• Пожаловаться

Элиза Ожешко: Выбраныя творы

Здесь есть возможность читать онлайн «Элиза Ожешко: Выбраныя творы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Менск, год выпуска: 2000, ISBN: 985-6318-73-4, издательство: Беларускі Кнігазбор, категория: Классическая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Элиза Ожешко Выбраныя творы

Выбраныя творы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу выдатнай польскай пісьменніцы ураджэнкі Гродзеншчыны Элізы Ажэшкі (1841-1910) склалі аповесці, апавяданні і нарысы, напісаныя на беларускім матэрыяле. Некаторыя творы перакладзены на беларускую мову адмыслова для гэтага выдання.  Гэта - дваццаты том «Беларускага Кнігазбору». Змест Каралева жывога слова. Валянціна Гапава Аповесці Нізіны Дзюрдзі Хам Апавяданні, нарысы Зімовым вечарам Тадэвуш Людзі і кветкі над Нёманам Каментары

Элиза Ожешко: другие книги автора


Кто написал Выбраныя творы? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Выбраныя творы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Адначасова Эліза Ажэшка пачынае пісаць. Пазней яна прыгадвае ў аўтабіяграфіі: «Я памятаю хвіліны, калі блакітнае світанне, падаючы на мой стол, рабіла святло лямпы падобным да святла грамнічнай свечкі і прымушала мяне ўзнімаць галаву ад спісанай паперы... Я ўскоквала, выбягала з дому, выпраўлялася на палоску лугу...»

Увесну 1866 года ў часопісе «Tygodnik ilustrowany» з'явілася яе першае друкаванае апавяданне «Малюнак з галодных гадоў», навеянае людвінаўскімі ўспамінамі пра голад беларускай прыгоннай вёскі. Публіцыстычна завостранае, хоць трохі схематычнае, яно прымушала задумацца над лёсам прыгоннага сялянства, а галоўнае — з'явілася пачаткам вялікага мастацкага цыкла пра беларусаў.

З гэтым творам Э.Ажэшка адразу і назаўсёды ўвайшла ў літаратуру, мастацкая творчасць стала клопатам яе жыцця, а літаратурны заробак — адзіным сродкам для існавання.

У далейшым Эліза Ажэшка пераходзіць да жанру сацыяльнага рамана. Аднак яе творы канца 70-х, напісаныя ў духу «варшаўскага пазітывізму» (грамадска-літаратурная плынь з заклікам да асветы народа, яднання з ім дэмакратычнай шляхты), даволі расцягнутыя і трохі схематычныя («Цнатлівыя», «На правінцыі», «У клетцы»). У вобразах герояў — капіталістычных дзялкоў знайшлі адбітак ілюзіі маладой пісьменніцы наконт буржуазнага прагрэсу і ўсеагульнага дабрабыту. У хуткім часе рэчаіснасць адкінула гэтыя ідэалы. Яна пераглядае канцэпцыю «тэндэнцыйнага рамана», каб стаць мастаком выразна рэалістычнага кірунку.

Адбыліся змены і ў асабістым жыцці пісьменніцы. Вымушаная ў 1869 годзе прадаць Мількаўшчыну, яна сустракае падтрымку з боку гарадзенскага адваката С.Нагорскага, пераязджае ў Горадню. Разам з ім яна прайшла свой далейшы шлях, хоць у вачах арыстакратычнай чэрні па-ранейшаму застаецца адзінокай «эмансіпанткай», бо ў Нагорскага хворая, прыкутая да ложка жонка, а сама Эліза носіць прозвішча пакінутага мужа і «складае раманы».

У іхніх адносінах да гэтай пары многа нявысветленага. Яраслаў Івашкевіч, адзначыўшы самотнасць пісьменніцы, заўважыў: «Нехта павінен быў бы заняцца найцяжэйшай у біяграфіі справай зацемненага стасунку: Ажэшка — Нагорскі». Акурат С.Нагорскі пазнаёміў пісьменніцу з Францішкам Багушэвічам, які стаў жаданым госцем у яе доме.

Большую цікавасць у сённяшняга чытача выклікаюць раманы «Пампалінскія» і «Сям'я Брохвічаў», якія сатырычна адлюстравалі саслоўную фанабэрыю, эгаізм і маральны распад арыстакратычных колаў шляхты. Прынцыпы сатырычнага гратэску сведчаць аб добрым знаёмстве пісьменніцы з творчасцю М.Салтыкова-Шчадрына.

Адначасова Эліза Ажэшка становіцца на чале жаночага руху ў Польшчы, змагаецца за свабоду і раўнапраўе жанчын. У новых умовах станаўлення капіталізму жаночы рух — адна з цэнтральных праблем ХІХ стагоддзя.

Агульнаэўрапейскую вядомасць атрымаў раман «Марта» (1873), успрыняты як палымяны пратэст супраць рабства жанчыны ў капіталістычным свеце. Тагачаснае «шляхецкае выхаванне» з абавязковай францушчынай, фартэп'яна і свецкімі манерамі не рыхтавала гераіню да самастойнага жыцця, не давала прафесійных навыкаў. Фінал трагічны — Марта гіне. Цалкам змяніць характар выхавання жанчыны, надаць ёй грамадзянскія правы, адукаваць, падрыхтаваць да карыснай працы — вось сэнс мастацкіх і публіцыстычных твораў Элізы Ажэшкі.

З назіранняў над побытам вузкіх вулачак прадмесця ўзніклі творы пра жыццё жыдоўскай беднаты, сярод якіх асаблівым поспехам карыстаўся раман «Меір Эзаховіч» (1878).

Акурат на іх звярнуў увагу М.Салтыкоў-Шчадрын, калі змясціў адно з апавяданняў Э.Ажэшкі «Самсон Магутны» ў рэвалюцыйна-дэмакратычным часопісе «Отечественные записки» (1880 г., No.12). Крыху пазней артыкулам «Июльское веяние» (1882) вялікі расейскі сатырык вітаў новыя гуманістычныя ідэалы ў літаратуры, звязаныя з яе імем.

Тагачаснай мастацкай прозе пісьменніцы ўласцівы імкненне актыўна ўплываць на грамадскую свядомасць, рух да аднаўлення і дасканаласці. Пра гэта сведчыць серыя апавяданняў «З розных сфер». У іх адчуваецца выразны мастацкі стыль, пазбаўлены ранейшага маралізатарства і дыдактызму. Рэалістычныя замалёўкі прасякнуты спачуваннем да пакрыўджанай беднаты. «Я хацела ведаць, — піша Ажэшка, — як жыве, што думае і адчувае чалавек у маленькай хатцы з акенцам ля самай зямлі...»

Васьмідзесятыя гады — час найвялікшага ўздыму творчасці пісьменніцы, калі яна стварае эпічны раман «Над Нёманам» і аповесці з жыцця беларускага народа. Без перабольшання можна сцвярджаць, што яны стаяць ля вытокаў тых мастацкіх адкрыццяў, якімі ўзбагацілася польская рэалістычная проза мінулага стагоддзя. У аповесцях «Нізіны», «Дзюрдзі», «Хам» і шэрагу апавяданняў Эліза Ажэшка данесла да шырокага чытача суровую праўду жыцця беларуса, стварыла яго псіхалагічна дакладны вобраз, даказала, якія пачаткі вялікага развіцця тояцца ў прыніжаным, але цярплівым і вынослівым беларускім народзе. «Беларускі цыкл» твораў адзначаны вострай сацыяльнасцю, паэтычнасцю і глыбокай чалавечнасцю. Сапраўды наватарскім было глыбокае даследаванне жыцця беларусаў, мастацкае пранікненне ў духоўны свет чалавека, якому суджана было заваяваць права грамадзянства ў літаратуры.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Янка Брыль: Выбраныя творы
Выбраныя творы
Янка Брыль
Кузьма Чорны: Млечны Шлях
Млечны Шлях
Кузьма Чорны
Кузьма Чорны: Цана прароцтваў
Цана прароцтваў
Кузьма Чорны
Кузьма Чорны: Выбраныя творы
Выбраныя творы
Кузьма Чорны
Васіль Ткачоў: Варона
Варона
Васіль Ткачоў
Отзывы о книге «Выбраныя творы»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.