Іван Бунін - Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін - Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

III

Дні праз тры пацяплела. Аднойчы на світанні, вельмі рана, Ярмола зайшоў у мой пакой і сказаў нядбайна:

— Трэба стрэльбы пачысціць, паныч.

— А што? — спытаў я, выпростваючыся пад коўдраю.

— Заяц уночы моцна пахадзіў: слядоў шмат. Можа, пойдзем на палёўку?

Я бачыў, што Ярмолу не цярпіцца хутчэй пайсці ў лес, але ён хавае гэтае жаданне паляўнічага пад выглядам абыякавасці. Сапраўды, у пярэднім пакоі ўжо стаяла яго аднастволка, ад якой не ўцёк яшчэ ніводзін бакас, нягледзячы на тое, што яна была ўпрыгожана некалькімі алавянымі латкамі, накладзенымі ў тых месцах, дзе ржа і парахавыя газы праелі жалеза.

Толькі мы зайшлі ў лес, як адразу напалі на заечы след: дзве лапкі побач і дзве ззаду, адна за адной.

Заяц выйшаў на дарогу, прайшоў па ёй сажняў з дзвесце і зрабіў з дарогі вялізны скачок у хваёвы маладняк.

— Ну, цяпер будзем абыходзіць яго, — сказаў Ярмола. — Як даў слупа, дык тут зараз і ляжа. Вы, паныч, ідзіце... — Ён задумаўся, мяркуючы па нейкіх яму аднаму вядомых прыкметах, куды мяне накіраваць... — Вы ідзіце да старой карчмы. А я яго абыду ад Замлына. Як толькі сабака яго ўзгоніць, я буду гукаць вам.

І ён адразу знік, нібы нырнуў у густыя нетры дробнага хмызняку. Я прыслухаўся. Ніводзін гук не выдаў яго браканьерскай хады, ні адна галінка не трэснула ў яго пад нагамі, абутымі ў лыкавыя пасталы.

Я павольна дайшоў да старой карчмы — нежылой, напаўразбуранай хаты, і спыніўся на ўскрайку хваёвага лесу пад высокай сасной з гонкім голым ствалом. Было так ціха, як бывае толькі ў зімовым лесе ў бязветраны дзень. Навіслыя на галінах пульхныя камякі снегу прыціскалі іх долу, надаючы чароўны, святочны і халодны выгляд. Час ад часу зрывалася з верхавіны тоненькая галінка, і вельмі добра было чуваць, як яна, падаючы, з лёгкім трэскам чаплялася за іншыя галіны. Снег ружавеў на сонцы і сінеў у ценю. Мной авалодала спакойнае зачараванне гэтай урачыстай, халоднай цішыні, і мне здавалася, што я адчуваю, як час павольна і бязгучна праходзіць паўз мяне...

Раптам далёка, з самага гушчару, даляцеў брэх Рабчыка — характэрны брэх сабакі, што гоніць звера: тоненькі, залівісты і нервовы, які амаль пераходзіў у віск. У тую ж хвіліну пачуў я і голас Ярмолы, які люта крычаў услед сабаку: «За — бы! За — бы!» — першы склад працяглым рэзкім фальцэтам, а другі — адрывістай басовай нотай (я толькі шмат пазней даведаўся, што гэты паляўнічы палескі крык ідзе ад дзеяслова «забіваць»).

Мне здавалася, мяркуючы па напрамку брэху, што сабака гоніць злева ад мяне, і я шпарка пабег цераз палянку, каб перахапіць звера. Але не паспеў я зрабіць і дваццаці крокаў, як вялізны шарак выскачыў з-за пня і, быццам бы не спяшаючыся, апусціўшы доўгія вушы, высокімі, рэдкімі скачкамі перабег цераз дарогу і схаваўся ў маладняку. Услед за ім маланкаю вылецеў Рабчык. Угледзеўшы мяне, ён матнуў хвастом, таропка схапіў некалькі разоў зубамі снегу і зноў пагнаў зайца.

Ярмола раптам гэтак жа ціха вынырнуў з нетраў.

— Чаму ж вы, паныч, не заступілі яму дарогі? — крыкнуў ён і дакорліва зацмокаў языком.

— Дык жа далёка было... больш за дзвесце крокаў.

Ярмола ўбачыў, што я збянтэжыўся, і памякчэў.

— Ну, нічога... Ён ад нас нікуды не ўцячэ. Ідзіце на Ірынаўскі шлях — ён зараз туды выйдзе.

Я падаўся ў напрамку да Ірынаўскага шляху і ўжо праз хвіліны дзве пачуў, што сабака зноў гоніць дзесьці непадалёку ад мяне. Захоплены паляўнічым хваляваннем, я пабег, трымаючы стрэльбу напагатове, праз густы хмызняк, ломячы галіны і не звяртаючы ўвагі на іх жорсткія ўдары. Я бег так даволі доўга і пачаў ужо задыхацца, як раптам брэх сабакі сціх. Я пайшоў цішэй. Мне здавалася, што калі я буду ісці ўвесь час у гэтым напрамку, дык абавязкова сустрэнуся з Ярмолам на Ірынаўскім шляху. Але хутка я зразумеў, што, калі абмінаў шматлікія кусты і пні, я зусім не думаў пра дарогу і цяпер заблудзіў. Тады я стаў гукаць Ярмолу, але ён мне не адказваў.

А тым часам я безразважна ішоў усё далей. Лес пакрысе радзеў, зямля апускалася і рабілася куп'істая. След, адбіты на снезе маёй нагой, хутка цямнеў і наліваўся вадою. Некалькі разоў я правальваўся па калена. Прыходзілася пераскокваць з купіны на купіну; мае ногі танулі ў густым рудым мосе, як у мяккім дыване.

Хмызняк неўзабаве зусім скончыўся. Перада мною было вялікае круглае балота, зацярушанае снегам, з-пад белага покрыву якога тырчалі рэдкія купіны. На процілеглым канцы балота, паміж дрэвамі, выглядвалі белыя сцены нейкай хаціны. «Мусіць, тут жыве ірынаўскі ляснік, — падумаў я. — Трэба зайсці і распытаць у яго дарогу».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x