Казько Віктар - Дзікае паляванне ліхалецця

Здесь есть возможность читать онлайн «Казько Віктар - Дзікае паляванне ліхалецця» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзікае паляванне ліхалецця: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзікае паляванне ліхалецця»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новай кнізе вядомага беларускага празаіка сабраныя эсэ ды публіцыстычныя творы апошніх гадоў. Назвы твораў гавораць самі за сябе: “Дзікае паляваньне каралёў сталіншчыны”, “Абуджэньне памяці”, “Так на Беларусі хаваюць прарокаў”, “Зазірнуць у вочы свайму “Я”, “Я вам ніколі ня хлусіў” і інш. Зборнік твораў адметны, як і ўся творчасьць Віктара Казько вастрынёю і надзённасьцю, болем за родную мову, краіну ды культуру. Чытаючы філязофскія разважаньні Віктара Казько, пераплеценыя фактамі з недалёкага мінулага, пачынаеш разумець, што сёньняшняя Беларусь загубілася ў хлусьні і цемры “савецкай стабільнасьці” і ніяк не хоча зь яе выбірацца, бо і сёньня валадарыць той, для каго цемра, страх і боль іншых – плённая глеба. Нягледзячы на пэсімістычны вобраз, аўтар не пакідае надзею і веру ў беларускі народ, які для Віктара Казько – крыніца натхненьня і трываньня ў цяжкія часы дэнацыяналізацыі, дыктатуры і амаральнасьці.

Дзікае паляванне ліхалецця — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзікае паляванне ліхалецця», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

I сотні, тысячы мінчан з двух бакоў Ленінскага праспекта спяшаліся па тратуарах да Маскоўскіх могілак. Ішлі шчыльна, як у чарзе да Маўзалея, моладзь з кветкамі, ішлі па адным і сем’ямі, з дзецьмі, некаторыя кацілі перад сабой дзіцячыя каляскі з немаўлятамі ў іх. Спыняліся перад чырвоным вокам святлафораў, чакалі дазваляльнага, зялёнага. Дарога была доўгай. Метро на пад’ездах да могілак было зачынена «па тэхнічных прычынах». Грамадскі і прыватны транспарт спынены міліцыяй  — без абвяшчэння прычын. Усе скрыжаванні ачэплены шматслойнымі нарадамі міліцыі — мыш не праскочыць. Праезд быў дазволены толькі міліцэйскім машынам, некаторым гарадскім, прыгарадным i нават міжгародным аўтобусам, але толькі адзінымі пасажырамі тых аўтобусаў зноў жа былі людзі ў міліцэйскай форме, не простыя міліцыянеры, а ўсе спрэс афіцэры, міліцэйскія чыны. Мо гэта асаблівасць іменна мінскай міліцыі, але чамусьці сярод яе мала радавых, падобна на тое, калі ў Мінску нарадзіўся міліцыянер, то абавязкова ўжо як мінімум з адной зоркай на пагонах.

Бесперашкодна праходзілі і ваенныя машыны, што незразумела, з якіх нор і берлагоў павыпаўзалі. Мінск і мінчане ні дагэтуль, ні пасля іх не бачылі, то былі машыны спецыяльнага прызначэння.Так, бачыць іх ніхто не бачыў да часу ікс, але было відавочна, што яны ўжо зведалі працу. Хапіла ім. Ахоўнага колеру фарба блішчыць і ззяе свежасцю i лакам. Рэжуць вока адлакіраваныя чорныя, як нагуталіненыя, нумарныя знакі, a caмi машыны, жалеза ix, нібы прайшлі праз метэарытны дождж. Ці прывезлі іх па крайняй меры з Чылі, у падарунак ад Піначэта або яшчэ якога-небудзь правадыра, ці сышлі на мінскую зямлю з экранаў тэлевізараў. Забітыя жалезнымі кратамі фары-вочы, у тых жа кратах назіральнае шкло, падобныя на байніцы кулямётных гнёздаў акенцы-вадамёты. Чорныя «варанкі» ахоўнага колеру ды яшчэ з камуфляжамі пад вусеня-лістаеда, далёка не раўня будзённа-звычным міліцэйскім  — шырока прасторныя, змрочна-змяшчальныя. I ішлі яны дзяржаўна, нехапатліва, як здольны хадзіць у зацішку зялёнага гаю цяжкія танкі, паўзлі, грэбліва і смуродна акурваючы лішкам, перанасычанасцю прытоенай у іх сілы, усведамляючы гэтую сваю сілу, усё цывільна хапатлівае, інтэлігентна дакучлівае, шморганае. Свежапамытыя палымяныя і мірныя пажарныя машыны здаваліся ў атрутна-зялёнай іх засені проста ёлачнымі ўпрыгожваннямі. Як твар немаўляці, анёла-херувіма сярод іх былі чыстыя і нявінныя вёрткія медыцынскія «хуткія дапамогі».

Каму толькі яны былі павінны дапамагаць? Па якім нябожчыку, што за сляза тая пякучая, сляза ўсенароднага гора са стратай прытомнасці і свядомасці была павінна праліцца, калі картэж, механізаваная раць каля брамы Маскоўскіх могілак складала больш за сотню розных машын? Што за вораг раптоўна з’явіўся ў горадзе Мінску? Напалеон са сваім войскам паўстаў з магіл і па Маскоўскім тракце рушыў сюды ўсіх сваіх забітых і тапельцаў з пераправы на Беразіне, а мо пракручвалася нанава «аперацыя Баграціён» і гораду ішло вызваленне? Каго і ад каго тут гэтая раць была павінна бараніць: жывых, што з кветкамі ў руках запоўнілі плошчу, ці мёртвых, што пакорліва і назаўсёды леглі пад магільныя пліты?

Уваход на Маскоўскія могілкі, шырокія вароты з несуцешна і высока, як скульптурная група калгасніцы і рабочага над уваходам на ВДНГ, жалобнай постаццю жанчыны над імі, якая толькі што страціла сына ці дачку, былі ў некалькі радоў ачэплены курсантамі Мінскай школы міліцыі. Уздоўж гэтага ачаплення хадзіў невысокі, каржакаваты падпалкоўнік з мегафонам у руках і заклапочанасцю аратага на стомленым сялянскім твары, у добра паношаным ужо шынялі, больш падобным на брэзентавік пасляваеннага старшыні не надта заможнага калгаса. Групы міліцэйскіх чыноў больш высокага звання. Шматлікія групоўкі людзей у цывільным, у ананімнасці твараў каторых за вярсту прачытвалася іх прыналежнасць. Яны былі раскіданы як кветкі сярод чартапалоху ці, больш дакладна, як чартапалох у полі кветак  — у вялізным ужо натоўпе на плошчы каля Маскоўскіх могілак. I было дзікавата і незразумела адчуваць нейкую ярую і непрыхаваную варожасць да гэтых позніх восеньскіх кветак, варожасць людзей, у каторых кветак не было. Нібы кветкі былі ў нечым вінаватыя перад імі. Ці зусім ужо то былі не кветкі, а плашчы тарэадораў, што цвялілі вока. I нявер’е ў іх, недавер гэтым астрам і гваздзікам хутка зрабіліся ўсеагульнымі і пераважнымі. Нявер’е адно аднаму і адно да аднаго, нібыта ўсе тут былі сексотамі, з кветкамі і без. Кветкі, здавалася, на вачах вялі  — некаторыя з людзей трымалі іх рукамі пад горла  — марнелі ад сцюдзёнай зябкасці полудня і здушанасці чалавечага дыхання, духу паліцэйшчыны і сакрэтнага дазнання, што быў учынены на плошчы ўсім прысутным. У паветры адчувальна патыхала жахам. I зноў гэты жах быў незразумелы і невытлумачальны. Ці то напалохаліся мёртвыя і пачалі дыхаць жахам, панеслі яго да жывых, ці то ў жывых абудзілася нешта такое, што прыйшло да іх разам з малаком маці, геннае. Яны былі ж свабоднымі, і ніхто ім адкрыта не пагражаў. У любую мінуту яны маглі павярнуцца і пайсці адсюль, і ніхто б іх не затрымліваў. I самыя баязлівыя, што былі ўжо напалоханы на ўсё сваё і дзяцей сваіх жыццё, так і зрабілі. Натоўп ад гэтага не паменеў, хаця стаў і больш падазроным. Усе раптам пачалі азірацца, скоса шнарыць вачыма па тварах адно аднаго, як па кішэнях, нібыта вось так імкнуліся і спадзяваліся набыць кропку апоры, шукалі таварышаў па службе, суседзяў па кватэры, проста знаёмых. А калі знаходзілі, сутыкаліся позіркам са знаёмым, спяшаліся яму насустрач, аб’ядноўваліся і ў гэтым аб’яднанні яшчэ больш раздрабняліся, расслойваліся, пакідаючы ў пустотах руху і еднасці дух варожасці, ворага, творачы вобраз ворага з нічога, з кожнага, каго раней не бачылі і не ведалі, не здароўкаліся, не рукаліся.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзікае паляванне ліхалецця»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзікае паляванне ліхалецця» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзікае паляванне ліхалецця»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзікае паляванне ліхалецця» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x