• Пожаловаться

Элиза Ожешко: Выбраныя творы

Здесь есть возможность читать онлайн «Элиза Ожешко: Выбраныя творы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Менск, год выпуска: 2000, ISBN: 985-6318-73-4, издательство: Беларускі Кнігазбор, категория: Классическая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Элиза Ожешко Выбраныя творы

Выбраныя творы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу выдатнай польскай пісьменніцы ураджэнкі Гродзеншчыны Элізы Ажэшкі (1841-1910) склалі аповесці, апавяданні і нарысы, напісаныя на беларускім матэрыяле. Некаторыя творы перакладзены на беларускую мову адмыслова для гэтага выдання.  Гэта - дваццаты том «Беларускага Кнігазбору». Змест Каралева жывога слова. Валянціна Гапава Аповесці Нізіны Дзюрдзі Хам Апавяданні, нарысы Зімовым вечарам Тадэвуш Людзі і кветкі над Нёманам Каментары

Элиза Ожешко: другие книги автора


Кто написал Выбраныя творы? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Выбраныя творы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сярод удзельнікаў атрада былі і «чырвоныя» (Ян Ваньковіч і іншыя), цесна звязаныя з ідэолагам паўстання ў Беларусі Кастусём Каліноўскім.

Пасля задушэння паўстання Эліза Ажэшка давала прытулак Рамуальду Траўгуту ў сваім доме, дзевяць разоў ёй удавалася схаваць яго ў садзе, калі адбываліся наезды жандараў у пагоні за інсургентамі. Яна ратавала яго, цяжка параненага, і пасля апошняй бітвы і разгрому атрада ў Горацкіх лясах. Рызыкуючы жыццём, Эліза Ажэшка адвезла Р.Траўгута ў сваёй карэце да межаў Каралеўства Польскага, дзе ён спадзяваўся падняць усенароднае апалчэнне супраць царскай арміі. Але чакала яго не паўстанне, а шыбеніца ў Варшаўскай цытадэлі.

У гэтым жа годзе па выраку ваенна-палявога суда ўсе трое братоў Ажэшкаў — Фларыян, Пётр і нават паралізаваны Браніслаў, дом якога ў следчай справе названы «складам зброі», — былі сасланыя ў глыб Расеі.

Паўстанне было патоплена ў крыві, дзесяткі тысяч ваяроў звінелі кайданамі па дарогах Сібіры, цэлыя сем'і ішлі ўслед за імі на вечнае пасяленне. «Гэтыя людзі не хлебаробы, ім не патрэбна ўрадлівая глеба, яны могуць пражыць свой век і ў Якуцкай вобласці, і ў Туруханскім краі», — дакладваў цару Мураўёў-Вешальнік.

Не адзін раз звяртаючыся да тэмы свабоды ў сваіх творах, пісьменніца лепш за многіх тагачасных гісторыкаў зразумела прычыну разгрому паўстання. «Да велічнага пераможнага пажару не дапусціла, на жаль, замкнутая мужыцкая хата», — пісала яна ў сваёй апошняй кнізе «Gloria victis» («Слава пераможаным»). Але гісторыя барацьбы славянскіх народаў «за вашу і нашу вольнасць» папоўнілася імёнамі новых герояў — Я.Дамброўскага, К.Каліноўскага, В.Урублеўскага і З.Серакоўскага, — яны заклікалі да сялянскай рэвалюцыі — за права перадачы зямлі сялянству.

Гераічныя падзеі часу ва ўсіх іх драматызме і супярэчнасцях вызначылі лёс Элізы Ажэшкі, абудзілі жаданне служыць Радзіме. Вымушаная праз усё жыццё маўчаць пра свой асабісты ўдзел у паўстанні, яна толькі на схіле жыцця ў лісце да М. Дубецкага, аўтара кнігі пра Р.Траўгута, прызналася: была побач з народам, які паўстаў супраць сваіх прыгнятальнікаў. «Гэты момант зрабіў вырашальны ўплыў на маю будучыню... Гэты момант запаліў ува мне жаданне прынесці хоць маленькую цаглінку да таго выратавальнага маста над безданню, праз які павінен быў прайсці народ... Усё гэта зрабіў са мной і ўва мне год 1863. Калі б не яго молат і разец, мой лёс быў бы іншы і, відаць, я не стала б пісьменніцай».

Людвінаўская сядзіба Ажэшкаў была даведзена да галечы пастоямі расейскіх вайсковых атрадаў, а затым канфіскавана. Застаўшыся без сродкаў, без сям'і, маладая жанчына страціла назаўсёды сваю бесклапотнасць і ў канцы 1864 года вярнулася ў родныя гарадзенскія мясціны. Так скончылася шасцігадовае жыццё Элізы Ажэшкі на Палессі.

Пачаліся пошукі працы і месца ў жыцці. Пасля дарэмных спробаў уладкавацца ў Горадні Эліза едзе ў Варшаву. Ведаючы чатыры мовы — польскую, французскую, расейскую, нямецкую (і забароненую пятую — беларускую), яна разлічвала атрымаць пасаду настаўніцы ці тэлеграфісткі. У адказ на яе прашэнне царскі чыноўнік холадна растлумачыў, што «польцы» не могуць даць працу ў дзяржаўнай установе. Абуранай і абражанай, маладой жанчыне давялося вярнуцца ў спустошаную і разрабаваную Мількаўшчыну.

Неабходна было заваяваць права на працу, інтэлектуальна стаць упоравень з векам, авалодаць дасягненнямі сучаснай мастацкай думкі, каб выступіць у абарону прыгнечанага народа.

Выратаваннем стала напружаная самаадукацыя. Зноў прачнулася вялікая прага да кніг. У Мількаўшчыну пачалі прыходзіць перыядычныя польскія, французскія і расейскія выданні. Вывучаючы прыродазнаўчыя навукі, яна звярнулася да прац Дарвіна, захапілася польскай старажытнасцю, пачала глыбока знаёміцца з літаратурай ХVІ-ХVІІІ стагоддзяў (М.Рэй, Я.Каханоўскі, З.Красіцкі) — дзякуй Богу, ацалела бацькава бібліятэка. Ашаламілі творы Шэкспіра, Бальзака, Гюго, яны далі магчымасць па-новаму ўбачыць чалавека і яго характар. Моцна паўплывала на Элізу вучэнне Льва Талстога аб «паляпшэнні душы чалавека», яна зразумела, якая бездань паміж самадзяржаўем і веліччу расейскай літаратуры. Невыпадкова ў юбілейны год Л.Талстога (1908) у расейскай прэсе быў апублікаваны адкрыты ліст Элізы Ажэшкі, дзе сцвярджалася сусветнае значэнне пісьменніка: «Вялікі мастак і вялікі мысляр узвышаецца... як апостал міжчалавечай любасці».

Настойліва штудыявала Э.Ажэшка і працы эўрапейскіх філосафаў-пазітывістаў Фогта, Конта, Міля, цалкам успрыняўшы іх тэорыі эвалюцыйнага развіцця грамадства.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Янка Брыль: Выбраныя творы
Выбраныя творы
Янка Брыль
Кузьма Чорны: Млечны Шлях
Млечны Шлях
Кузьма Чорны
Кузьма Чорны: Цана прароцтваў
Цана прароцтваў
Кузьма Чорны
Кузьма Чорны: Выбраныя творы
Выбраныя творы
Кузьма Чорны
Васіль Ткачоў: Варона
Варона
Васіль Ткачоў
Отзывы о книге «Выбраныя творы»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.