Іван Бунін - Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін - Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ён па-вайсковаму стукнуў абцасамі і цяжкай хадой сытага важнага чалавека пайшоў да свайго вазка, каля якога ў пачцівых паставах, без шапак, ужо стаялі соцкі, сельскі стараста і Ярмола.

IX

Яўпсіхій Афрыканавіч стрымаў сваё абяцанне і пакінуў на няпэўны час у спакоі жыхарак лясной хаціны. Але мае ўзаемаадносіны з Алесяй рэзка і дзіўна змяніліся. У яе абыходжанні са мной не асталося і следу ранейшай даверлівасці і наіўнай ласкі, ранейшай жвавасці, да якой так міла прымешвалася какецтва прыгожай дзяўчыны з гарэзлівым дзіцячым свавольствам. У нашай размове паявілася нейкая непераадольная няёмкасць... З паспешлівай баязлівасцю Алеся пазбягала жывых тэм, якія раней давалі такі бязмежны прастор нашай цікаўнасці.

У маёй прысутнасці яна аддавалася рабоце з напружанай, суровай дзелавітасцю, але часта я назіраў, як сярод гэтай работы яе рукі раптам знясілена апускаліся ўздоўж каленяў, а вочы нерухома і няпэўна скіроўваліся долу, на падлогу. Калі ў такую хвіліну я называў Алесю па імі або задаваў ёй якое-небудзь пытанне, яна ўздрыгвала і марудна паварочвала да мяне свой твар, на якім адбіваліся спалох і жаданне зразумець сэнс маіх слоў. Іншы раз мне здавалася, што мая прысутнасць ёй у цяжар, але гэтая здагадка дрэнна ўжывалася з вялікай цікавасцю, якую абуджала ў ёй усяго некалькі дзён таму назад кожная мая заўвага, кожнае слова... Аставалася думаць толькі, што Алеся не хоча мне дараваць майго заступніцтва ў справе з ураднікам, якое так абурыла яе незалежную натуру. Але і гэтая здагадка не задавольвала мяне: адкуль, на самай справе, магла з'явіцца ў простай дзяўчыны, што вырасла сярод лесу, такая празмерна далікатная гордасць?

Усё гэта патрабавала тлумачэння, а Алеся ўпарта пазбягала ўсякага спрыяльнага выпадку для шчырай размовы. Нашы вячэрнія пагулянкі спыніліся. Марна кожны дзень, збіраючыся ісці дадому, я кідаў на Алесю ўмольныя позіркі — яна рабіла выгляд, што не разумее іх значэння. Прысутнасць жа старой, хоць яна і недачувала, непакоіла мяне.

Часам я абураўся супроць уласнай слабасці і супроць прывычкі, якая цягнула мяне кожны дзень да Алесі. Я і сам не падазраваў, якімі тонкімі, моцнымі, нябачнымі ніткамі было прывязана маё сэрца да гэтай чароўнай, незразумелай для мяне дзяўчыны. Я яшчэ не думаў пра каханне, але я перажываў ужо трывожны перыяд, які папярэднічае каханню, поўны цьмяных, пакутлівых перажыванняў. Дзе б я ні быў, чым бы ні стараўся заняцца — усе мае думкі былі скіраваны да Алесінага вобраза, уся мая істота імкнулася да яе; кожны ўспамін пра яе іншы раз самыя дробязныя словы, пра яе жэсты і ўсмешкі сціскаў з ціхім і салодкім болем маё сэрца. Але надыходзіў вечар, і я доўга сядзеў каля яе на нізкай хісткай лавачцы, з прыкрасцю адчуваючы, што з кожным разам раблюся менш смелы і дасціпны.

Аднойчы я правёў такім чынам каля Алесі цэлы дзень. Ужо з раніцы я адчуваў сябе блага, хоць яшчэ не мог добра зразумець, у чым была мая хвароба. Пад вечар мне зрабілася яшчэ горш. Галава пацяжэла, увушшу шумела, у цемені я адчуваў тупы безупынны боль — нібы нехта ціснуў на яго мяккай, але дужай рукой. У роце ў мяне перасохла, і па ўсім целе разлівалася нейкая лянівая, млявая кволасць, ад якой кожную хвіліну хацелася пазяхаць. У вачах адчуваўся такі боль, быццам я толькі што пільна і блізка глядзеў на бліскучую кропку.

Калі ж позна вечарам я вяртаўся дахаты, дык якраз на сярэдзіне дарогі мяне раптам усяго пачало страшэнна калаціць. Я ішоў, амаль не бачачы дарогі, амаль не ўсведамляючы, куды іду, і хістаючыся, як п'яны, між тым як мае сківіцы выстуквалі часты і гучны пошчак.

Я да гэтага часу не ведаю, хто давёз мяне да дому... Роўна шэсць дзён калаціла мяне неадчэпная, жахлівая палеская трасуха. Удзень немач як быццам сціхала, і да мяне вярталася прытомнасць. Тады, зусім знясілены хваробаю, я ледзьве перастаўляў ногі па пакоі з болем і кволасцю ў каленях; варта было зрабіць больш энергічны рух, як кроў гарачай хваляй прылівала да галавы і засцілала моракам усе рэчы перад маімі вачамі. Увечары ж, звычайна гадзін каля сямі, як бура, налятаў на мяне прыступ хваробы, і я праводзіў на пасцелі страшэнную, доўгую, як стагоддзе, ноч, то калоцячыся пад коўдраю ад холаду, то палаючы ў нясцерпнай гарачцы. Ледзь толькі дрымота злёгку закранала мяне, як дзіўныя, недарэчныя, пакутліва стракатыя сны пачыналі гуляць з маім разгарачаным мозгам. Усе мае летуценні былі поўны дробязных, мікраскапічных дэталяў, якія ў беспарадку чапляліся адна за адну ў пачварным бязладдзі. То мне здавалася, што я разбіраю нейкія разнаколерныя, дзівосных формаў скрыні, вымаючы маленькія з большых, а з маленькіх яшчэ меншыя, і ніяк не магу скончыць гэтай нуднай працы, якая мне ўжо даўно абрыдла. То мільгацелі перад маімі вачамі з неверагоднай хуткасцю доўгія яркія стужкі шпалераў, і на іх замест узораў я выразна бачыў цэлыя гірлянды з чалавечых фізіяномій — іншы раз прыгожых, добрых і вясёлых, іншы раз страшэнных, ашчэраных, з вялізнымі бялкамі. Потым я пачынаў з Ярмолам заблытаную, вельмі складаную абстрактную спрэчку. З кожнай хвілінай довады, якія мы прыводзілі адзін аднаму, рабіліся ўсё больш тонкія і глыбокія; паасобныя словы і нават гукі набывалі таямнічае значэнне, і разам з тым мяне ўсё мацней ахопліваў страх перад невядомай, ненармальнай сілай, што выцягвае з мае галавы адзін за адным дзікія сафізмы і не дазваляе мне спыніць даўно ўжо абрыдлую спрэчку...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x