Віктар Казько - Хроніка дзетдомаўскага саду

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Хроніка дзетдомаўскага саду» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хроніка дзетдомаўскага саду: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хроніка дзетдомаўскага саду»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР Віктара Казько апавядае пра лес дзетдомаўскага саду, які пасадзілі яго выхаванцы, а да гэтага — ix бацькі, былыя ўдзельнікі грамадзянскай вайны. Сад — гэта памяць пра тых, хто загінуў за наша шчасце. Сад — гэта наша родная зямля, якую нам трэба берагчы i шанаваць. Так разумеюць жыццё героі твора.

Хроніка дзетдомаўскага саду — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хроніка дзетдомаўскага саду», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ну, чаго ты, супакойся. Баба дома? — спытаў я, каб толькі не маўчаць.

— Баба кароў пасе,— адказаў мне Гарык неяк праз сілу, нібыта перамагаючы штосьці ў сабе.

— А маці дзе? Усё ў яе добра?

— Маці дома. Усё добра...

— Што ж здарылася?

— Нічога,— сказаў Гарык і заплакаў.— Нічога з намі не здарылася.— Слёзы стылі ў яго на вейках, а гаварыць ён адмаўляўся. Гэта была яго першая смерць, і ён бараніўся маўклівасцю. Гарыку было ўсяго ж толькі восем гадоў, і яму, пэўна, здавалася, што ўсё яшчэ можна перайначыць, не трэба толькі памінаць смерць, не трэба прызнаваць тое, што адбылося, і ўсё будзе добра. А мо ён спадзяваўся на мяне, на цуд, які сыходзіць заўсёды ад чужога чалавека. Ён нічога не скажа, а я, чужы яму, пачую, і ўсё будзе — як і раней. Устане яго дзед і скажа яму: «Ну, што, сукін кот, чарвякоў накапаў, дуем на рыбалку». Я прыціснуў да сябе худзенькае, але раптам па-мужчынску акрэплае цельца Гарыка. Ён вылузнуўся з маіх абдымкаў, адбег убок і з адчаем, мне здалося, і з нянавісцю да мяне ціха прашаптаў:

— Дзед памёр.

Я ўсхапіўся на ногі. Цяпер гэтае дзіцячае жаданне цуду ахапіла мяне. Цяпер трэба было бараніцца ўжо мне, нешта рабіць, каб пазбавіцца праўды гэтых двух слоў: «Дзед памёр». Заглушыць іх, спыніць іх рух, каб яны не ўвайшлі ў кроў, свядомасць. I я распрануўся да плавак, скіраваў да палаткі, узяў мыла і ўвайшоў у халодную ад халоднага лета і ад таго, што была яшчэ раніца, ваду. Пачаў купацца, цвяроза адчуваючы, што раблю нешта недарэчнае, ненармальнае, грэшнае нават: атрымлівалася так, што я змываў з сябе памяць аб Мар'яну. А Мар'ян, як і што б там ні гаварылі, даводзіўся мне бацькам, быў нашым дзетдомаўскім бацькам. Вада холадам пакусвала ногі, колка ахапіла грудзі. Я паспешліва намыльваў галаву, даваў нырца і зноў намыльваўся. Гарык стаяў на беразе абыякавы і бездапаможны, чакаў мяне. А я ніяк не мог выйсці з рэчкі. Выйсці — значыць гаварыць нешта. Слоў жа ў мяне не было. Я не знайшоў іх і тады, калі мы ўжо ішлі па дарозе ў вёску.

На Мар'янавым двары было цесна ад людзей. Была там і жонка яго, паспела прыгнаць кароў. Плакала, прыгаворваючы, нібыта трызнячы:

— А я гляджу, ніхто не сустракае мяне... I Мар'янка з варот не выходзіць. Што ж ты не выйшаў, Мар'янчык, што ж ты не выйшаў?..

— Падаюць франтавікі, падаюць. Косіць іх, як жыта,смерць,— гаманілі паміж сабой вяскоўцы.

— Гэта ж толькі пенсію выправіў, толькі б жыць. Не паспеў у руках патрымаць тую пенсію...

I зноў я быў не здольны перамагчы сябе, адчуваючы, што раблю нешта бязглуздае, глупства нейкае, пераступаю праз вызначаны, хоць і невядома кім, але ўсё ж вызначаны звычай і парадак, замест таго каб зайсці адразу ў хату, як водзіцца сярод людзей, я папрасіў у зяця Мар'яна, падпалкоўніка, брытву і люстэрка і пачаў галіцца, саромеючыся сябе, саромеючыся свайго твару ў люстэрку.

— На маіх руках, лічы, памёр,— гаварыў зяць Мар'яна, стоячы каля мяне,— шчасліва памёр. Дай бог кожнаму. Выйшаў на двор, па дровы, упаў, і ўсё...

Я даў веры гэтаму «ўсё» толькі на другі ці трэці дзень, пасля пахавання і памінак ужо, калі вяртаўся разам з Гарыкам да сябе ў палатку і недзе на паўдарозе нас заспела навальніца і на зямлю абрынуўся такі лівень, што вадою ссякала лісце з дубоў...

Пасля смерці Мар'яна Іванавіча Знаўца, на сённяшняе маё разуменне, дык і не такой ужо нечаканай, пачалося паміранне і ўсяго іншага, таго, чым ён жыў, што жывіла яго сэрца, якое так раптоўна спынілася. Сэрца франтавіка, гаспадара. Першым пачаў сыпацца будынак дзіцячага дома, дырэктарам якога быў Мар'ян. Вось чаму я сёння і асцерагаюся дарогі, па якой хадзіў у дзяцінстве. Пры той дарозе стаіць мая хата, абадраная, разбітая, разваленая, як з бежанцаў выйшла. Падлога ўзадрана, павыдзіраны рамы, замест дзвярэй як ротам зеўраюць праломы халодных калідораў, дыхаюць нежыццю і запусценнем. На сценах калідораў непрыстойныя і брыдкія малюнкі і надпісы, летапіс вясковага кахання. Я абмінаю, не хачу глядзець на сваю хату мо яшчэ і таму, што, як Гарык некалі, спадзяюся: калі я гэтага не бачу, значыць, гэтага няма. Няма і няма. Але сёння я мімаволі апынуўся каля сваёй хаты, скалечанай не вайною, не пажарам, а забыццём, а мо і здрадніцтвам. На нейкае імгненне я забыўся пра гэтую здраду, гэта калі параўняўся са сваімі дубамі, згадаў іх, не паспеў яшчэ суаднесці, адчуць сувязь паміж мной і тымі руінамі, што былі наперадзе, не адчуў ні віны, ні смутку, гледзячы на іх. Іншае кінулася ў вочы. Бярозы, што раслі каля плота. А каля гэтых бяроз, шырока расставіўшы ногі, стаяў сярэдняга росту, каржакаваты мужчына, у рост яму на абламаным сучку бярозы — поўненькае праз край вядро з бярозавікам. Адстоены ўжо ў вядры да празрыстасці, бярозавік капаў на кірзавыя сорак апошняга размеру боты мужчыны.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хроніка дзетдомаўскага саду»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хроніка дзетдомаўскага саду» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хроніка дзетдомаўскага саду»

Обсуждение, отзывы о книге «Хроніка дзетдомаўскага саду» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x