Іван Бунін - Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін - Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Э, не, бабка Мануйліха, проста так не дам, — паддражніў я яе, хаваючы манету. — Давай лепш паваражы мне.

Карычневы зморшчаны твар чараўніцы скрывіўся ў нездаволенай міне. Яна, мусіць, вагалася, бо ў нерашучасці глядзела на мой кулак, дзе былі грошы. Але прагнасць узяла верх.

— Ну, ну, пойдзем, ці што, пойдзем, — прашамкала яна, з цяжкасцю падымаючыся з падлогі. — Нікому я не варажу цяпер, галубок... Забыла... Старая зрабілася, вочы не бачаць. Толькі табе хіба.

Трымаючыся за сцяну, калоцячыся на кожным кроку згорбленым целам, яна падышла да стала, дастала калоду бурых, распухлых ад часу карт, стасавала іх і падсунула да мяне.

— Здымі... Левай ручкай здымі... Ад сэрца...

Папляваўшы на пальцы, яна пачала раскладваць. Карты падалі на стол з такім гукам, як быццам яны былі збіты з цеста, і ўтваралі правільную васьміканцовую зорку. Калі апошняя карта лягла на караля, Мануйліха працягнула да мяне руку.

— Пазалаці, панок добры... Шчаслівы будзеш, багаты будзеш... — заспявала яна папрашайніцкім, чыста цыганскім тонам.

Я сунуў ёй падрыхтаваную манету. Старая спрытна, як малпа, схавала яе за шчаку.

— Вялікі інтарэс табе выпадае праз дальнюю дарогу, — пачала яна прывычнай скорагаворкай. — Сустрэча з бубновай дамай і нейкая прыемная размова ў важным доме. Неўзабаве атрымаеш нечаканае паведамленне ад трэфовага караля. Падаюць табе нейкія клопаты, а пасля зноў падаюць нейкія невялікія грошы. Будзеш у вялікай кампаніі, п'яны будзеш... Не тое каб вельмі, а ўсё ж выпадае табе выпіўка. Жыццё тваё будзе доўгае. Калі ў шэсцьдзесят гадоў не памрэш, дык...

Раптам яна спынілася, узняла галаву, быццам да нечага прыслухоўваючыся. Я таксама насцярожыўся. Чыйсьці жаночы голас, свежы, звонкі і моцны, спяваў, набліжаючыся да хаты. Я таксама пачуў словы грацыёзнай маларасейскай песенькі:

Ой чи цвіт, чи не цвіт
Калиноньку ломить.
Ой чи сон, чи не сон
Головоньку клонить.

— Ну, ідзі, ідзі цяпер, саколік, — трывожна замітусілася старая, адводзячы мяне рукою ад стала. — Няма чаго табе па чужых хатах ацірацца. Ідзі, куды ішоў...

Яна нават схапіла мяне за рукаў і цягнула да дзвярэй. На твары ў яе быў нейкі звярыны неспакой.

Голас, які спяваў песню, раптам абарваўся зусім блізка каля хаты, гучна бразнула жалезная клямка, і ў прасвеце расчыненых дзвярэй паказалася рослая вясёлая дзяўчына. Абедзвюма рукамі яна беражліва падтрымлівала паласаты фартух, з якога выглядалі тры маленькія птушыныя галоўкі з чырвонымі шыйкамі і чорнымі бліскучымі вачаняткамі.

— Глядзі, бабка, берасцянкі зноў за мною ўвязаліся, — усклікнула яна, гучна смеючыся, — паглядзі, якія смешныя... Галодныя зусім. А ў мяне як знарок хлеба пры сабе не было.

Але, убачыўшы мяне, яна раптам змоўкла і загарэлася густым румянцам. Яе тонкія чорныя бровы нездаволена сышліся, а вочы з запытаннем пазіралі на старую.

— Вось пан зайшоў... Пытаецца дарогі, — растлумачыла старая. — Ну, бацюхна, — з рашучым выглядам павярнулася яна да мяне, — хопіць табе тут прахалоджвацца. Напіўся вады, пагаварыў, ды трэба і меру знаць. Мы табе не кампанія...

— Паслухай, прыгажуня, — сказаў я дзяўчыне. — Пакажы мне, калі ласка, дарогу на Ірынаўскі шлях, а то з вашага балота ніколі і не вылезеш.

Мусіць, на яе падзейнічаў мой прыязны, лагодны тон, з якім я звярнуўся да яе. Яна асцярожна пасадзіла на печку, побач са шпакамі, берасцянак, кінула на лаву сваю кароценькую світку і моўчкі выйшла з хаты.

Я падаўся за ёю.

— Гэта ў цябе ўсе ручныя птушкі? — спытаў я, даганяючы дзяўчыну.

— Ручныя, — адказала яна коратка і нават не зірнула на мяне. — Ну, вось, глядзіце, — сказала яна, спыняючыся ля паркана. — Бачыце сцежку, вунь, паміж хвоямі? Бачыце?

— Бачу...

— Ідзіце проста па ёй. Як дойдзеце да дубовай калоды, павернеце налева і будзеце ісці ўвесь час лесам, лесам. А там неўзабаве будзе і Ірынаўскі шлях.

У той час, калі яна выцягнутай правай рукой паказвала мне напрамак дарогі, я міжвольна залюбаваўся ёю. Яна зусім не была падобна да мясцовых дзяўчат, твары якіх пад нязграбнымі хусткамі, якія закрываюць зверху лоб, а знізу рот і падбародак, бываюць такія аднастайныя, са спалоханым выразам. Мая незнаёмая, высокая чарняўка гадоў каля дваццаці — дваццаці пяці, трымалася лёгка і стройна. Шырокая белая кашуля вольна і прыгожа аблягала яе маладыя здаровыя грудзі. Арыгінальнай прыгажосці яе твару нельга было забыць ад першага позірку, але цяжка было, нават пры жаданні, дакладна яго апісаць. Чароўнасць яго была ў гэтых вялікіх, бліскучых, цёмных вачах, якім тонкія, надламаныя пасяродку бровы надавалі няўлоўнае адценне ўладнасці і наіўнасці; у смуглява-ружовым тоне скуры; у свавольным выгіне губ, з якіх ніжняя, крышку больш поўная, выдавалася наперад з рашучым і капрызным выглядам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x