Іван Бунін - Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін - Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Мамачка, дай! Мамачка, дарагая, ну што табе значыць!

І маці кідалася на калені і біла сабе ў грудзі:

— Госпадзі, памажы! Госпадзі, заступіся!

І калі нарэшце развіднела, пачулася пад вокнамі скрозь лямант і грукат завірухі ўжо зусім выразна, зусім не так, як усю ноч здавалася, што нехта пад'ехаў, што чутны нечыя глухія галасы, а пасля нецярплівы, злавесны стук у акно.

Гэта былі навасельскія мужыкі, якія прывезлі мёртвае цела, — белага, мёрзлага, усяго забітага снегам, дагары раскінутага ў развалках Няфёда. Мужыкі ехалі з горада, самі ўсю ноч блудзілі, а на світанні трапілі ў нейкія паплавы, увязлі разам з канём у страшэнны снег і зусім былі страцілі надзею, думалі прападаць, як раптам убачылі, што з снегу тарчаць нейчыя ногі ў валёнках. Кінуліся разграбаць снег, паднялі цела — аж выходзіць, знаёмы чалавек...

Тым толькі і выратаваліся — зразумелі, што, значыць, гэтыя паплавы хутарскія, пратасаўскія, і што на гары, за два крокі, жытло...

За пазухай у Няфёда ляжалі новенькія дзіцячыя лапці і пляшачка з фуксінам.

22 чэрвеня 1924

Сонечны ўдар

Пасля абеду выйшлі з ярка і горача асветленай сталоўкі на палубу і спыніліся каля парэнчаў. Яна заплюшчыла вочы, далоняю вонкі прылажыла руку да шчакі, засмяялася простым, мілым смехам — усё было мілае ў гэтай маленькай жанчыне, — і сказала:

— Я, здаецца, п'яная... Адкуль вы ўзяліся? Тры гадзіны таму назад я нават не ведала, што вы існуеце. Я нават не ведаю, дзе вы селі. У Самары? Але ўсё роўна. Гэта ў мяне галава кружыцца ці мы некуды паварочваем?

Наперадзе была цемень і агні. З цемені біў у твар моцны, мяккі вецер, а агні несліся некуды ўбок: параход з волжскім форсам крута выводзіў шырокую дугу, падбягаючы да невялікай прыстані.

Паручнік узяў яе руку, паднёс да губ. Рука, маленькая і дужая, пахла загарам. І шчасліва і страшна замерла сэрца пры думцы, як, мабыць, дужая і смуглявая яна ўся пад гэтаю лёгкаю кужэльнаю сукенкаю пасля цэлага месяца ляжання пад паўднёвым сонцам, на гарачым марскім пяску (яна сказала, што едзе з Анапы). Паручнік прамармытаў:

— Злезем...

— Куды? — папыталася яна здзіўлена.

— На гэтай прыстані.

— Навошта?

Ён прамаўчаў. Яна зноў прылажыла тылам руку да гарачай шчакі.

— Вар'яцтва...

— Злезем, — паўтарыў ён тупа. — Вельмі прашу вас...

— Ах, ды рабіце, як хочаце, — сказала яна, адварочваючыся.

З разгону параход мякка стукнуўся ў цьмяна асветленую прыстань, і яны ледзьве не ўпалі адно на адно. Над галовамі праляцеў канец каната, пасля панесла назад, і з шумам закіпела вада, загрымелі сходкі... Паручнік кінуўся па рэчы.

Праз хвіліну яны прайшлі сонную канторку, выйшлі на глыбокі, па забарсні, пясок і моўчкі селі ў запыленую брычку. Адхоністы пад'ём угору, сярод рэдкіх скасабочаных ліхтароў, па мяккай ад пылу дарозе, здаўся бясконцым. Але вось узабраліся, выехалі і загрукацелі па бруку, вось нейкі пляц, урадавыя ўстановы, каланча, цяпло і пахі начнога летняга павятовага горада... Фурман спыніўся каля асветленага пад'езда, за расчыненымі дзвярыма якога крута падымалася старая драўляная лесвіца, стары, няголены лёкай у ружовай касаваротцы і ў сурдуце нездаволена ўзяў рэчы і пайшоў на сваіх старэчых нагах наперад. Увайшлі ў вялікі, але страшэнна душны, горача напалены за дзень сонцам нумар з белымі апушчанымі фіранкамі на вокнах і дзвюма неапаленымі свечкамі ў жырандолі — і як толькі ўвайшлі і лёкай зачыніў дзверы, паручнік так парывіста кінуўся да яе і абое так ашалела задыхнуліся ў пацалунку, што шмат гадоў успаміналі пасля гэту хвіліну: ніколі нічога падобнага не зазнаў за ўсё жыццё ні той, ні другі.

У дзесяць гадзін раніцы, сонечнай, гарачай, шчаслівай, з царкоўным звонам, з базарам на пляцы перад гатэлем, з пахам сена, дзёгцю і зноў усяго таго складанага і пахучага, чым пахне расейскі павятовы горад, яна, гэтая маленькая безымянная жанчына, што так і не сказала свайго імя і жартам называла сябе цудоўнай незнаёмкай, паехала. Спалі мала, але раніцаю, выйшаўшы з-за шырмы каля ложка, за пяць хвілін памыўшыся і адзеўшыся, яна была свежая, як у семнаццаць гадоў. Ці была яна збянтэжаная? Не, вельмі мала. Як і раней, была простая, вясёлая і — ужо разважлівая.

— Не, не, мілы, — сказала яна ў адказ на яго просьбу ехаць далей разам, — не, вы павінны астацца да наступнага парахода. Калі паедзем разам, усё будзе сапсавана. Мне будзе гэта вельмі непрыемна. Бажуся вам, што я зусім не тое, што вы маглі пра мяне падумаць. Ніколі нічога нават падобнага на тое, што здарылася, са мною не было, дый не будзе. На мяне нібы зацьменне найшло... Ці, лепш кажучы, з намі абаімі здарылася нешта накшталт сонечнага ўдару...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x