Іван Бунін - Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін - Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Чаму ж мне не ведаць? — груба прабурчаў Ярмола. — Вядома, да вядзьмарак хадзілі.

— Адкуль жа ты даведаўся пра гэта?

— А чаму б мне не даведацца? Чую, што вы голасу не падаяце, ну, я і вярнуўся на ваш след... Эх, паны-ыч! — дадаў ён з дакорлівым папрокам. — Не трэба вам такімі справамі займацца... Грэх!..

IV

Вясна наступіла сёлета ранняя, дружная і — як заўсёды на Палессі — нечаканая. Пабеглі па вясковых вуліцах бурлівыя, карычневыя, зіхатлівыя раўчукі, злосна пенячыся вакол стрэчных камянёў і шпарка круцячы трэскі і гусіны пух; у вялізных лужынах вады адлюстравалася блакітнае неба з круглымі белымі воблакамі, якія павольна плылі па ім і цяжка варочаліся адно ля аднаго; са стрэх пасыпаліся частыя звонкія кроплі. Вераб'і, якія чародкамі абсыпалі прыдарожныя вербы, крычалі так гучна і ўзбуджана, што нельга было нічога пачуць за іх галасамі. Усюды адчувалася радасная, імклівая трывога жыцця.

Снег сышоў, толькі асталіся яшчэ там-сям брудныя наздраватыя лапіны ў лагчынах і цяністых пералесках. Выглянула голая, мокрая, цёплая зямля, якая адпачыла за зіму і цяпер поўнілася свежымі сокамі, прагаю новага мацярынства. Над чорнымі нівамі вілася лёгкая пара, якая напаўняла паветра пахам адталай зямлі — тым свежым і магутным п'яным пахам вясны, які нават і ў горадзе пазнаеш сярод соцень іншых пахаў. Мне здавалася, што разам з гэтым водарам улівалася ў маю душу вясновая туга, салодкая і пяшчотная, поўная неспакойных пачаканняў і цьмяных прадчуванняў, — паэтычная туга, якая робіць у нашых вачах усіх жанчын чароўнымі і якая заўсёды прыпраўлена невыразнымі згадкамі аб мінулых вёснах. Ночы сталі цяплейшыя; у іх густым вільготным мораку адчувалася нябачная спешная творчая праца прыроды...

У гэтыя вясновыя дні вобраз Алесі не выходзіў з мае галавы. Мне прыемна было, астаўшыся аднаму, легчы, заплюшчыць вочы, каб лепей засяродзіцца, і ўвесь час выклікаць у сваім уяўленні яе то суровы, то пяшчотны і вясёлы твар, яе маладое цела, якое вырасла сярод прыволля старога бору гэтак жа строга і гэтак жа магутна, як растуць маладыя елачкі, яе свежы голас з нечаканымі нізкімі аксамітавымі ноткамі... «Ва ўсіх яе рухах, у яе словах, — думаў я, — ёсць нешта высакароднае (вядома, у лепшым сэнсе гэтага даволі пошлага слова), нейкая прыродная прыгожая стрыманасць...» Таксама прыцягваў мяне і некаторы арэол таямнічасці, які акружаў Алесю, прымхлівая рэпутацыя ведзьмы, жыццё ў лясной глушы сярод балота і асабліва — гэтая гордая ўпэўненасць у сваіх сілах, якая адчувалася нават у тых нешматлікіх словах, з якімі яна звярталася да мяне.

Няма нічога дзіўнага, што, як толькі крышку падсохлі лясныя сцежкі, я падаўся да хацінкі на курыных ножках. На выпадак, калі б спатрэбілася супакоіць бурклівую бабку, прыхапіў я з сабою паўфунта гарбаты і некалькі жменяў кускавога цукру.

Я застаў абедзвюх жанчын дома. Старая корпалася каля печы, а Алеся прала лён, седзячы на вельмі высокай лаве; калі я, заходзячы, грукнуў дзвярыма, яна павярнулася, нітка абарвалася ў яе пад рукамі, і верацяно пакацілася па падлозе.

Старая нейкі час уважліва і злосна ўглядалася ў мяне, зморшчыўшыся і засланяючы далоняй твар ад гарачыні печкі.

— Добры дзень, бабуля! — сказаў я зычным, бадзёрым голасам. — Не пазнаеш, мусіць, мяне? Памятаеш, я ў мінулым месяцы заходзіў дарогі пытацца? Ты мне яшчэ варажыла?

— Нічога не памятаю, панок, — зашамкала старая, нездаволена круцячы галавою, — нічога не памятаю. І што ты забыў у нас — ніяк не зразумею. Што мы табе за кампанія? Мы людзі простыя, шэрыя... Няма чаго табе ў нас рабіць. Лес вялікі, ёсць месца дзе разысціся... вось так...

Збянтэжаны халодным прыёмам, я зусім разгубіўся і апынуўся ў тым недарэчным становішчы, калі не ведаеш, што рабіць: ці павярнуць грубасць на жарт, ці самому ўзлавацца, ці, нарэшце, не сказаўшы ні слова, павярнуцца і пайсці назад. Міжвольна я бездапаможна павярнуўся да Алесі. Яна ледзь прыкметна ўсміхнулася з адценнем незласлівай насмешкі, устала з-за прасніцы і падышла да старой.

— Не бойся, бабка, — сказала яна прымірэнча, — гэта не ліхі чалавек, ён нам благога не зробіць. Калі ласка, сядайце, — дадала яна, паказваючы мне на лаву ў пярэднім кутку і не звяртаючы больш увагі на бурчанне старой.

Падбадзёраны яе ўвагаю, я вырашыў скарыстаць самы рашучы сродак.

— Якая ж ты злосная, бабуля... Толькі госць на парог, а ты адразу і лаяцца. А я табе гасцінца прынёс, — сказаў я, вымаючы з сумкі свае пакункі...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x