Элиза Ожешко - Выбраныя творы

Здесь есть возможность читать онлайн «Элиза Ожешко - Выбраныя творы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Беларускі Кнігазбор, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу выдатнай польскай пісьменніцы ураджэнкі Гродзеншчыны Элізы Ажэшкі (1841-1910) склалі аповесці, апавяданні і нарысы, напісаныя на беларускім матэрыяле. Некаторыя творы перакладзены на беларускую мову адмыслова для гэтага выдання.
 Гэта - дваццаты том «Беларускага Кнігазбору».
Змест Каралева жывога слова. Валянціна Гапава
Аповесці Нізіны
Дзюрдзі
Хам
Апавяданні, нарысы Зімовым вечарам
Тадэвуш
Людзі і кветкі над Нёманам
Каментары

Выбраныя творы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пасля выхаду ў канцы 80-х гадоў рамана «Над Нёманам», які быў вяршыняй творчых дасягненняў Элізы Ажэшкі, і беларускіх нарысаў пісьменніца стварыла яшчэ шэраг твораў, залічаных крытыкамі да безумоўных літаратурных здабыткаў. Але не ўсё было раўназначнае ў яе творчай спадчыне. Пачынаючы з 90-х гадоў, калі на арэну гісторыі пачалі выходзіць новыя грамадскія сілы і ўзнікалі новыя літаратурныя плыні, у творчасці пісьменніцы працягвала адчувацца цікавасць да пытанняў духоўнага перараджэння чалавека, паэтызацыя вясковага жыцця і прыроды (раманы «Два полюсы», «Аўстральчык»). Новыя грамадскія падзеі не заўсёды выклікалі ў яе адгалосак, чытач больш прыслухоўваўся да голасу С.Жэромскага, У.Оркана, У.Рэйманта. Але ў гэтым моцным мужчынскім хоры быў чуваць і яе голас.

Безумоўную цікавасць для айчыннага чытача ўяўляе і эпісталярый Э.Ажэшкі. Трыста старонак мастацкай прозы (а менавіта так мы схільныя разглядаць лісты пісьменніцы) адрасаваны ў беларускае Флар'янова, наднёманскі маёнтак Тадэвуша Бохвіца. Гаспадар маёнтка, унук вядомага філосафа-мараліста Фларыяна Бохвіца, прыстойны і добра выхаваны, уяўляў з сябе летуценніка той пары, калі пад націскам капіталістычнай эканомікі затрашчалі «вішнёвыя сады». У летнія месяцы ён вымушаны быў засяліць флар'яноўскі двор дачнікамі з розных канцоў Беларусі і Польшчы. Не вельмі прыстасаваны да жыцця, пакінуў галоўнае кіраванне домам у руках жонкі, а сам «ахвотна ўцякаў да сваіх папер».

У Флар'янова завітала ўлетку 1908 года і Эліза Ажэшка, бо гэтая мясціна ў пэўнай меры адпавядала яе запатрабаванням. Сярод шматлікіх у гэтых месцах маёнткаў Флар'янова вылучалася высокім узроўнем духоўнай культуры, моцнымі традыцыямі асветніцтва, трываласцю нацыянальна-вызваленчых і патрыятычных ідэалаў. Не апошнюю ролю ў флар'яноўскай гаспадарцы адыгрываў вялізны маляўнічы сад у суседстве з рэчкай Ведзьмай і купальняй.

Так апошнія два гады жыцця пісьменніцы былі азораны сяброўствам з панам Тадэвушам. Яно было — як ачышчальная навальніца ў скрушлівым адзінокім жыцці стомленай і ўжо хворай Элізы Ажэшкі, якая штодня пісала да яго лісты. Ліставанне пачалося з першага дня іх сустрэчы і пазней склала цэлую кнігу. Прачытаўшы гэтую кнігу, Яраслаў Івашкевіч назваў яе «сенсацыйнай, незвычайнай», тым больш, што адрасат быў гадоў на дваццаць маладзейшы ад аўтаркі лістоў.

Яны з самага пачатку мелі спавядальны тон, набывалі характар дзённіка, сталі «гісторыяй душы». Лістоў пана Тадэвуша не захавалася, аднак не даводзіцца сумнявацца, што літаратурнае партнёрства было няроўным і двухгадовая перапіска патрабавала ад яго вялікіх намаганняў.

Важнай падзеяй для пані Элізы была паездка ў Ракаў да братоў Здзяхоўскіх. На адзін дзень яна затрымалася ў Менску, дзе яе цёпла віталі. Аднак самым моцным уражаннем ад паездкі застаўся ўсё ж Ракаў, які пісьменніца назвала «літоўскімі Афінамі».

З нецярплівасцю чакала Эліза Ажэшка другога флар'яноўскага лета. Дзякуючы ёй у беларускім маёнтку сабраліся славутасці — празаік, аўтар «Мужыкоў» і «Зямлі запаветнай» Уладзіслаў Рэймант, прафесар Варшаўскага універсітэта доктар Генрык Нусбаўм, тэатральны дзеяч і крытык Юзаф Катарбінскі, піяністка пані Асяцімская, будучы вядомы артыст Страхоцкі...

Неўзабаве ўсе запрошаныя знайшлі сабе занятак па душы, быў створаны «флар'яноўскі тэатрык», які амаль кожны вечар чакаў гледачоў. На адным з гэтых літаратурных спектакляў пані Эліза і Катарбінскі прачыталі «Псалом добрай волі» З.Красінскага ў суправаджэнні хору беларускай моладзі.

Цэнтрам усяго флар'яноўскага жыцця былі двое класікаў. Праца земляроба карысталася вялікай пашанай у творчасці Элізы Ажэшкі і Уладзіслава Рэйманта. Яны абодва лічылі, што чалавек да таго часу застаецца чалавекам, пакуль любіць зямлю, разумее і ўспрымае яе як карміцельку. Настроеныя на гэткі лад, усе госці флар'яноўскага дому былі запрошаны на свята дажынак...

Вяртанне ў Горадню стала для пісьменніцы трагічным. Цяжка перажыла яна расстанне з Флар'яновым, яе лісты прасякнуты горыччу, жалем, нават адчаем: «Цяпер адчуваю сябе слабой супраць тугі, болю і магу безнадзейна марнаваць дарагія дні, напэўна нямногія». Прадчуванне не падманула — 18 траўня 1910 года Э.Ажэшкі не стала.

Нечаканасцю для царскай цэнзуры быў выхад яе апошняй кнігі «Gloria victis» (1910). Перайначыўшы лацінскае выслоўе «Гора пераможаным» на «Слава пераможаным», яна стварыла дакументальны помнік рэальным героям нацыянальна-вызваленчай барацьбы беларускага і польскага народаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x