Іван Бунін - Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін - Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Уночы ўвесь гатэль спаў. Адчынілі акно ў сорак трэцім нумары — яно выходзіла ў куток саду, дзе пад высокай мураванай сцяной, утыканай па грэбені бітым шклом, рос чэзлы банан, — патушылі электрычнасць, замкнулі дзверы на замок і пайшлі. Мёртвы астаўся ў цемры, сінія зоры глядзелі на яго з неба, цвыркун з тужлівай бесклапотнасцю заспяваў у сцяне... У цьмяна асветленым калідоры сядзелі на падаконніку дзве пакаёўкі, нешта цыруючы. Увайшоў Луіджы з кучаю сукенак на руцэ, у туфлях.

— Pronto? (Гатова?) — заклапочана папытаўся ён звонкім шэптам, паказваючы вачыма на страшныя дзверы ў канцы калідора. І лёгенька паматаў вольнаю рукою ў той бок: — Partenza [10] Памінкі (італ.). ! — шэптам крыкнуў ён, нібы праводзячы цягнік, тое, што звычайна крычаць у Італіі на станцыях пры адпраўленні цягнікоў, — і пакаёўкі, душачыся бязгучным смехам, упалі галовамі на плечы адна адной.

Пасля ён, мякка падскокваюочы, падбег да самых дзвярэй, пастукаў у іх і, схіліўшы галаву набок, напаўголаса, вельмі далікатна папытаўся:

— Ha sonato, signore?

І, здушыўшы горла, высунуўшы ніжнюю сківіцу, скрыпуча, марудліва і тужліва адказаў сам сабе, нібы з-за дзвярэй:

— Yes come in...

А на світанні, калі пабялела за акном сорак трэцяга нумара і вільготны вецер зашабуршэў рванаю лістотаю банана, калі паднялося і раскінулася над востравам Капры блакітнае ранішняе неба і азалацілася супроць сонца, якое ўзыходзіла за далёкімі сінімі гарамі Італіі, чыстая і ясная вяршыня Монтэ-Саляра, калі пайшлі на работу муляры, што папраўлялі на востраве сцежкі для турыстаў, — прынеслі да сорак трэцяга нумара доўгую скрыню з-пад содавай вады. Неўзабаве яна стала вельмі цяжкая — і моцна ціснула ў калені малодшаму парцье, які шпарка павёз яе на аднаконным рамізніку па белай шашы, што ўзад і ўперад вывівалася па схілах Капры, сярод мураваных агароджаў і вінаграднікаў, усё ўніз і ўніз да самага мора. Рамізнік, кволы чалавек з чырвонымі вачыма, у старым пінжачку з кароткімі рукавамі і ў збітых чаравіках, быў з пахмелля, — цэлую ноч гуляў у косці ў траторыі, — і ўсё хвастаў свайго дзябёлага коніка, па-сіцыліянску страката ўбранага, які дробна грымеў усялякімі шамкамі на аброці ў каляровых шарсцяных пампонах і на вастрыях высокага медзянога падсядзёлка, з аршынным птушыным пяром, што тырчала з падстрыжанай грыўкі і трэслася на бягу. Рамізнік маўчаў, быў прыгнечаны сваёй бяспутнасцю, сваёй распустай, — тым, што ён да апошняга шэлега прагуляў ноччу ўсе тыя медзякі, якіх было поўна ў яго кішэні. Але ранак быў свежы, на такім паветры, сярод мора, пад ранішнім небам, хмель хутка праходзіць і хутка варочаецца бесклапотнасць да чалавека, ды суцяшаў рамізніка і той нечаканы заробак, што даў яму нейкі пан з Сан-Францыска, які матаў сваёй мёртвай галавой у скрыні за яго спінаю... Параходзік, што, як жук, ляжаў далёка ўнізе, на пяшчотнай і яркай сінізне, якой так густа і поўна наліты Неапалітанскі заліў, ужо даваў апошнія гудкі — і яны бадзёра адгукваліся па ўсім востраве, кожны выгін якога, кожны грэбень, кожны камень быў так добра віднюткі адусюль, нібы паветра зусім не было. Каля прыстані малодшага парцье дагнаў старэйшы, які мчаў у аўтамабілі міс і місіс, бледных, з праваленымі ад слёз і бяссоннай ночы вачыма. І праз дзесяць хвілін параходзік зноў зашумеў вадою і зноў пабег да Сарэнта, да Кастэламары, назаўсёды везучы ад Капры сям'ю з Сан-Францыска... І на востраве зноў запанаваў мір і спакой.

На гэтым востраве, дзве тысячы год таму назад, жыў чалавек, які зусім заблытаўся ў сваіх жорсткіх і брудных справах, які чамусьці забраў уладу над мільёнамі людзей і які, сам разгубіўшыся ад бяссэнсавасці гэтай улады і ад страху, што хто-небудзь заб'е яго з-за вугла, нарабіў жорсткасцей звыш усякай меры, — і чалавецтва навекі запомніла яго, і тыя, што ў сукупнасці сваёй, гэтак жа незразумела і, па сутнасці, гэтак жа жорстка, як і ён, уладарнічаюць цяпер у жыцці, з усяго свету з'язджаюцца глядзець на рэшткі таго мураванага дома, дзе жыў ён на адным з самых крутых пад'ёмаў вострава. Гэтым цудоўным ранкам усе, хто прыехаў на Капры якраз з гэтай мэтай, яшчэ спалі па гатэлях, хоць да пад'ездаў гатэляў ужо вялі маленькіх мышастых ослікаў пад чырвонымі сёдламі, на якіх зноў павінны былі сёння, прачнуўшыся і наеўшыся, умасціцца маладыя і старыя амерыканцы і амерыканкі, немцы і немкі і за якімі зноў павінны былі бегчы па камяністых сцежках, і ўсё ўгору, аж да самай вяршыні Монтэ-Ціберыё, капрыйскія жабрачкі-бабулі з кіямі ў жылістых руках. Супакоеныя тым, што мёртвага старога з Сан-Францыска, які таксама збіраўся ехаць з імі, але замест гэтага толькі напалохаў іх напамінкам аб смерці, ужо адправілі ў Неапаль, падарожнікі спалі моцным сном, і на востраве было яшчэ ціха, крамы ў горадзе былі яшчэ зачыненыя. Гандляваў толькі рынак на маленькай плошчы — рыбаю і зяленівам, і былі на ім адны простыя людзі, сярод якіх, як заўсёды, без усялякага клопату, стаяў Ларэнца, высокі дзед-лодачнік, бесклапотны гуляка і вельмі прыгожы, вядомы па ўсёй Італіі, які не раз служыў замест мадэлі многім жывапісцам: ён прынёс і ўжо прадаў задарма двух злоўленых ім ноччу амараў, якія шалпацелі ў фартусе ў кухара таго самага гатэля, дзе начавала сям'я з Сан-Францыска, і цяпер мог спакойна стаяць хоць да вечара, шчасліва паглядаючы вакол, выхваляючыся сваімі лахманамі, глінянаю люлькаю і чырвоным шарсцяным берэтам, спушчаным на адно вуха. А па кручах Монтэ-Саляра, па старажытнай фінікійскай дарозе, высечанай у скалах, па яе каменных прыступках, спускаліся ад Анакапры два абруцкія горцы. У аднаго пад скураным плашчом была валынка — вялікі казіны пухір з дзвюма дудкамі, у другога — нешта накшталт драўлянай жалейкі. Ішлі яны — і цэлая краіна, радасная, цудоўная, сонечная, ляжала пад імі: і камяністыя гарбы вострава, які бадай што ўвесь ляжаў у іх нагах, і тая казачная сінізна, у якой плаваў ён, і зіхоткая ранішняя пара над морам на ўсход, пад сляпучым сонцам, якое ўжо горача грэла, падымаючыся ўсё вышэй і вышэй, і туманна-блакітныя, яшчэ па-ранішняму зыбкія масівы Італіі, яе блізкіх і далёкіх гор, хараства якіх не можа выказаць чалавечае слова. На паўдарозе яны замарудзілі хаду: над дарогай, у гроце скалістай сцяны Монтэ-Саляра, уся залітая сонцам, уся ў цяпле і ў бляску яго, стаяла ў бялюткіх гіпсавых адзеннях і ў царскім вянку, залаціста-іржавым ад непагод, боская маці, пакорлівая і міласлівая, з вачыма, паднятымі ў неба, да вечнага і шчаслівага прыпірышча тройчы блаславёнага сына яе. Яны пазнімалі шапкі, прылажылі да губ свае жалейкі — і паліліся наіўныя і пакорліва радасныя хвалы іх сонцу, ранню, ёй, цнатлівай заступніцы ўсіх пакрыўджаных у гэтым злым і дзівосным свеце, і народжанаму ад плоці яе ў пячоры Віфліемскай, у бедным пастуховым прытулку, у далёкай зямлі Юдавай...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x