• Пожаловаться

Элиза Ожешко: Выбраныя творы

Здесь есть возможность читать онлайн «Элиза Ожешко: Выбраныя творы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Менск, год выпуска: 2000, ISBN: 985-6318-73-4, издательство: Беларускі Кнігазбор, категория: Классическая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Элиза Ожешко Выбраныя творы

Выбраныя творы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу выдатнай польскай пісьменніцы ураджэнкі Гродзеншчыны Элізы Ажэшкі (1841-1910) склалі аповесці, апавяданні і нарысы, напісаныя на беларускім матэрыяле. Некаторыя творы перакладзены на беларускую мову адмыслова для гэтага выдання.  Гэта - дваццаты том «Беларускага Кнігазбору». Змест Каралева жывога слова. Валянціна Гапава Аповесці Нізіны Дзюрдзі Хам Апавяданні, нарысы Зімовым вечарам Тадэвуш Людзі і кветкі над Нёманам Каментары

Элиза Ожешко: другие книги автора


Кто написал Выбраныя творы? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Выбраныя творы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

З малых гадоў дзяўчынка прывыкла чуць беларускую мову, бо ў наваколлі жылі беларусы. Часам яна гуляла разам з сялянскімі дзецьмі: «Якраз тады я пачула мужыцкія казкі, якія ўмеў апавядаць Франак, і навучылася трохі гаварыць па-беларуску, бо мае сябры размаўлялі паміж сабой на гэтай мове, а да мяне звярталіся па-польску».

А ўвогуле выхаванне дзяўчынак (яе і старэйшай сястры) ляжала на гувернантках і хатніх настаўніцах, якія вучылі іх польскай і французскай мовам, маці ж размаўляла з дзецьмі толькі па-французску.

Бацьку, Бенедыкта Паўлоўскага, яна ледзьве памятала, бо ён памёр, калі дзяўчынцы было тры гады. Для свайго часу чалавек высокаадукаваны, абраны старшынёй павятовага суда, ён вызначаўся вальнадумствам, сярод навакольнай шляхты лічыўся «вальтэр'янцам». Пасля яго засталася вялікая бібліятэка, пераважна з французскіх асветнікаў ХVІІІ стагоддзя — Вальтэр, Дзідро, Гельвецый, Русо, а таксама цудоўная калекцыя карцін. Бацькава бібліятэка ў далейшым значна паўплывала на духоўнае развіццё дачкі, тым больш што ў маленстве бабуля клапатліва напамінала: «Будзь такая, як ён». У доме шанаваліся, дзякуючы бабулі, патрыятычныя польскія традыцыі, чыталіся па-польску кнігі, напрыклад, «Гістарычныя песні» Ю.Нямцэвіча і «Конрад Валенрод» А.Міцкевіча.

Маці, прыгожая і багатая пані, другі раз выйшла замуж, старэйшая сястра памерла, і Эліза адчула сябе адзінокай. Вырашана было аддаць дзяўчынку на выхаванне ў адзін з лепшых манастырскіх пансіёнаў у Варшаве, дзе яна прабыла пяць гадоў (1852-1857). Дарэчы, у пансіёне яна пасябравала з аднакласніцай Марыяй Васілоўскай, пазней знакамітай паэтэсай Канапніцкай.

Выхоўвалі і вучылі ў пансіёне, зыходзячы з традыцыйнага погляду на ролю жанчыны ў шляхецкім асяроддзі: многа часу адводзілася на засваенне свецкіх манераў, ігры на фартэп'яна, дасканалілася французская мова. Яркім промнем у сценах манастырскага пансіёна былі лекцыі настаўніка польскай літаратуры Кавалеўскага. Эліза з задавальненнем пісала сачыненні на зададзеную настаўнікам тэму, часам дапамагала тварыць менш абазнаным у літаратуры каляжанкам.

Амаль адразу пасля заканчэння пансіёна, на сямнаццатым годзе жыцця, яе выдалі замуж за трыццаціпяцігадовага палескага шляхціча Пятра Ажэшку. Сама яна даволі абыякава ставілася да выбару жаніха, а ён быў у сваяцтве амаль з усёй павятовай знаццю, да таго ж някепска танцаваў, быў спагадлівы. Зімой 1858 года Пятро Ажэшка адвёз маладую жонку ў свой маёнтак Людвінава (цяпер — вёска ў Драгічынскім раёне). Захоплены паляваннем і картамі, ён даволі скептычна ставіўся да ўзнёслых парыванняў маладой жонкі, якая адчула ілюзорнасць свайго шчасця. Эліза ў Людвінаве ўбачыла марнатраўства і нікчэмнасць «сытых», на заможных гаспадароў гнулі спіны прыгонныя беларускія сяляне: «Я адчула тады дзіўнае жаданне пайсці ў гэты туман, на гэтыя палі, падысці да гэтых цёмных, сагнутых, натруджаных у хадзе постацяў і зрабіць... Я сама не ведаю, што? — сказаць ім што-небудзь, паціснуць ім руку?..»

Падчас аграрнай рэформы, напярэдадні паўстання 1863 года Эліза Ажэшка апынулася ў гушчыні гістарычных падзей. Пад уплывам дэмакратычна настроенай моладзі, якую ўзначаліў Фларыян Ажэшка (малодшы мужаў брат), выпускнік Пецярбургскай медыка-хірургічнай акадэміі, маладая жанчына рашуча далучылася да прыхільнікаў вызвалення сялян. Разам з Фларыянам адкрыла школу для вясковых дзяцей, дзе навучалася 20 хлопчыкаў, марыла працаваць для народа. Займаючыся прыватнай лекарскай практыкай у Кобрынскім павеце, Фларыян меў магчымасць завязваць кантакты, весці рэвалюцыйную агітацыю сярод шляхты і сялянства.

Эпоху сялянскай рэформы і нацыянальна-вызваленчай барацьбы 1863-1864 гадоў Эліза Ажэшка назвала «сваім універсітэтам». Яна сама была не толькі сведкай, але і ўдзельніцай гераічнай барацьбы беларусаў, палякаў і летувісаў супраць расейскага самадзяржаўя.

Эліза становіцца сувязной Кобрынскага партызанскага атрада Рамуальда Траўгута, які дзейнічаў на тэрыторыі беларускага Палесся, дапамагае паўстанцам харчаваннем, медыкаментамі, стварае «жаночы легіёнік», які выпякаў хлеб, мыў бялізну, трымаў з атрадам пастаянную сувязь.

Цікавасць выклікае і сама асоба Рамуальда Траўгута — нядаўняга афіцэра царскай арміі, удзельніка Крымскай вайны, патрыёта, адданага ідэалам свабоды. З вялікай сімпатыяй і пашанай успамінае яго пісьменніца: «Рамуальд Траўгут быў маім аднадумцам і амаль што суседам. Перад паўстаннем я яго ўжо крыху ведала, калі на пасяджэнні членаў Кобрынскага атрада ён выказаў згоду ўзначаліць партыю, якая павінна была сфармавацца. Пазней я пазнаёмілася з ім вельмі блізка».

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Янка Брыль: Выбраныя творы
Выбраныя творы
Янка Брыль
Кузьма Чорны: Млечны Шлях
Млечны Шлях
Кузьма Чорны
Кузьма Чорны: Цана прароцтваў
Цана прароцтваў
Кузьма Чорны
Кузьма Чорны: Выбраныя творы
Выбраныя творы
Кузьма Чорны
Васіль Ткачоў: Варона
Варона
Васіль Ткачоў
Отзывы о книге «Выбраныя творы»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.