Іван Бунін - Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін - Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Аддайце запалкі, мне запаліць не будзе чым.

— Зараз, зараз! — крычыць яна, і зноў успыхвае запалка, пасля бліскавіца, і цемра яшчэ гусцей слепіць цёплаю чарнатою, у якой усё здаецца, што драбінкі коцяцца назад. Нарэшце яна паддаецца яму доўгім пацалункам у губы, як раптам, штуршком матнуўшы іх абаіх, драбінкі нібы натыкаюцца на нешта — хлопец крута сунімае коней.

— Ваўкі! — ускрыквае ён.

У вочы б'е зарыва пажару здалёк направа. Драбінкі стаяць супроць таго ляска, які паказваўся пры бліскавіцах. Лясок ад зарыва стаў цяпер чорны і ўвесь зыбуча дрыжыць, як дрыжыць і ўсё поле перад ім у змрочліва-чырвоным трапятанні ад таго полымя, што прагна нясецца ў небе і, нягледзячы на далеч, палыхае са слізгучымі ў ім ценямі дыму нібы за вярсту ад драбінак, ятрыцца ўсё гарачэй і гразней, кладучыся на гарызонт усё вышэй і шырэй, — здаецца, што жар яго ўжо даходзіць да твару, да рук, відзён нават над чарнатою зямлі чырвоны пераплёт нейкай згарэлай страхі. А пад сцяною лесу стаяць, барвова шарэючы, тры вялікія ваўкі, і ў вачах у іх мільгае то спрэс зялёны бляск, то чырвоны — празрысты і яркі, як гарачы сіроп сочыва з чырвоных парэчак. І коні, шумна захропшы, раптам дзікім галопам кідаюцца ўбок, улева, па ворыве, хлопец, з лейцамі, валіцца назад, а драбінкі, з грукатам і трэскам, кідаючыся, трасуцца па раллі...

Недзе па-над ровам коні яшчэ раз рванулі, але яна, ускочыўшы, паспела вырваць лейцы з рук у ашалелага хлопца. Тут яна з размаху паляцела на козлы і рассекла шчаку аб нешта жалезнае. Так і астаўся на ўсё жыццё лёгкі пісяг у кутку яе губ, і, калі ў яе пыталіся, ад чаго гэта, яна з ахвотаю ўсміхалася.

— Справы даўно мінулых дзён! — гаварыла яна, успамінаючы тое даўняе лета, жнівеньскія сухія дні і цёмныя ночы, малацьбу на гумнішчы, сцірты новай пахучай саломы і нябрытага гімназіста, з якім яна ляжала ў іх вечарамі, гледзячы на ярка-імгненныя дугі падучых зор. — Ваўкі спужалі, коні спудзіліся, — гаварыла яна. — А я была гарачая, адчайная, кінулася сунімаць іх...

Тыя, каго яна яшчэ не раз кахала ў жыцці, гаварылі, што няма нічога мілейшага за гэты пісяг, падобны на тонкую ўсмешку.

7 кастрычніка 1940

Начлег

Гэта сталася ў адной глухой гарыстай мясцовасці на поўдні Гішпаніі.

Была чэрвеньская ноч, невялікі поўны месяц стаяў на пуку, але святло яго, трохі ружаватае, як гэта бывае ў гарачыя ночы пасля кароткіх ліўняў, вельмі звычайных у пару, калі цвітуць лілеі, усё ж да таго ярка асвятляў перавалы невысокіх гор, укрытых нізкарослым паўднёвым лесам, што вока ясна распазнавала іх да самых гарызонтаў.

Вузкая даліна ішла паміж гэтымі пераваламі на поўнач. І ў цяні ад іх узвышэнняў, у мёртвай цішыні гэтай пустэльнай ночы, аднастайна шумеў горны ручай і таямніча плылі і плылі, мерна патухаючы і мерна ўспыхваючы то аметыстам, то тапазам, лятучыя светлячкі, лючыёлі. Процілеглыя ўзвышшы адступалі ад даліны, і па нізіне пад імі ішла старадаўняя камяністая дарога. Такім жа старадаўнім здаваўся на ёй, на гэтай нізіне, і той каменны гарадок, куды ў гэты ўжо даволі позні час паволі ўехаў на гнедым жарабцы, што накульгваў на пярэднюю правую нагу, высокі мараканец у шырокім бурнусе з белай шэрсці і ў мараканскай фесцы.

Гарадок здаваўся закінутым, мёртвым. Ды ён і быў такі. Мараканец праехаў перш па цяністай вуліцы, паміж мураваных рэштак дамоў, што красаваліся чорнымі пустотамі на месцы вокан, з адзічэлымі садамі за імі. Але потым выехаў на светлую плошчу, на якой быў доўгі вадаём з лаветкаю, царква з блакітнай статуяй мадонны над парталам, некалькі дамоў, яшчэ жылых, а наперадзе, ужо на выездзе, заезны двор. Там, у ніжнім паверсе, маленькія вокны былі асветлены, і мараканец, што ўжо драмаў, ачуўся і нацягнуў павады, што прымусіла кульгавага каня весялей застукаць па няроўным каменні плошчы.

На гэты стук выйшла на парог заезнага двара маленькая, худая бабуля, пра якую можна было падумаць, што гэта старчыха, выскачыла круглатварае дзяўчо гадоў пятнаццаці, з чубком на лобе, у эспадрыллях на босую нагу, у лёгенькай сукеначцы колеру бледнай гліцыніі, падняўся вялізны чорны сабака з гладкаю шэрсцю і кароткімі, тарчком настаўленымі вушамі, што ляжаў каля парога. Мараканец злез з каня, і сабака тут жа ўвесь ступіў наперад, бліснуўшы вачамі і як бы з нянавісцю выскаліўшы белыя страшныя зубы. Мараканец узмахнуў бізуном, але дзяўчына апярэдзіла.

— Негра! — звонка крыкнула яна, спужаўшыся. — Што з табою?

І сабака, апусціўшы галаву, паціху адышоў і лёг, мордаю да сцяны дома.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x