Іван Бунін - Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін - Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Калі б не было ў чытальні немца, хутка і спрытна здолелі б у гатэлі замяць гэтае жахлівае здарэнне, імгненна, заднімі ходамі, замчалі б за ногі і за галаву пана з Сан-Францыска куды далей — і ні адна душа з гасцей не даведалася б, чаго натварыў ён. Але немец вырваўся з чытальні з крыкам, ён успалашыў увесь дом, усю сталовую. І многія ўскоквалі з-за яды, перакульваючы крэслы, многія, бляднеючы, беглі ў чытальню, на ўсіх мовах чулася: «Што, што здарылася?» — і ніхто не адказваў толкам, ніхто не разумеў нічога, бо людзі да гэтага часу яшчэ больш за ўсё дзівяцца і нізашто не хочуць верыць смерці. Гаспадар кідаўся ад аднаго госця да другога, сілячыся затрымаць усіх, хто бег, і супакоіць іх паспешлівымі запэўніваннямі, што гэта так, дробязь, маленькая непрытомнасць з адным панам з Сан-Францыска... Але ніхто яго не слухаў, шмат хто бачыў, як лёкаі і калідорныя зрывалі з гэтага пана гальштук, камізэльку, памяты смокінг і нават на невашта бальныя чаравікі з чорных шаўковых ног з пляскатымі ступнямі. А ён яшчэ торгаўся. Ён настойліва змагаўся са смерцю, нізашто не хацеў паддацца ёй, што так нечакана і груба навалілася на яго. Ён матаў галавою, хрыпеў, як зарэзаны, закаціў вочы, як п'яны... Калі яго паспешліва ўнеслі і палажылі на ложак у сорак трэці нумар — самы маленькі, самы дрэнны, самы сыры і халодны, у канцы ніжняга калідора, — прыбегла яго дачка, з распушчанымі валасамі, у расшпіленым капоце, з аголенымі грудзьмі, паднятым гарсэце, потым вялікая, цяжкая і ўжо зусім прыбраная на абед жонка, у якой рот быў круглы ад жаху... Але тут ён ужо і галавою перастаў матаць.

Праз чвэртку гадзіны ў гатэлі ўсё сяк-так набыло парадак. Але вечар быў непапраўна сапсаваны. Некаторыя, вярнуўшыся ў сталовую, даабедалі, але моўчкі, з пакрыўджанымі тварамі, між тым як гаспадар падыходзіў то да аднаго, то да другога, у бяссільным і прыстойным раздражненні паціскаючы плячыма, адчуваючы сябе без віны вінаватым, усіх запэўніваючы, што ён вельмі добра разумее, «як гэта непрыемна», і даючы слова, што ён зробіць «усе ад яго залежныя захады», каб не паўтарыліся непрыемнасці; тарантэлу прыйшлося адкласці, лішнюю электрычнасць патушылі, большасць гасцей пайшло ў горад, у піўную, і стала так ціха, што выразна чуўся стук гадзінніка ў вестыбюлі, дзе толькі адзін папугай драўляна мармытаў нешта, кешкаючыся перад сном у сваёй клетцы, умудроўваючыся заснуць з недарэчна задранай на верхняе більца лапай... Пан з Сан-Францыска ляжаў на танным жалезным ложку, пад грубымі шарсцянымі коўдрамі, на якія са столі цьмяна свяціла адна лямпачка. Пухір з лёдам звісаў на яго мокры і халодны лоб. Шызы, ужо мёртвы твар паступова стыў, хрыплае клекатанне, якое вырывалася з разяўленага рота, асветленага водбліскам золата, слабела. Гэта хрыпеў ужо не пан з Сан-Францыска — яго больш не было, — а нехта другі. Жонка, дачка, доктар, прыслуга стаялі і глядзелі на яго. Раптам тое, чаго яны чакалі і баяліся, сталася — хрып абарваўся. І павольна, павольна, на вачах ва ўсіх, пацякла бледнасць па твары мерцвяка, і рысы яго пачалі танчэць, святлець — прыгажосцю, ужо даўно наканаванай яму.

Увайшоў гаспадар. «Gia e morto» [9] Памёр ужо (італ.). , — сказаў яму шэптам доктар. Гаспадар з абыякавым тварам паціснуў плячыма. Місіс, у якой ціха каціліся па шчоках слёзы, падышла да яго і нясмела сказала, што цяпер трэба перанесці нябожчыка ў яго пакой.

— О не, мадам, — паспешліва, карэктна, але ўжо без усялякай ласкавасці і не па-ангельску, а па-французску запярэчыў гаспадар, якому зусім не цікава была тая драбяза, што маглі пакінуць цяпер у яго касе падарожнікі з Сан-Францыска. — Гэта зусім немагчыма, мадам, — сказаў ён і патлумачыў, што ён вельмі цэніць гэтыя апартаменты, што калі б ён выканаў яе жаданне, дык усяму Капры стала б вядома пра гэта і турысты пачалі б пазбягаць іх.

Міс, якая ўвесь час дзіўна глядзела на яго, села ў крэсла і, заціснуўшы рот хустачкаю, заплакала. У місіс слёзы адразу высахлі, твар успыхнуў. Яна павысіла тон, пачала патрабаваць, гаворачы на сваёй мове і ўсё яшчэ не верачы, што павага да іх канчаткова страчана. Гаспадар з ветлівай годнасцю асадзіў яе: калі мадам не падабаюцца парадкі ў гатэлі, ён не смее яе затрымліваць; і цвёрда заявіў, што цела павінна быць вывезена сёння ж на світанні, што паліцыі ўжо даведзена да ведама, што прадстаўнік яе зараз з'явіцца і выканае неабходныя фармальнасці... Ці можна дастаць на Капры хоць бы простую гатовую дамавіну, пытаецца мадам? На жаль, не, ні ў якім выпадку, а зрабіць ніхто не паспее. Прыйдзецца зрабіць як-небудзь іначай... Содавую ангельскую ваду, напрыклад, ён атрымлівае ў вялікіх і доўгіх скрынях... перагародкі з такое скрыні можна выняць...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x