Іван Бунін - Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін - Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гэта быў нейкі дзікі віхор чалавечых і звярыных фігур, краявідаў, рэчаў самых дзівосных формаў і колераў, слоў і фраз, значэнне якіх успрымалася ўсімі пачуццямі... Але — дзіўная справа — у той самы час я не пераставаў бачыць на столі светлы роўны круг ад лямпы з зялёным абгарэлым абажурам. І ведаў чамусьці, што ў гэтым спакойным крузе з расплывістымі берагамі стаілася нямое, аднастайнае, таямнічае і грознае жыццё, яшчэ больш жахлівае, чым дзікі хаос маіх сноў.

Потым я прачынаўся або, дакладней, не прачынаўся, а раптоўна заўважаў, што адчуваю сябе даволі бадзёра. Прытомнасць амаль вярталася да мяне. Я разумеў, што ляжу ў пасцелі, што я толькі што трызніў, але светлы круг на цёмнай столі ўсё-такі палохаў мяне затоенай злавеснай пагрозай. Кволаю рукою дацягваўся я да гадзінніка, глядзеў на яго і з сумным неўразуменнем пераконваўся, што ўся бясконцая чарада маіх дзікіх сноў заняла не больш дзвюх-трох хвілін. «Божа! Дык калі ж ужо настане світанне!» — з адчаем думаў я, варочаючыся на гарачых падушках і адчуваючы, як апякае мне губы маё ўласнае цяжкое і кароткае дыханне... Але вось зноў мною авалодвала тонкая дрымота, і зноў мозг мой рабіўся гульбішчам стракатай немарасці, і зноў праз дзве хвіліны я прачынаўся, ахоплены смяртэльным смуткам...

Праз шэсць дзён мая моцная натура, пры дапамозе хініну і настою трыпутніку, перамагла хваробу. Я ўстаў з пасцелі ўвесь разбіты, ледзь трымаючыся на нагах. Ачуньваў я з прагнаю хуткасцю. У галаве, стомленай шасцідзённым ліхаманкавым трызненнем, адчувалася цяпер лянівая і прыемная адсутнасць думак. Апетыт паявіўся страшэнны, і цела маё дужэла з гадзіны на гадзіну, убіраючы кожнай сваёй часцінкай здароўе і радасць жыцця. Разам з тым з новай сілай пацягнула мяне ў лес, да адзінокай скрыўленай хаціны. Нервы мае яшчэ не паправіліся, і кожны раз, выклікаючы ў памяці твар і голас Алесі, я адчуваў такое пяшчотнае замілаванне, што мне хацелася плакаць.

X

Мінула яшчэ пяць дзён, і я ўжо так добра сябе адчуваў, што пешкам, без аніякай стомы, дайшоў да хацінкі на курыных ножках. Калі я ступіў на яе парог, дык сэрца забілася з трывожным страхам у мяне ў грудзях. Амаль два тыдні не бачыў я Алесі і цяпер асабліва добра зразумеў, наколькі яна мне блізкая і дарагая. Трымаючыся за клямку дзвярэй, я некалькі хвілін марудзіў і ледзьве пераводзіў дух. У нерашучасці я нават заплюшчыў вочы на нейкі момант, перш чым адчыніць дзверы...

У тых уражаннях, якія я перажываў, калі заходзіў у хату, мусіць, ніколі не разбярэшся... Хіба можна запомніць словы, якія гавораць у першыя хвіліны сустрэчы маці і сын, муж і жонка або закаханыя? Вымаўляюцца самыя простыя, самыя звычайныя фразы, смешныя нават, калі іх дакладна запісаць на паперы. Але тут кожнае слова да месца і бясконца мілае ўжо таму, што гаворыцца яно самым дарагім на свеце голасам.

Я памятаю, вельмі добра памятаю толькі тое, што да мяне хутка павярнуўся бледны твар Алесі і што на гэтым чароўным, новым для мяне твары ў адно імгненне адбіліся, змяняючы адно аднаго, здзіўленне, спалох, трывога і пяшчотная, светлая ўсмешка кахання... Старая штосьці шамкала, тупаючы каля мяне, але я не чуў яе слоў прывітання. Голас Алесі даляцеў да мяне як салодкая музыка:

— Што з вамі здарылася? Вы былі хворыя? Ох, як жа вы схуднелі, няшчасны мой.

Я доўга не мог ёй нічога адказаць, і мы моўчкі стаялі побач, трымаючыся за рукі, проста, глыбока і радасна пазіраючы адно аднаму ў вочы. Гэтыя некалькі маўклівых хвілін я заўсёды лічу за самыя шчаслівыя ў маім жыцці — ніколі, ніколі, ні раней, ні пазней, я не адчуваў такога чыстага, поўнага, усеабдымнага захаплення. І як многа я чытаў у вялікіх цёмных Алесіных вачах: і хваляванне сустрэчы, і папрок за маю доўгую адсутнасць, і гарачае прызнанне ў каханні... Я адчуваў, што разам з гэтым позіркам Алеся аддае мне з радасцю, без усякіх умоў і ваганняў, усю сваю істоту.

Яна першая парушыла гэтае зачараванне, паказаўшы мне павольным рухам павек на Мануйліху. Мы селі побач, і Алеся ўзялася падрабязна і клапатліва распытваць у мяне пра хваробу і лекі, якія я прымаў, пра доктарскія парады (доктар два разы прыязджаў да мяне з мястэчка). Пра доктара яна прымусіла мяне расказваць некалькі разоў запар, і я часам заўважаў на яе вуснах ледзь прыкметную ўсмешку.

— Ах, чаму я не ведала, што вы захварэлі! — усклікнула яна з вялікім жалем. — Я за адзін бы дзень вас на ногі паставіла... Ну як гэта можна ім давярацца, калі яны нічога, ні-чо-га не разумеюць? Чаму вы па мяне не паслалі?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x