Іван Бунін - Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін - Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Я заўтра паеду рана, — сказаў мараканец, ужо не слухаючы яе. — А раніцаю ты дай мне толькі кавы. Значыцца, ты можаш цяпер мне падрахаваць, колькі з мяне трэба, і я зараз жа расплачуся з табою. Паглядзім толькі, дзе ў мяне дробныя грошы, — дадаў ён і дастаў з-пад бурнуса мяшочак з чырвонай мяккай скуры, развязаў, расцягнуў раменьчык, высыпаў на стол кучу залатых манет і зрабіў выгляд, што ўважліва лічыць іх, а старая нават прыўзнялася з услона каля прыпечка, гледзячы на манеты акруглелымі вачамі.

Наверсе было цёмна і вельмі горача. Дзяўчынка адчыніла дзверы ў душную, гарачую цемру, у якой ярка свяціліся шчыліны аканіц, спрытна вільнула ў цемры міма круглага стала пасярод пакоя, адчыніла акно і, штурхнуўшы, адчыніла аканіцы на зыркую месячную ноч, на вялікае светлае неба з рэдкімі зорамі. Стала лягчэй дыхаць, стаў чуцён ручай у даліне. Дзяўчынка высунулася з акна, каб зірнуць на месяц, не відны з пакоя, што стаяў яшчэ вельмі высока, потым зірнула ўніз: унізе стаяў і, падняўшы морду, глядзеў на яе сабака, што прыблудным шчанюком забег аднекуль гадоў пяць таму на заезны двор, вырас на яе вачах і прывязаўся да яе з той адданасцю, на якую здольныя толькі сабакі.

— Негра, — шапнула дзяўчынка, — чаму ты не спіш?

Сабака слаба віскнуў, матнуўшы ўверх мордаю, і кінуўся ў адчыненыя ў сенцы дзверы.

— Назад, назад! — скоранькім шэптам загадала дзяўчынка. — На месца!

Сабака спыніўся і зноў падняў морду, бліснуўшы чырвоным агеньчыкам воч.

— Што табе трэба? — ласкава сказала дзяўчынка, яна заўсёды гаварыла з ім, як з чалавекам. — Чаму ты не спіш, дурненькі? Гэта месяц так трывожыць цябе?

Як бы хочучы нешта сказаць, сабака зноў пацягнуўся ўверх мордаю, зноў ціха віскнуў. Дзяўчынка паціснула плячом. Сабака быў ёй таксама блізкаю, нават адзінаю блізкаю істотаю на свеце, адчуванні і памысленні якога бадай што заўсёды разумела яна. Але што хацеў сказаць ёй сабака цяпер, што яго трывожыла, яна не разумела і таму толькі строга пагразіла пальцам і зноў загадала прытворна-сярдзітым голасам:

— На месца, Негра! Спаць!

Сабака лёг, дзяўчынка яшчэ крыху пастаяла каля акна, падумала пра яго... Магчыма, яго трывожыў гэты страшны мараканец. Бадай што заўсёды сустракаў ён пастаяльцаў двара спакойна, не звяртаў увагі нават на такіх, што выглядалі разбойнікамі, катаржнікамі. Але ўсё ж бывала, што на некаторых кідаўся ён чамусьці як шалёны, моцна равучы, і тады толькі яна адна магла ўсмірыць яго. Зрэшты, магла быць і другая прычына яго трывогі, яго раздражнення — гэта гарачае, без самага нязначнага руху паветра і такая сляпучая, месячная ноч. Добра чутно было ў незвычайнай цішыні гэтай ночы, як шумеў ручай у даліне, як хадзіў, тупаў нагамі казёл, што жыў у хляве, як раптам нехта — ці то стары мул у заезным двары, ці то мараканцаў жарабец — са стукам убрыкнуў яго, а ён так моцна і гадка замэкаў, што здавалася, на ўвесь свет пачулася гэтае чортава мэканне. І дзяўчынка весела адскочыла ад акна, адчыніла другое, размахнула і там аканіцы. У пакоі пасвятлела. Апроч стала ў ім стаялі каля правай ад увахода сцяны тры шырокія ложкі, накрытыя толькі грубымі прасцірадламі. Дзяўчынка адкінула прасцірадла на першым ад увахода ложку, паправіла падушкі, што раптам казачна асвятліліся празрыстым, ласкавым, блакітнаватым святлом: гэта быў святляк, што сеў на яе чубчык. Яна правяла па ім рукою, і святляк, бліскаючы і патухаючы, паплыў па пакоі. Дзяўчынка лёгенька заспявала і пабегла адсюль.

У кухні на ўвесь свой рост стаяў спінаю да яе мараканец і нешта нямоцна, але настойліва і раздражнена гаварыў старой. Старая адмоўна матала галавою. Мараканец пацяпнуў плячамі і з такім злосным тварам павярнуўся да дзяўчынкі, што яна адхіснулася.

— Гатова пасцель? — гартанна крыкнуў ён.

— Усё гатова, — скоранька адказала дзяўчынка.

— Але я не ведаю, куды мне ісці. Правядзі мяне.

— Я сама правяду цябе, — сярдзіта сказала старая. — Ідзі за мною.

Дзяўчынка паслухала, як паволі тупала бабуля па крутых усходах, як стукаў за ёю чаравікамі мараканец, і выйшла на двор. Сабака, што ляжаў каля парога, зараз жа ўскочыў, віскануў і, увесь дрыжучы ад радасці і ласкавасці, лізнуў ёй у твар.

— Перастань, перастань, — зашаптала дзяўчынка, ласкава адхіліла яго і села на парозе. Сабака таксама сеў на заднія лапы, і дзяўчынка абняла яго за шыю, пацалавала ў лоб і пачала гойдацца разам з ім, слухаючы цяжкія крокі і гартанную гаворку мараканца ў верхнім пакоі. Ён нешта ўжо спакойна гаварыў старой, але нельга было разабраць што. Нарэшце ён сказаў моцна:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x