Іван Бунін - Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін - Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Праз хвіліну пабеглі далей, уверх, туды ж, куды панесла і яе сягоння раніцаю.

Цёмная летняя зара патухала далёка наперадзе, змрочна, сонна і рознакалёрна адлюстроўваючы ў рэчцы, якая сям-там яшчэ свяцілася дрыготкай зыбаніцай удалечы пад ёю, пад гэтаю зарою, і плылі, і плылі назад агні, рассеяныя ў цемры наўкруга.

Паручнік сядзеў пад павеццю на палубе, адчуваючы сябе пастарэлым на дзесяць гадоў.

Прыморскія Альпы, 1928

Цёмныя прысады

У халодную восеньскую непагоду на адной з вялікіх тульскіх дарог, залітай дажджамі і зрэзанай многімі чорнымі каляінамі, да доўгай хаты, у адной палавіне якой была казённая паштовая станцыя, а ў другой прыватная святліца, дзе можна было адпачнуць або пераначаваць, паабедаць або папрасіць самавар, падкаціла закіданая гразёю каламажка з прыўзнятым верхам, тройка даволі простых коней з падвязанымі ад хлюпаты хвастамі. На перадку каламажкі сядзеў дужы мужык у туга падперазанай світцы, сур'ёзны і цемнатвары, з рэдкаю смаляністаю барадою, падобны на старадаўняга разбойніка, а ў каламажцы стройны стары чалавек, вайсковы, у вялікай шапцы і ў мікалаеўскім шэрым шынялі з бабровым стаячым каўняром, яшчэ чарнабровы, але з белымі вусамі, якія злучаліся з такімі ж бакенбардамі; барада ў яго была паголеная, і ўвесь выгляд меў тое падабенства з Аляксандрам II, якое так пашырана было сярод вайскоўцаў у час яго царавання; позірк таксама быў запытальны, строгі і разам з тым стомлены.

Як толькі коні сталі, ён выкінуў з каламажкі нагу ў вайсковым боце з роўнаю халяваю і, прытрымліваючы рукамі ў замшавых пальчатках крысы шыняля, узбег на ганак хаты.

— Налева, ваша правасхадзіцельства, — груба крыкнуў з перадка фурман, і ён, крыху нагнуўшыся на парозе ад свайго высокага росту, увайшоў у сенцы, пасля ў святліцу налева.

У святліцы было цёпла, суха і ахайна: новы залацісты абраз у левым кутку, пад ім накрыты чыстым суравым абрусам стол, за сталом чыста вымытыя лавы; варыстая печ, што займала дальшы правы куток, як новая, бялела мелам; бліжэй стаяла нешта накшталт тахты, накрытай пярэстаю гунькаю, і яна ўпіралася канцом у бок печы; з-за засланкі соладка пахла добра разваранаю капустаю, ялавічынаю і лаўровым лістом.

Прыезджы скінуў на лаву шынель і здаўся яшчэ страйнейшым у адным мундзіры і ў ботах, пасля зняў пальчаткі і шапку і са стомленым выглядам правёў бледнаю худою рукою па галаве — сівыя валасы яго з начосамі на скронях каля воч крыху кучаравіліся, прыгожы, крыху даўгаваты твар з цёмнымі вачыма меў сям-там невялікія сляды воспы. У святліцы нікога не было, і ён непрыязна крыкнуў, прачыніўшы дзверы ў сенцы:

— Эй, хто там!

Зараз жа следам за тым у святліцу ўвайшла цёмнавалосая, таксама чарнабровая і таксама яшчэ прыгожая не па гадах жанчына, падобная на пажылую цыганку, з цёмным пушком на верхняй губе і ўздоўжкі шчок, лёгкая на хаду, але поўная, з вялікімі грудзьмі пад чырвонай кофтачкай, з трохкутным, як у гускі, жыватом пад чорнай шарсцяной спадніцай.

— Шчыра просім, ваша правасхадзіцельства, — сказала яна. — Паесці захочаце ці самавар загадаеце?

Прыезджы мелькам зірнуў на яе круглявыя плечы і на лёгкія ногі ў чырвоных паношаных татарскіх туфлях і адрывіста, няўважліва адказаў:

— Самавар. Гаспадыня тут ці служыш?

— Гаспадыня, ваша правасхадзіцельства.

— Сама, значыць, трымаеш?

— Так точна. Сама.

— Што ж так? Удава, ці што, што сама вядзеш справу?

— Не ўдава, ваша правасхадзіцельства, а трэба ж чым-небудзь жыць. І гаспадарку я люблю.

— Так, так. Гэта добра. І як чыста, прыемна ў цябе.

Жанчына ўвесь час пільна ўглядалася ў яго, трохі жмурачыся.

— І чыстату люблю, — адказала яна. — Пры панах жа вырасла, як не ўмець прыстойна сябе трымаць, Мікалай Аляксеевіч.

Ён скоранька выпрастаўся, расплюшчыў вочы і пачырванеў.

— Надзея! Ты? — сказаў ён паспешліва.

— Я, Мікалай Аляксеевіч, — адказала яна.

— Божа мой, божа мой, — сказаў ён, сядаючы на лаву і ўсутыч гледзячы на яе. — Хто б мог падумаць! Колькі гадоў мы не бачыліся? Гадоў трыццаць пяць?

— Трыццаць, Мікалай Аляксеевіч. Мне цяпер сорак восем, а вам пад шэсцьдзесят, думаю?

— Падобна на гэта... Божа мой, як дзіўна!

— Што дзіўна, васпане?

— Ды ўсё, усё... Як ты не разумееш!

Стомленасць і рассеянасць яго зніклі, ён устаў і рашуча захадзіў па святліцы, гледзячы ў падлогу. Пасля спыніўся і, чырванеючы скрозь сівізну, пачаў гаварыць:

— Нічога не ведаю пра цябе з таго самага часу. Як ты сюды трапіла? Чаму не асталася пры панах?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x