• Пожаловаться

Элиза Ожешко: Выбраныя творы

Здесь есть возможность читать онлайн «Элиза Ожешко: Выбраныя творы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Менск, год выпуска: 2000, ISBN: 985-6318-73-4, издательство: Беларускі Кнігазбор, категория: Классическая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Элиза Ожешко Выбраныя творы

Выбраныя творы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу выдатнай польскай пісьменніцы ураджэнкі Гродзеншчыны Элізы Ажэшкі (1841-1910) склалі аповесці, апавяданні і нарысы, напісаныя на беларускім матэрыяле. Некаторыя творы перакладзены на беларускую мову адмыслова для гэтага выдання.  Гэта - дваццаты том «Беларускага Кнігазбору». Змест Каралева жывога слова. Валянціна Гапава Аповесці Нізіны Дзюрдзі Хам Апавяданні, нарысы Зімовым вечарам Тадэвуш Людзі і кветкі над Нёманам Каментары

Элиза Ожешко: другие книги автора


Кто написал Выбраныя творы? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Выбраныя творы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І тут пісьменніца не стаяла наводшыбе. Сваімі найбліжэйшымі папярэднікамі, праўдзівей, сваімі сучаснікамі, што належалі да старэйшага пакалення, Эліза Ажэшка называе паэта Уладзіслава Сыракомлю ды Ігната Крашэўскага.

Тагачасная польская крытыка папракала Э.Ажэшку ў залішняй меладраматычнасці і надуманасці канфліктаў. На самой справе канфлікты і сюжэты чэрпала Ажэшка не толькі з побыту навакольных вёсак, але і непасрэдна з судовай залы, якую часта наведвала і дзе адвакатам па «мужыцкіх справах» быў С.Нагорскі. Сілай свайго таленту яна здолела ўзняць шэраг крымінальных працэсаў і судовых спраў на ступень сацыяльна-псіхалагічнага мастацкага даследавання. Пра свой намер звяртацца толькі да рэальных фактаў жыцця яна паведамляла аднаму са сваіх сяброў: «Я хацела перанесці на паперу жывую натуру, без усялякіх ружовых прыхарошванняў...»

Лёс гераіні аповесці «Нізіны» парабчанкі Хрысціны і яе двух сыноў, як і сям'і Ясюка, што жывуць «кутнікамі» ў страшэннай галечы, абрабаваныя панам, міраедам-старастам і рознымі прайдзісветамі накшталт «адваката» Капроўскага — тыповая з'ява парэформеннай вёскі, дзе змяшаліся рэшткі прыгону з капіталістычнай пагоняй за грашыма і «ўладай зямлі». У размовах сялян, што сабраліся для судовага разбору з памешчыкам за сервітуты, чуюцца адгалоскі «Мужыцкай праўды» К.Каліноўскага. Паступова акрэсліваецца галоўная тэма як супярэчнасць эпохі — пратэст сялянства супраць рабскіх умоў жыцця. Цэлыя пласты беларускай гутарковай мовы, сакавітая народная лексіка, як і ўзоры вусна-паэтычнай творчасці, смела ўключае пісьменніца ў мастацкую тканіну аповесці. Яны надаюць беларускі нацыянальны каларыт падзеям і характарам. Так плачы-маналогі Хрысціны, якія ствараюць выключны па сіле малюнак душэўных перажыванняў, дапамагаюць раскрыць у ёй таленавітую натуру імправізатара. Яе лірычныя галашэнні-прычытанні адзначаны асаблівай сілай уздзеяння, мелодыя вясельнай беларускай песні ў вуснах парабчанкі гучыць як пахавальнае галашэнне над загубленым жыццём: «Бывала... сватоў праганяў... Не мяне дружкі на дзяжу саджалі, не мне спявалі: «Коні да цугу! Коні да цугу!» Не я зерне ў куты мужавай хаты сыпала, не мне свякроў дзяжой галаву накрывала...»

Асаблівы беларускі каларыт аповесці быў узмоцнены праз увядзенне ўстойлівых агульнанародных беларускіх выразаў, па-народнаму афарыстычных параўнанняў, эпітэтаў, метафар накшталт: «Такая доля мая, як гэтая ночка...»

Прыкладна з 1870-х гадоў пачалося захапленне пісьменніцы вусна-паэтычнай творчасцю беларусаў, яна сістэматычна запісвае і збірае фальклорна-этнаграфічныя матэрыялы. Штогод праводзячы летні адпачынак у беларускіх вёсках Міневічы, Панямонне, Свіслач, Лунна, Эліза Ажэшка запісвала ад мясцовых кабетаў песні, казкі, прымаўкі, замовы, занатоўвала рэцэпты народнай медыцыны, складала спіс лекавых зёлак.

Лёс беларускіх сялянаў не пакідаў хваляваць Элізу Ажэшку. Неўзабаве пасля «Нізін» яе творчыя задумы засяродзіліся на палемічна завостраным у тагачаснай польскай літаратуры пытанні аб гістарычнай ролі народа (навелы М.Канапніцкай, гістарычная трылогія Г.Сянкевіча, «Фарпост» Б.Пруса) і знайшлі адлюстраванне ў аповесці «Дзюрдзі» (1885).

Глыбокім роздумам аб злачынстве і пакаранні ў сялянскім асяроддзі, іх сацыяльных перадумовах прасякнуты драматычныя старонкі твора. Э.Ажэшка ўслаўляе народ-працаўнік: «Земляробы, якім божыя ветры прыносяць свежасць і здароўе, гаспадары, якім уласная зямля родзіць буйное калоссе... працаўнікі, абпаленае сонцам чало якіх па чысціні і велічы можа зраўняцца толькі з чалом, увенчаным лаўрамі...» Беларусь ажывае на старонках аповесці ў яркіх вобразах сялян, у жанрава-бытавых сцэнах, у малюнках прыроды.

Але чаму ж у гэтым асяроддзі становяцца злачынцамі, нават як след не асэнсаваўшы гэтага? Аповесць пачынаецца пралогам-судом і заканчваецца эпілогам-судом: у ярка асветленай судовай зале з ценю бакавых дзвярэй узнікаюць шэрыя постаці абвінавачаных — чацвёра сялян па прозвішчы Дзюрдзі, што забілі «вядзьмарку». Забойства такое павінна быць апраўданым — так лічыць вёска. Па сутнасці, адбываецца суд над сялянствам, што нясе з мінуўшчыны ўвесь цяжар забабонаў, цемрашальства. Ахоўнікі закону не жадаюць зразумець сутнасць народнай драмы, адчуць таямніцы народнага жыцця. Прыгон, цяжкая праца, частыя галадоўкі нараджалі фаталістычную веру сялянства ў лёс, у «нячыстую сілу», у «чарадзейства» — у сялянскай свядомасці захаваліся перажыткі анімастычных уяўленняў пра сілы прыроды.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Янка Брыль: Выбраныя творы
Выбраныя творы
Янка Брыль
Кузьма Чорны: Млечны Шлях
Млечны Шлях
Кузьма Чорны
Кузьма Чорны: Цана прароцтваў
Цана прароцтваў
Кузьма Чорны
Кузьма Чорны: Выбраныя творы
Выбраныя творы
Кузьма Чорны
Васіль Ткачоў: Варона
Варона
Васіль Ткачоў
Отзывы о книге «Выбраныя творы»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.