Іван Бунін - Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін - Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Я бачу, у вас здарылася штосьці нядобрае, Алеся, — сказаў я, асцярожна дакранаючыся рукою да яе рукі, якая ляжала на лаўцы.

Алеся хутка павярнулася да акна, быццам разглядаючы там нешта. Яна старалася выглядаць спакойнай, але яе бровы сышліся і задрыжалі, а зубы моцна прыкусілі ніжнюю губу.

— Не... што ў нас магло здарыцца асаблівага? — вымавіла яна глухім голасам. — Усё як было, так і засталося.

— Алеся, чаму ты гаворыш мне няпраўду? Гэта нядобра з твайго боку... А я быў думаў, што з табою зусім сябрамі сталі.

— Ну, сапраўды, нічога няма... Проста... свае клопаты... дробязныя...

— Не, Алеся, відаць, не дробязныя. Паглядзі — цябе пазнаць нельга.

— Гэта вам так здаецца толькі.

— Будзь жа са мною шчырая, Алеся. Не ведаю, ці змагу табе памагчы, але, можа, хоць параду якую дам... Ну, нарэшце, проста табе лягчэй будзе, калі падзелішся горам.

— Ах, так, сапраўды, не варта і гаварыць аб гэтым, — з нецярплівасцю запярэчыла Алеся. — Нічым вы нам тут не зможаце памагчы.

Старая раптам з незвычайнай гарачнасцю ўмяшалася ў нашу размову:

— Чаго ты ўпіраешся, дурная! Табе дабра хочуць, а ты носам круціш. Быццам разумнейшага за цябе і на свеце няма нікога. Дазвольце, пан, я вам усю гэту гісторыю раскажу як ёсць, — павярнулася яна да мяне.

Самі непрыемнасці аказаліся значна большыя, чым я мог уявіць са слоў гордай Алесі. Учора ўвечары ў хацінку на курыных ножках заязджаў мясцовы ўраднік.

— Спачатку ён сеў як мае быць і патрабаваў гарэлкі, — гаварыла Мануйліха, — а потым і пайшоў, і пайшоў. «Выбірайся, кажа, з хаты за дваццаць чатыры гадзіны з усімі сваімі бэбахамі. Калі, кажа, я наступным разам прыеду і ўбачу цябе тут, дык ведай — не мінуць табе этапнага парадку. З двума, кажа, салдатамі адпраўлю цябе, анафему, на радзіму». А мая радзіма, шаноўны, далёкая, горад Амчэнск... У мяне там цяпер і душы знаёмай няма, ды і пачпарты нашы пратэрмінованы-распратэрмінованы, ды, апрача таго, яшчэ і няспраўныя. Ах ты, божачка, няшчасце маё!

— Чаму ж ён раней дазваляў табе жыць, а толькі цяпер надумаўся? — спытаў я.

— Ды ліха яго ведае... Брахаў ён нешта такое, але я, шчыра кажучы, не зразумела. Бачыш, якая справа: хацінка гэтая, вось у якой мы жывём, не наша, а памешчыка. Мы ж з Алесяй да гэтага на сяле жылі, а потым...

— Ведаю, ведаю, бабка, чуў пра гэта... Мужыкі на цябе ўзлаваліся...

— Ну, вось, вось гэта самае. Я тады ў старога памешчыка, пана Абросімава, гэтую халупу выпрасіла. Ну, а цяпер быццам бы купіў лес новы памешчык і быццам бы хоча ён нейкія балоты, ці што, сушыць. Толькі чаго ж я ім замінаю?

— Бабка, а можа, усё гэта адна лухта? — заўважыў я. — Проста ўрадніку «чырвоненькую» захацелася палучыць.

— Давала, родны, давала. Не бярэ-э! Вось гісторыя... Дваццацьпятку давала — не бярэ... Куд-ды табе! Гэтак на мяне ашчэрыўся, што я ўжо не ведала, дзе стаю. Заладзіў у адну душу: «Прэч ды прэч!» Што ж мы цяпер рабіць будзем, сіраты мы няшчасныя! Бацюхна наш, хоць бы ты нам чым памог, пасарамаціў бы яго, нутро яго ненасытнае. Век бы, здаецца, была табе ўдзячная.

— Бабка! — з дакорам вымавіла Алеся.

— Чаго там — бабка! — узлавалася старая. — Я табе ўжо дваццаць пяты год бабка. Што ж, па-твойму, з торбаю лепш ісці? Не, пан, вы яе не слухайце. Будзьце ўжо літасцівы — калі што можаце зрабіць, дык зрабіце.

Я ў няпэўных выразах абяцаў паклапаціцца, хоць, шчыра кажучы, надзеі было мала. Калі ўжо наш ураднік адмаўляецца «ўзяць» — значыць, справа была дужа сур'ёзная. У гэты вечар Алеся развіталася са мною холадна і не пайшла мяне праводзіць. Я бачыў, што ганарыстая дзяўчына злуецца на мяне за маё ўмяшанне і крышку саромеецца бабчынай плаксівасці.

VIII

Была шэрая цёплая раніца. Ужо некалькі разоў браўся ісці буйны, кароткі, жыватворны дождж, пасля якога ўвачавідкі расце маладая траўка і выцягваюцца новыя парасткі. Пасля дажджу на хвілінку выглядвала сонейка, абдаючы радасным зіхаценнем аблітае дажджом маладое, яшчэ пяшчотнае зяленіва бэзу, якім зарос увесь мой кветнік; гучней рабіўся вераб'іны крык на пухкіх гародных градках; мацней пахлі клейкія карычневыя пупышкі таполі. Я сядзеў ля стала і чарціў план лясной дачы, калі ў пакой зайшоў Ярмола.

— Ёсць ураднік, — вымавіў ён змрочна.

У мяне ў гэты момант зусім вылецеў з галавы аддадзены мною два дні таму назад загад паведаміць мне, калі прыедзе ўраднік, і я ніяк не мог адразу сцяміць, якое дачыненне мае цяпер да мяне гэты прадстаўнік улады.

— Што здарылася? — спытаў я, нічога не разумеючы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x