Элиза Ожешко - Выбраныя творы

Здесь есть возможность читать онлайн «Элиза Ожешко - Выбраныя творы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Беларускі Кнігазбор, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу выдатнай польскай пісьменніцы ураджэнкі Гродзеншчыны Элізы Ажэшкі (1841-1910) склалі аповесці, апавяданні і нарысы, напісаныя на беларускім матэрыяле. Некаторыя творы перакладзены на беларускую мову адмыслова для гэтага выдання.
 Гэта - дваццаты том «Беларускага Кнігазбору».
Змест Каралева жывога слова. Валянціна Гапава
Аповесці Нізіны
Дзюрдзі
Хам
Апавяданні, нарысы Зімовым вечарам
Тадэвуш
Людзі і кветкі над Нёманам
Каментары

Выбраныя творы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Здаецца ж, мы не галадранцы, каб госця як якія мужыкі прымаць... Што кузен Капроўскі падумае сабе, калі нават віна...

- Але ж на боскую літасць, Мадзя, Рузя, Карольця... - спрабаваў адазвацца мужчынскі бас.

- Маўчаць! - рашуча перапыніла яго самая старэйшая з жанчын. - Будзеш ты мне тут яшчэ рот адкрываць! Не з хамкай жаніўся, і дзеці твае - не хамскія дзеці. Ажаніўся з Капроўскай, і май пашаноту! Ці чуеш?

- Чую, Мадзя, чую, але здаецца мне, што з раднёй не трэба такіх цырымоній рабіць і ў нашым становішчы... віно...

- У нашым становішчы! У нашым становішчы!.. У тваім становішчы, а не ў маім! Лапцюжным шляхцюком быў і лапцюжным шляхцюком застаўся! Трэба было са сваёй хамкай Хрысцінай жаніцца, а не браць Капроўскую... Дурань!

Пасля гэтай апошняй кропкі, якой яна так энергічна закончыла свой шумны пасаж, пачулася, як гучна стукнулі дзверы, і на ганак, аздоблены двума тонкімі слупкамі і дзвюма лаўкамі, выбег сярэдняга росту мужчына, шыракаплечы, каржакаваты, з непакрытай галавой. Выбег так, як стаяў, без шапкі; апынуўшыся на ганку, палез ва ўнутраную кішэню сурдута, выцягнуў адтуль насоўку і выцер ёй сабе твар. Цяжка ўздыхнуўшы, сышоў з ганка і ступіў колькі крокаў, як быццам збіраючыся ісці куды вочы глядзяць. І тады з глыбога ценю, што кідала на сярэдзіну панадворка купка дрэў, пачуўся вельмі ціхі воклік:

- Паночку! Паночку!

Бахрэвіч спыніўся, і ў тую ж хвіліну ад чорнай плямы адарвалася і высунулася на адну з палосаў святла, што спадала з вокнаў і залаціла ўзоры пасплятаных галін, Хрысціна. Босыя ногі яе ўвязлі ў гразі, высокая і зграбная постаць у грубай сярмязе не то трывожна, не то пакорліва згорбілася; галава ў чырвонай хустцы схілілася ў нізкім паклоне - так, што твару нельга было распазнаць, і толькі ў залацістым святле агніста бліснулі чорныя запалыя вочы. Гэтыя вочы і пазнаў, відаць, Бахрэвіч.

- Ага! Гэта ты, Хрысця! - прамовіў.

І адразу ж поўным перасцярогі рухам выцягнуў руку.

- Чаго на святло вылазіш? - перапалохана зашаптаў. - Хавайся! Хуценька! Вунь там стань, паміж дрэў! Ну, чаго ты хочаш, кажы хуценька, бо калі бабы, барані Божа, убачаць, дрэнна будзе і мне, і табе. Чаго ты хочаш?

Сялянка ў сярмязе з нізка схіленай галавой злілася зноў з агромністай чорнай плямай, і ў чорнай той цемры, дзе яна знікла, пачуўся здушаны шэпт, у якім гучалі хваляванне і просьба:

- Пане, дарагі! Мілы! Злітуўся нада мной, няшчаснай сіратой, парадзь, дапамажы, ратуй Піліпку!

Бахрэвіч, плячыстая постаць якога грузна вымалёўвалася на фоне пазалочаных галін, усё азіраўся на вокны дома і няўцямным рухам час ад часу выціраў насоўкай лоб. Пачуўшы імя Піліпкі, ён апусціў руку з насоўкай, моцна ўздыхнуў і, павагаўшыся крыху, ледзь чутным голасам спытаў:

- Ну! Узялі хлопца ў войска? Дык ужо ж ведаю пра гэта, бо ты ж мне таксама тры месяцы таму вушы аб'ядала просьбамі, каб яго ўратаваў...

- Раз толькі, паночку! Далібог, раз толькі прасіла... - зашэмраў у чорнай цемры пакорлівы ціхуткі голас, але Бахрэвіч нецярпліва махнуў рукой.

- Забралі, дык і забралі! Не такія, як ён, ідуць... Паны і графы ў войска ідуць... дурніца ты! Што я табе на гэта парадзіць магу?.. От, дарэмна толькі ходзіш тут, на мяне і сябе бяду наклікаеш... Сядзела б лепей у хаце. Ну што, як табе зараз? Ясюк лепшы за Максіма? Бачыш, які я добры, не звер які... Як дазнаўся, што Максім вас крыўдзіў, дык адразу змясціў вас у Ясюковай хаце. З Ясюкамі лепш табе жыць, га? Ардынарыю Антоська бярэ такую самую, што і Ясюк, хоць маладзейшы і слабейшы. Хлеба вам хапае, га?

Зноў абцёр насоўкаю лоб і чакаў адказу. Аднак не дачакаўся. Ягоную гаворку жанчына выслухала цярпліва, не перапыняючы яе нават уздыхам, але калі змоўк, замест таго, каб адказаць на пытанні, пачала:

- Забралі, дык забралі. Ведаю я, што не такія, як ён, у войска ідуць... На тое яны ўжо нараджаюцца, каб ісці... паплакала, паплакала, дый плакаць перастала. Граматны, думаю сабе, і такі маленькі, такі прыгожы... дасць сабе рады, людзі любіць яго будуць, апека Божая над ім, сіратой...

Сцішаны голас яе перарваўся на хвілю, чуваць былі ў ім слёзы.

- Ну, дык чаго ж зараз хочаш? - з нецярплівасцю, усё часцей пазіраючы на вокны, спытаўся Бахрэвіч.

У чорнай цемры штосьці хруснула, як быццам дзве рукі заламаліся ў роспачы.

- Пане, дарагі, мілы! Яго шлюць зараз, шлюць далёка, далёка, на край свету... Пісаў ён мне, рыбка мая міленькая: «Мамачка, не вытрываю... грудзі мне баляць і ў жываце сілы ніякай няма... дарогі такой далёкай не вытрываю, тамтэйшага холаду і чужых людзей не вытрываю... Мамачка, каб мяне тут пакінулі, то хоць бы часам мог людзей нашых пабачыць і твае старыя вочы пацалаваць... Але не мне, не мне ўжо паміж вамі быць, паеду, дый памру на канцы свету... прыйдзі ты яшчэ да мяне, мамачка, хоць разочак, хай я хоць развітаюся з табой!»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x