Іван Бунін - Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін - Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Вы адна ці з якою сяброўкаю жывяце?

— Адна. Па сутнасці жахліва. Гатэльчык чысты, цёплы, але, ведаеце, з тых, куды можна зайсці на ноч або на якую часіну з дзяўчынаю... Шосты паверх, ліфта, вядома, няма, на чацвертым паверсе чырвоны дыванчык на лесвіцы канчаецца... Уночы, у дождж страшэнная нуда. Адчыніш акно — ні душы нідзе, зусім мёртвы горад, бог ведае дзе, недзе ўнізе адзін ліхтар пад дажджом... А вы, вядома, халасты і таксама ў гатэлі жывяце?

— У мяне невялікая кватэрка ў Пасі. Жыву таксама адзін. Даўні парыжанін. Адзін час жыў у Правансе, зняў ферму, хацеў аддаліцца ад усіх і ад усяго, жыць працаю рук сваіх — і не вытрываў гэтай працы. Узяў у памочнікі аднаго казачка, аказаўся п'яніца, змрочны, страшны нападпітку чалавек, завёў курэй, трусікаў — дохнуць, мул аднаго разу траха не загрыз мяне — вельмі злосная і разумная жывёліна... І галоўнае, поўная адзінота. Жонка мяне яшчэ ў Канстанцінопалі кінула.

— Вы жартуеце?

— Аніяк. Гісторыя вельмі звычайная. Que se marie par amour a bonne nuits mauvais jours [24] Хто жэніцца з каханай, той мае добрыя ночы і нядобрыя дні (франц.). . А ў мяне нават і таго і другога было вельмі мала. Кінула на другі год замужоўства.

— Дзе ж яна цяпер?

— Не ведаю...

Яна доўга маўчала. Па экране бязладна бегаў на клішаватых ступнях у недарэчна вялікіх растаптаных чаравіках і ў кацялку набок нейкі пераймальнік Чапліна.

— Дык вам, мабыць, вельмі самотна, — сказала яна.

— Самотна. Але што ж, трэба цярпець. Patience — medicine des pauvres [25] Цярплівасць — медыцына бедных (франц.). .

— Вельмі сумная medicine.

— Вядома, невясёлая. Да таго, — сказаў ён, усміхаючыся, — што я часам нават у «Иллюстрированную Россию» заглядаў, — там, ведаеце, ёсць такі раздзел, дзе друкуецца нешта накшталт шлюбных і любоўных аб'яў: «Расейская дзяўчына з Латвіі сумуе і хацела б перапісвацца з чулым расейскім парыжанінам, просячы пры гэтым прыслаць фатаграфічную картку... Сур'ёзная дама шатэнка, не мадэрн, але сімпатычная, удава з дзевяцігадовым сынам, шукае перапіскі з сур'ёзнаю мэтаю з цвярозым панам не маладзейшага за сорак гадоў, матэрыяльна забяспечаным шафёрскаю ці якою другою работаю, які любіў бы сямейную ўтульнасць. Інтэлігентнасць неабавязкова...» Вельмі яе разумею — неабавязкова.

— Але хіба ў вас няма сяброў, знаёмых?

— Сяброў няма. А знаёмствы не вялікая ўцеха.

— Хто ж вашу гаспадарку вядзе?

— Гаспадарка ў мяне сціплая. Каву вару сабе сам, снеданне гатую таксама сам. Увечары прыходзіць femme de menage [26] Прыбіральшчыца (франц.). .

— Бедны! — сказала яна, сціснуўшы яму руку.

І яны доўга сядзелі гэтак, рука з рукою, злучаныя змрокам, блізкасцю месцаў, робячы выгляд, што глядзяць на экран, да якога дымнаю, сінявата-мелавою палосаю ішло над іх галовамі святло з кабінкі на задняй сцяне. Пераймальнік Чапліна, у якога ад жаху аддзяліўся ад галавы пераломаны кацялок, шалёна ляцеў на тэлеграфны слуп у абломках дапатопнага аўтамабіля з дымнаю самаварнаю трубою. Гучнагаварыльнік музыкальна роў на ўсе галасы, знізу, з правалу задымленай курэннем залы, — яны сядзелі на балконе, — грымеў разам з воплескамі адчайна-радасны рогат. Ён нахіліўся да яе:

— Ведаеце што? Едзьма куды-небудзь на Манпарнас, напрыклад, тут страшэнна сумна і дыхаць няма чым...

Яна кіўнула галавою і пачала надзяваць пальчаткі.

Зноў сеўшы ў цемнаватую карэту і гледзячы на іскрыстыя ад дажджу шыбы, што сюд-туд загараліся рознакаляровымі алмазамі ад ліхтаровых агнёў і пераліваліся ў чорнай вышыні то крывёю, то ртуццю рэкламаў, ён зноў адкасаў край яе пальчаткі і доўга пацалаваў руку. Яна паглядзела на яго таксама дзіўна іскрыстымі вачамі з вугальна-буйнымі вейкамі і любоўна-аддана пацягнулася да яго тварам, поўнымі, з салодкім памадным смакам губамі.

У кавярні «Coupole» пачалі з вустрыц і анжу, потым заказалі курапатак і чырвонае бардо. За каваю з жоўтым шартрэзам абое трохі ахмялелі. Многа палілі, попельніца была поўная яе акрываўленых недакуркаў. Ён сярод размовы глядзеў на яе разгарачаны твар і думаў, што яна сапраўдная красуня.

— Але скажыце праўду, — гаварыла яна, пальчыкамі здымаючы з кончыка языка драбкі тытуню, — былі ж у вас сустрэчы за гэтыя гады?

— Былі. Але вы здагадваецеся якога гатунку. Начныя гатэлі... А ў вас?

Яна памаўчала.

— Была адна вельмі цяжкая гісторыя... Не, я не хачу гаварыць пра гэта. Хлапчук, сутэнёр па сутнасці... Але як вы разышліся з жонкаю?

— Ганебна. Таксама быў хлапчук, красун, грэк, надзвычай багаты. І за месяц, два не асталося і следу ад чыстай, чуллівай дзяўчынкі, якая проста малілася на белую армію, на ўсіх на нас. Пачала вячэраць з ім у самым дарагім шынку ў Пера, браць ад яго вялізныя кашолкі кветак... «Не разумею, няўжо ты можаш раўнаваць мяне да яго? Ты ўвесь дзень заняты, мне з ім весела, ён мне — проста мілы хлопчык!» А самой дваццаць гадоў. Не лёгка было забыць яе — ранейшую, кацярынадарскую...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x