар. Зацвяліў ён ужо Барталамеуса і сам сябе зацвяліў, змучыў. I зацвеленасць, змучанасць гэтая напалохала Сноўдалу. Ён прыгадаў, што бачыў ужо ўсё гэта, даўно ўжо ўсё гэта было, стагоддзі назад. Вось так, як сёння Барталамеус за ім, ганяўся ўжо на яго зубрынай, звярынай памяці чалавек за чалавекам. Мноства людзей за адным чалавекам. I той, што ўцякаў, быў, як і ён, Сноўдала, апошнім у родзе. Апошнім яцвягам, і звалі яго таксама Сноўдалам. I пагоня была таксама доўгай, праз лясы, рэкі і балоты. Спачатку здавалася, што яцвяг, яго даўні цёзка, гуляе з тымі, што гоняцца за ім, у хованкі, так лёгка бег ён, даваў нырца ў непраходныя, здавалася б, зараснікі, ведаў пушчу, у якой нарадзіўся, якая належала яму, да апошняй купіны. Толькі вось адзенне яцвяга было ў крыві, у крыві было і адзенне загоншчыкаў, і крывавыя чорцікі скакалі ў іх вачах. I нічога на свеце яны не бачылі, не бачылі і самога свету. Адно гэтага апошняга яцвяга, што застаўся яшчэ жывы, схаваны балотамі. Яцвяга, якога трэба было дагнаць і забіць. Да гэтага яны ўжо забілі яго сына і жонку. Цяпер прыспеў яго час. Ён, пэўна, ведаў, што яму не ўцячы, але ўсё ж на штосьці спадзяваўся, таму што хацеў жыць. Развітваючыся са сваёй зямлёй, са сваім небам і пушчай, ён на бягу кратаў, гладзіў рукамі векавечныя дубы, абдымаў іх, звярынымі сцежкамі вёў за сабою пагоню туды, дзе былі пепраходныя балоты, куды асцерагаўся забрысці і сам звер, куды ведалі дарогу адны толькі зубры, таму што яны прыходзілі туды паміраць, каб ні адно вока не бачыла іх смерці, каб і ваўкі не расцягвалі іх костак.

Яцвяг добра ўжо апярэдзіў пагоню, быў ужо на краі балота і, здавалася, уратаваўся. Спыніўся каля вады і багны, што дыхала смуродам і туманам, якую не маглі скаваць і самыя лютыя маразы, якая гарэла сама па сабе, калі выпадала спякотнае лета: балота падсыхала, вады ў ім менела, і ад смуроду дохла ўсё жывое. Вось і тады і браў сваё агонь. Яцвяг стаў вызваляць смурод з багны, нібыта цвяліў нячыстую сілу, што засела ў той багне, зашоргаў у балота, у жабер палкаю. Ускаламучаная вада, што адстойвалася месяцамі, злосна ўспенілася, запыхкала атрутнымі бурбалкамі, а яцвяг у крывавым сваім адзенні, ускудлачаны, што лесавік, пасміхваўся толькі ў чорную як смоль бараду і падскокваў ад радасці. Нарабіўшы смуроду, што і самому дыхаць ужо было немагчыма, адышоўся ад балота, выкрасаў агонь, запаліў паходню з бяросты і зноў ступіў у ваду, ужо, можна сказаць, недасягальны для пагоні. Тая бралася бокам, абыходзячы балота, пэўна, ведала, што яно непраходнае. I зубр парадаваўся ўжо за чалавека, з якім у яго было адно імя. Але тут адбылося нешта незразумелае: Сноўдала-яцвяг закрычаў, павярнуў на сябе пагоню. Сноўдала-зубр здзівіўся, і так яму зрабілася прыкра, што ён аж затрубіў. I пагоня пайшла на гэтыя два галасы, абмінула зубра і скіравала на яцвяга. А той няспешна адступаў, зацягваючы яе ўсё далей, далей у балота, і сам усё глыбей і глыбей заходзіў у ваду, трымаючы над галавой паходню. Недзе пасярэдзіне балота вада абціснула яму ўжо грудзі, пагоня прыпынілася. Яцвяг адчуў гэта, зрабіў два крокі, вады паменела, яна цяпер ледзь даставала яму да каленяў. Ён павярнуўся да ворагаў тварам, закрыўляўся, загукаў, падахвочваючы іх ісці далей. I ворагі з перасцярогай, але пасунуліся за ім, ваяўніча размахваючы аголенымі мячамі, спяшаючыся паспытаць імі яго цела. Ён ухіляўся ад іх, хапатліва, па-рачынаму сунуўся да берага, на сухое. I дапяўся да сухога, выцягнуў з абдымкаў багны пагоню і пабег скачкамі па палянцы да дуба, што самотна стаяў на астраўку. Пад пераможныя ўжо крыкі сваіх ганіцеляў дабег да дуба, шырока размахнуўся і кінуў паходню ў багну. Імгненна схапілася, зашугала па вадзе полымя. Пагоня замерла, забылася і пра яцвяга. А той стаяў, уціснуўшыся плячыма ў дуб, пасміхаўся людскому спалоху і агню, што высвеціў яго з ног да галавы, надаў чырвані і барвы яго акрываўленаму адзенню. Яцвяга засеклі моўчкі, бязгучна, ён толькі ўскінуў да грудзей, склаў крыжам рукі, выпнуў грудзіну. Першымі і ўпалі на зямлю гэтыя яго складзеныя крыжам рукі; потым пакацілася і галава з маленькім застылым ва ўсмешцы ротам, маленькімі і з той жа ўсмешкай вочкамі, слізганула па дубе, акрывавіла яго і ўпала пад ногі, якія не паспелі і сагнуцца. Самому яцвягу, тулаву яго ўпасці на зямлю так і не далі, паднялі на мячы, узнялі ў неба. Шугала полымя, трубіў зубр, правіў трызну па апошнім яцвягу, адначасова і па яго ворагах, якім ужо было наканавана загінуць у гэтым топкім балоце.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хроніка дзетдомаўскага саду»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хроніка дзетдомаўскага саду» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Віктар Казько: Суд у Слабадзе
Суд у Слабадзе
Віктар Казько
Сяргей Грахоўскі: Недапісаная кніга
Недапісаная кніга
Сяргей Грахоўскі
Віктар Казько: Неруш
Неруш
Віктар Казько
Отзывы о книге «Хроніка дзетдомаўскага саду»

Обсуждение, отзывы о книге «Хроніка дзетдомаўскага саду» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.