Іван Бунін - Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін - Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Дзіва што! — адказаў другі. — Якога жаху, калі падумаць, нарабіў я вам. Уяўляю, што вы перажылі.

— Гэтак, і нават куды больш, чым вы можаце ўявіць. І наогул гэта жахліва, увесь той кашмар, які перажывае мужчына, палюбоўнік, муж, у якога адабралі, адбілі жонку і які цэлымі днямі і начамі, бадай што бесперапынку, штохвіліны курчыцца ад пакут самалюбства, страшэнных раўнівых уяўленняў пра тое шчасце, якім жыве яго сапернік, і ад безнадзейнай і несканчонай пяшчоты, — лепш кажучы, полавай расчуленасці, — да страчанай самкі, якую хочацца ў адзін і той жа час і задушыць з самай лютай нянавісцю, і абдарыць самымі зневажальнымі знакамі дапраўды сабачай пакорлівасці і адданасці. Гэта наогул невыказна жахліва. А я ж не зусім звычайны чалавек, асоба з павышанай адчувальнасцю, з павышанай фантазіяй. Вось тут і ўявіце, што я перажываў на шмат гадоў.

— Няўжо гадоў?

— Запэўніваю вас, што не менш як тры гады. Дый потым яшчэ доўга кожны ўспамін пра вас і пра яе, пра вашу з ёю блізкасць, пёк мяне як распаленым жалезам. Ды гэта ж зразумець можа кожны. Ну, адбіў чалавек, напрыклад, нявесту — гэта яшчэ туды-сюды. Але палюбоўніцу ці, як у нашым выпадку, жонку! Тую, з якой ты, прабачайце за адкрытасць, спаў, усе асаблівасці цела і душы якой ведаеш як свае пяць пальцаў! Падумайце, які тут прастор раўніваму ўяўленню. Як перанесці, што валодае цяпер ёю другі? Усё гэта вышэй за чалавечую цярплівасць. Ці ж не праз гэта я траха не спіўся, ці не праз гэта сарваў здароўе, волю? Ці не праз гэта страціў пару самага яркага росквіту сілы, таленту? Вы мяне, сказаць, аніяк не перабольшваючы, проста папалам пераламалі. Я зросся, вядома, але якая з таго карысць? Мяне, ранейшага, усё роўна ўжо не было дый не магло быць. Гэта ж у якое святое святых усяго майго існавання ўтруціліся вы! Царэвіч Гаўтама, выбіраючы сабе нявесту і ўбачыўшы Ясодхару, у якой «быў стан багіні і вочы лані ўвесну», натварыў, узрушаны ёю, чортведама чаго ў спаборнасці з другімі юнакамі, — стрэліў, напрыклад, з лука так, што было чутно на сем тысяч міль, — а потым зняў з сябе жамчужныя каралі, абвіў імі Ясодхару і сказаў: «Я таму выбраў яе, што гулялі мы з ёю ў лясах у даўно мінулыя часы, калі быў я сынам паляўнічага, а яна дзеваю лясоў: успомніла яе душа мая!» На ёй было ў той дзень чорна-залатое покрыва, і царэвіч зірнуў і сказаў: «Таму чорна-залатое покрыва на ёй, што мірыяды гадоў назад, калі я быў паляўнічым, я бачыў яе ў лясах пантэраю: успомніла яе душа мая!» Вы прабачце мне за ўсю гэтую паэзію, але ў ёй вялізная і страшная праўда. Вы толькі ўдумайцеся ў сэнс гэтых дзівосных слоў наконт успомненай душы і ў тое, які гэта жах, калі такую найсвяцейшую ў свеце сустрэчу парушае чужы чалавек. Хто ведае — я, магчыма, таксама стрэліў бы гэтак, каб было чутно за тысячы міль. І вось раптам паявіліся вы...

— Ну і што ж вы адчуваеце да мяне цяпер? — папытаўся пан з вострымі плячамі. — Злосць, агіду, прагу помсты?

— Уявіце сабе: анічагусенькі. Нягледзячы на ўсю вышэйсказаную тыраду, анічагусенькі. Жах, жах. Вось табе і «ўспомніла душа мая»! Ды вы ж гэта добра ведаеце і самі, ну тое, што я нічога не адчуваю. Іначай не папыталіся б.

— Ваша праўда. Ведаю. І гэта таксама вельмі страшна.

— А нам усё-такі не страшна. Проста жах: зусім не страшна.

— Ну пэўна ж, па сутнасці, аніяк. Кажуць: мінулае, мінулае! А ўсё лухта. Ніякага мінулага ў людзей, строга кажучы, няма. Так толькі, слабы водгук нейкі ўсяго таго, чым колісь жыў...

І субяседнікі яшчэ раз памаўчалі. Параход дрыжаў, ішоў; мерна ўсчынаўся і сціхаў мяккі шум соннай хвалі, што праносілася паўз борт; шпарка, аднастайна з аднастайным шумам круцілася за кармою вяроўка лага, часам нешта адзначаючы тонкім і таямнічым звонам: дзін-нь... Потым пасажыр з вострымі плячамі папытаўся:

— Ну, а скажыце... Што вы адчувалі, калі даведаліся, што яна памерла? Таксама нічога?

— А так, бадай што нічога, — адказаў пасажыр пад пледам. — Больш за ўсё проста здзівіўся, што нічога не адчуваю. Разгарнуў раніцаю газету — трохі кранула ўвагу: воляю божаю такая і такая... З непрывычкі трохі дзіўна бачыць імя знаёмага, блізкага ў гэтай чорнай раме на гэтым гібельным месцы газеты, надрукаванае ўрачыста, буйным шрыфтам... Потым пастараўся засумаваць: гэта ж, бачыце, тая самая, што... Але ж —

І з раўнадушных губ пачуў я смерці весць,
І абыякава дзівіўся...

Нават і суму не выйшла. Так сабе нейкая слабенькая жаласлівасць... А гэта ж была тая самая, якую «ўспомніла душа мая», было маё першае і такое жорсткае шматгадовае каханне. Я ўведаў яе ў часы яе найвышэйшае пекнаты, цнатлівасці і тае юначае даверлівасці і боязкасці, якая скаланае сэрца мужчыны невыказна, магчыма, таму, што ва ўсякай жаноцкасці павінна быць гэтая даверлівая бездапаможнасць, нешта дзіцячае, знак таго, што дзяўчына, жанчына заўсёды тоіць у сабе будучае дзіця. І гэта ж мне першаму, у нейкай боскай шчаснасці і жаху аддала яна да астатку ўсё, што дараваў ёй бог, і гэта ж яе дзявочае цела, проста кажучы, самае найдзівоснейшае, што ёсць у свеце, не менш як мільёны разоў цалаваў я ў такім шаленстве, якога больш не было ва ўсім маім жыцці. І гэта ж з-за яе я траціў розум літаральна дзень і ноч, цэлымі гадамі. З-за яе плакаў, рваў на сабе валасы, рабіў замах на самагубства, піў, заганяў стаеннікаў, у разлютаванасці знішчаў свае лепшыя, найкаштоўнейшыя работы... Але вось прайшло дваццаць гадоў — і я тупа гляджу на яе імя ў жалобнай рамцы, тупа ўяўляю сабе яе ў труне... Уяўленне непрыемнае, і толькі. Упэўніваю вас, што толькі гэта. Дый вы цяпер, — цяпер, вядома, — хіба вы што-небудзь адчуваеце?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x