Іван Бунін - Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін - Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Бачыш, брат, вось гэта і ёсць Чырвонае мора. Трэба нам з табою прайсці яго як мага разумней, — бач, якое яно ад астраўкоў і рыфаў пярэстае, — трэба мне цябе завезці ў Адэсу цэлага і здаровага, бо там ужо ведаюць пра тваё існаванне. Я ўжо брахнуў пра цябе адной вельмі ж капрызнай дзяўчынцы, пахваліўся перад ёю тваёю асобаю па такім, ці разумееш ты, доўгім канаце, што праложаны разумнымі людзьмі на дне ўсіх мораў-акіянаў... Я, Чанг, усё-такі надзвычай шчаслівы чалавек, такі шчаслівы, што ты нават і ўявіць сабе не можаш, і таму мне страшэнна не хочацца напароцца на які-небудзь з гэтых рыфаў, абняславіць сябе да дзевятага гузіка на сваім першым далёкім рэйсе...

І, гаворачы так, капітан раптам строга зірнуў на Чанга і даў яму аплявуху.

— Лапы з карты знімі! — крыкнуў ён па-начальніцку. — Не смей лезці на казённае дабро!

І Чанг, матнуўшы галавою, зароў і зажмурыўся. Гэта была першая аплявуха, атрыманая ім, і ён пакрыўдзіўся, яму зноў здалося, што жыць на свеце і плаваць — дрэнна. Ён адвярнуўся, тушачы і стульваючы свае празрыста-яркія вочы, і з ціхім рыкам выскаліў свае воўчыя зубы. Але капітан не звярнуў увагі на яго крыўду. Ён запаліў папяросу і вярнуўся на канапу, выняў з бакавое кішэні пікейнае курткі залаты гадзіннік, адкалупнуў моцным пазногцем яго вечкі і, гледзячы на нешта блішчастае, незвычайна жвавае, таропкае, што звонка бегла ўсярэдзіне гадзінніка, зноў загаварыў па-сяброўску. Ён зноў пачаў расказваць Чангу пра тое, што ён вязе ў Адэсу, на Лісавецінскую вуліцу, што на Лісавецінскай вуліцы ёсць у яго, у капітана, па-першае, кватэра, па-другое, красуня-жонка і, па-трэцяе, найлепшая дачка, і што ён, капітан, усё-такі вельмі шчаслівы чалавек.

— Усё-такі, Чанг, шчаслівы! — сказаў капітан, а пасля дадаў: — Дачка гэта самая, Чанг, дзяўчынка жвавая, цікаўная, настойлівая, — дрэнна табе будзе часамі, асабліва твайму хвасту! Але каб ты ведаў, Чанг, што гэта за найдзівоснейшая істота! Я, брат, так люблю яе, што нават баюся свае любові: для мяне ўвесь свет толькі ў ёй, — ну, скажам, бадай што ў ёй, — а хіба так можна? Дый наогул, ці варта каго-небудзь любіць так моцна? — папытаўся ён. — Хіба дурнейшыя за нас з табою былі ўсе гэтыя вашы Буды, а паслухай адно, што яны гавораць пра гэтую любоў да свету і наогул да ўсяго цялеснага — ад сонечнага святла, ад хвалі, ад паветра і да жанчыны, да дзіцяці, да паху белай акацыі! Або: ці ведаеш ты, што такое Тао, выдуманае вамі ж, кітайцамі? Я, брат, сам дрэнна знаю, дый усе дрэнна ведаюць гэта, але, на колькі можна зразумець, гэта што ж такое? Бездань-Прамаці, яна ж нараджае і паглынае і, паглынаючы, зноў нараджае ўсё жывое ў свеце, а іначай сказаць — той Шлях існавання ўсяго, каму не павінна працівіцца нічога, што існуе. А мы ж штохвіліны працівімся яму, штохвіліны хочам павярнуць не толькі, скажам, душу каханай жанчыны, але і ўвесь свет па-свойму! Страшна жыць на свеце, Чанг, — сказаў капітан, — вельмі добра, а страшна, і асабліва такім, як я! Вельмі ўжо я прагны да шчасця і вельмі ўжо часта збіваюся: цёмны і ліхі гэты Шлях ці зусім, зусім наадварот?

І, памаўчаўшы, яшчэ дадаў:

— Галоўная рэч жа ў чым? Калі каго любіш, ніякаю сілаю ніхто не прымусіць цябе верыць, што можа не любіць цябе той, каго ты любіш. І вось тут вось, Чанг, і закапаны сабака. А да чаго дзівоснае жыццё, божа мой, да чаго дзівоснае!

Напякаючыся ўжо высока паднятым сонцам і крышку дрыжучы на бягу, параход беспярэстанку разрэзваў зашцілелае ў бездані спякотлівай паветранай прасторы Чырвонае мора. Светлая пустэча трапічнага неба глядзела ў дзверы рубкі. Набліжаўся поўдзень, медны парог так і гарэў на сонцы. Падобныя на шкло валы ўсё марудней перакочваліся за бартом, успыхваючы сляпучым бляскам і асвятляючы рубку. Чанг сядзеў на канапе, слухаючы капітана. Капітан, гладзячы Чангаву галаву, спіхнуў яго на падлогу — «не, брат, горача!» — сказаў ён, але на гэты раз Чанг не пакрыўдзіўся: вельмі хораша было жыць на свеце і ў гэты радасны поўдзень. А пасля...

Але тут зноў перарываецца Чангаў сон.

— Чанг, хадзем! — кажа капітан, скідаючы ногі з ложка. І зноў са здзіўленнем бачыць Чанг, што ён не на параходзе ў Чырвоным моры, а на гарышчы ў Адэсе і што на дварэ і папраўдзе поўдзень, толькі не радасны, а цёмны, сумны, непрыязны. І ціха раве на капітана, які патрывожыў яго. Але капітан, не звяртаючы на яго ўвагі, надзяе старую форменную шапку і такое ж паліто і, засунуўшы рукі ў кішэні і згорбіўшыся, ідзе да дзвярэй. Нехаця прыходзіцца і Чангу саскокваць з ложка. Па лесвіцы капітан спускаецца цяжка і неахвоча, нібы таго вымагае нудная неабходнасць. Чанг коціцца даволі шпарка: яго падбадзёрвае яшчэ незаспакоенае раздражненне, якім заўсёды канчаецца шчаслівы стан пасля гарэлкі...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x