Іван Бунін - Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін - Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мяне захапляла не толькі Алесіна прыгажосць, але таксама і яе самабытная, вольналюбівая натура, яе розум, адначасова ясны і разам з тым ахутаны непахіснай спадчыннай забабоннасцю, па-дзіцячы нявінны, але не пазбаўлены хітрага какецтва прыгожай жанчыны. Яна не стамлялася распытваць у мяне падрабязна пра ўсё, што займала і хвалявала яе першабытнае, яркае ўяўленне: пра краіны і народы, пра з'явы прыроды, пра будову зямлі і сусвету, пра вучоных людзей, вялікія гарады... Шмат з гэтага ўяўлялася ёй дзіўным, казачным, непраўдападобным. Але я з самага пачатку нашага знаёмства ўзяў з ёю такі сур'ёзны, шчыры і просты тон, што яна ахвотна прымала на бескантрольную веру ўсё, што я ёй расказваў. Часамі мне было цяжка растлумачыць ёй што-небудзь, на маю думку, незразумелае для яе напаўдзікунскай галавы (а іншы раз і для самога мяне не зусім зразумелае), тады я пярэчыў на яе прагныя пытанні... «Бачыш... я не змагу табе пра гэта расказаць... Ты не зразумееш мяне».

А яна ў сваю чаргу пачынала мяне прасіць:

— Не, калі ласка, калі ласка, я пастараюся... Вы хоць як-небудзь скажыце... хоць і незразумела...

Яна вымушала мяне рабіць страшэнныя параўнанні, прыводзіць дзёрзкія прыклады, і калі мне было цяжка падшукаць патрэбнае слова, яна сама памагала мне цэлым дажджом нецярплівых пытанняў, накшталт такіх, якія мы прапануем заіку, што пакутліва засеў на адным слове. І сапраўды — урэшце яе гнуткі розум і свежае ўяўленне атрымлівалі перамогу над маёй педагагічнай немаччу. Я міжвольна пераконваўся, што для свайго асяроддзя, для свайго выхавання (або, дакладней сказаць, адсутнасці яго) яна мела выключныя здольнасці.

Аднойчы я між іншым сказаў нешта пра Пецярбург. Алеся адразу ж зацікавілася.

— Што гэта — Пецярбург? Мястэчка?

— Не, гэта не мястэчка; гэта самы вялікі расейскі горад.

— Самы вялікі? Самы, самы, што ні ёсць? І большага за яго няма? — наіўна прыстала яна да мяне.

— Так... Там усё галоўнае начальства жыве... паны вялікія... Дамы там усе каменныя, драўляных няма.

— Ужо, вядома, значна большыя, чым у нашай Сцяпані? — упэўнена спытала Алеся.

— О так... крышку большыя... гэтак разоў у пяцьсот. Там такія ёсць дамы, у кожным з якіх людзей жыве ўдвая больш, чым ва ўсёй Сцяпані.

— Ах, божачка ты мой! Якія ж гэта дамы? — амаль у спалоху спытала Алеся.

Мне прыйшлося, як звычайна, звярнуцца да параўнання.

— Страшэнна вялікія. У пяць, шэсць, а то і ў сем паверхаў. Бачыш вось тую хвою?

— Самую вялікую? Бачу.

— Дык вось такія высокія дамы. І зверху данізу набіты людзьмі. Жывуць гэтыя людзі ў маленькіх заканурках, нібы птушкі ў клетках, чалавек па дзесяць у кожнай, так што ўсім і паветра не хапае. А другія ўнізе жывуць, пад самай зямлёй, у вільгаці і холадзе; бывае, што сонца ў сябе ў пакоі круглы год не бачаць.

— Ну, ужо я дык ні за што не прамяняла б свайго лесу на ваш горад, — сказала Алеся, паківаўшы галавой. — Я і ў Сцяпань прыйду на рынак, дык мне моташна робіцца. Штурхаюцца, крычаць, лаюцца... І такая мяне нудота возьме, што, здаецца, кінула б усё і пабегла без аглядкі... Бог з ім, з горадам вашым, не стала б я там жыць ніколі.

— Ну, а калі твой муж будзе з горада? — спытаў я з лёгкай усмешкай.

Яе бровы нахмурыліся, і тонкія ноздры ўздрыгнулі.

— Вось яшчэ! — сказала яна з пагардаю. — Ніякага мне мужа не трэба.

— Гэта ты цяпер толькі так гаворыш, Алеся. Амаль усе дзяўчаты тое ж самае гавораць і ўсё-такі замуж ідуць. Пачакай крышку: сустрэнешся з кім-небудзь, пакахаеш — тады не толькі ў горад, а на край свету з ім пойдзеш.

— Ах, не, не... калі ласка, не будзем пра гэта, — пакрыўджана адмахвалася яна. — Ну, навошта пра гэта гаварыць?.. Прашу вас, не трэба.

— Якая ты смешная, Алеся. Няўжо ты думаеш, што ніколі ў жыцці не пакахаеш мужчыну? Ты такая маладая, прыгожая, дужая. Калі ў табе кроў загарыцца, дык ужо тут не да зароку будзе.

— Ну што ж — і пакахаю! — бліснуўшы вачамі, з выклікам адказала Алеся. — Пытацца ні ў кога не буду...

— Значыць, і замуж пойдзеш, — паддражніў я.

— Гэта вы, можа, пра царкву гаворыце? — здагадалася яна.

— Вядома, пра царкву... Святар вакол аналоя будзе вадзіць, дзяк заспявае «Исайя, ликуй», на галаву табе надзенуць вянец...

Алеся апусціла павекі і са слабой усмешкай адмоўна паківала галавой.

— Не, галубок... Можа, вам і не спадабаецца, што я скажу, а толькі ў нас у родзе ніхто не вянчаўся: і маці і бабка без гэтага пражылі... Нам у царкву і заходзіць нельга...

— Усё праз вядзьмарства ваша?

— Так, праз наша вядзьмарства, — са спакойнай сур'ёзнасцю адказала Алеся. — Як жа я асмелюся ў царкве паказацца, калі ўжо ад самага нараджэння мая душа прададзена яму.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x