Іван Бунін - Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін - Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Праз якую гадзіну пасля вячэры я развітаўся з гаспадынямі хаціны на курыных ножках.

— Калі хочаце, я магу правесці вас крышку, — прапанавала Алеся.

— Што яшчэ за провады выдумала! — злосна прабурчала старая. — Не сядзіцца табе на месцы, страказа...

Аднак Алеся ўжо накінула на галаву чырвоную кашміровую хустку і раптам, падбегшы да бабкі, абняла яе і гучна пацалавала.

— Бабуля! Мілая, дарагая, залатая... Я толькі на хвіліначку, зараз жа і назад.

— Ну добра, ідзі ўжо, кручаная, — слаба адбівалася ад яе старая. — Вы, пан, не крыўдуйце: зусім дурненькая яна ў мяне.

Абмінуўшы вузкую сцежку, мы выйшлі на лясную дарогу, чорную ад гразі, усю стаптаную слядамі капытоў і зрэзаную каляінамі, поўнымі вады, у якой адлюстроўваўся пажар вячэрняй зары. Мы ішлі ўскрайкамі дарогі, усцеленай бурым леташнім лісцем, якое яшчэ не высахла пасля снегу. Там-сям праз яго мёртвую жаўцізну ўзнімалі свае ліловыя галоўкі буйныя званочкі «сну» — першай кветкі Палесся.

— Паслухай, Алеся, — пачаў я, — мне вельмі карціць запытацца ў цябе аб нечым, ды я баюся, што раззлуешся... Скажы мне, ці праўду гавораць, што твая бабка, як бы гэта мне сказаць...

— Ведзьма? — спакойна памагла мне Алеся.

— Не... Не ведзьма... — сумеўся я. — Ды, калі хочаш, так, ведзьма... Безумоўна, ці мала што плявузгаюць. А чаму б ёй і сапраўды не ведаць якіх-небудзь зёлак, сродкаў, замоваў?.. Дарэчы, калі табе гэта непрыемна, ты можаш не адказваць.

— Не, чаму ж, — адказала яна проста, — што ж тут непрыемнага? Так, яна сапраўды ведзьма. Але толькі цяпер яна ўжо старая і не можа рабіць таго, што рабіла раней.

— Што ж яна ўмела рабіць? — пацікавіўся я.

— Усё, што хочаце. Лячыць умела ад зубоў, руду замаўляла, адчытвала, калі каго шалёны сабака ўкусіў або гадзюка, скарбы паказвала... ды ўсяго і не пералічыш.

— Ведаеш што, Алеся?.. Ты мне прабач, але ў гэта я зусім не веру. Ну, будзь са мною шчырая, я цябе нікому не выдам: не іначай усё гэта — выдумка, каб толькі людзям галовы дурыць?

Яна абыякава паціснула плячамі.

— Думайце, што хочаце. Вядома, бабу вясковую абдурыць няцяжка, але вас я не стала б падманваць.

— Значыць, ты цвёрда верыш у чарадзейства?

— Дык як жа мне не верыць? Ва ўсім нашым родзе чары... Я і сама багата чаго ўмею.

— Алеся, галубка... Каб ты знала, як мне гэта цікава... Няўжо ты мне нічога не пакажаш?

— Чаму ж, пакажу, калі маеце жаданне, — ахвотна згадзілася Алеся. — Цяпер хочаце?

— Так, калі можна, цяпер.

— А баяцца не будзеце?

— Ну, вось яшчэ глупства. Уночы, можа, баяўся б, а цяпер яшчэ светла.

— Добра. Дайце мне руку.

Я паслухаўся. Алеся хутка закасала рукаў майго паліто і расшпіліла запінку ў манжэтцы, потым яна дастала са сваёй кішэні невялічкі, вяршкі са тры даўжынёю, фінскі ножык і выцягнула яго са скуранога чахла.

— Што ты хочаш рабіць? — спытаў я, адчуваючы, як у мяне варухнулася гідкая боязь.

— А вось зараз... Вы ж сказалі, што не будзеце баяцца!

Раптам рука яе зрабіла ледзь прыкметны лёгкі рух, і я адчуў крыху вышэй таго месца, дзе мацаюць пульс, раздражняльны дотык вострага ляза. Кроў адразу паказалася на ўсю шырыню парэзу, палілася па руцэ і частымі кроплямі закапала на зямлю. Я ледзьве стрымаўся, каб не крыкнуць, але, здаецца, пабялеў.

— Не бойцеся, жывы астаняцеся, — усміхнулася Алеся.

Яна моцна абхапіла рукою маю руку вышэй раны і, нізка схіліўшыся над ёю тварам, пачала хутка шаптаць нешта, абдаючы маю скуру гарачым перарывістым дыханнем. Калі ж Алеся выпрасталася і адпусціла свае пальцы, дык на параненым месцы асталася толькі чырвоная драпіна.

— Ну што? Хопіць з вас? — з хітраю ўсмешкаю спытала яна, хаваючы свой ножык. — Хочаце яшчэ?

— Вядома, хачу. Толькі, калі можна, не так страшна і без крыві.

— Што б вам такое паказаць? — задумалася яна. — Ну, хіба вось гэта: ідзіце наперад па дарозе... Толькі, глядзіце, не азірайцеся назад.

— А гэта не будзе страшна? — спытаў я, стараючыся спакойнаю ўсмешкаю схаваць сваю боязь перад непрыемным сюрпрызам.

— Не, не... Глупства... Ідзіце...

Я пайшоў наперад, вельмі зацікаўлены вопытам і адчуваючы за сваёй спіной напружаны позірк Алесі. Але не зрабіў я і дваццаці крокаў, як раптам спатыкнуўся на зусім роўным месцы і паваліўся ніцма.

— Ідзіце, ідзіце! — закрычала Алеся. — Не азірайцеся! Гэта нічога, да вяселля загоіцца... Трымайцеся мацней за зямлю, калі будзеце падаць.

Я пайшоў далей. Яшчэ дзесяць крокаў — і я другі раз бразнуўся аб зямлю.

Алеся гучна зарагатала і запляскала ў далоні.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x