Іван Бунін - Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін - Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Аднак снежань у той год выдаўся не зусім удачны: парцье, калі з імі гаварылі пра надвор'е, толькі вінавата падымалі плечы, мармычучы, што такога года яны і не памятаюць, хоць ужо не першы год прыходзілася ім мармытаць гэта і спасылацца на тое, што «ўсюды робіцца нешта жахлівае»: на Рыўеры небывалыя навальніцы і буры, у Афінах снег, Этна таксама ўся занесена і начамі аж светла, з Палермы турысты, ратуючыся ад сцюжы, разбягаюцца... Ранішняе сонца кожны дзень падманвала: з паўдня кожны раз шарэла і пачынаў сеяць дождж, ды ўсё гусцей і халадней; тады пальмы каля пад'езда гатэля блішчалі бляхаю, горад здаваўся асабліва брудны і цесны, музеі занадта аднастайныя, цыгарныя недакуркі таўстуноў-рамізнікаў у гумовых, як крылы развінутых па ветры накідках — невыцерпна смярдзючыя, энергічнае паляскванне іхніх бізуноў над танкашыімі клячамі яўна фальшывае, абутак сіньёраў, што падмяталі трамвайныя рэйкі, жахлівы, а жанчыны, што шлёпалі па гразі пад дажджом, з чорнымі голымі галовамі, — пачварна каратканогія; пра сырасць жа і смурод гнілой рыбай ад успененага каля набярэжнай мора няма чаго і гаварыць. Пан і пані з Сан-Францыска пачалі на ранку сварыцца; дачка іх то хадзіла бледная, з галаўным болем, то ажывала, усім захаплялася і была тады і прыемная і чароўная: чароўныя былі тыя тонкія, складаныя пачуцці, якія абудзіла ў ёй сустрэча з непрыгожым чалавекам, у якім цякла незвычайная кроў, бо яно ж, нарэшце, можа, і не важна, што іменна абуджае дзявочую душу, — ці то грошы, ці слава, ці знакамітасць роду... Усе запэўнівалі, што зусім не тое ў Сарэнта, на Капры — там і цяплей, і сонечней, і лімоны цвітуць, і ў норавах больш сумлення, і больш натуральнае віно. І вось сям'я з Сан-Францыска наважыла адправіцца з усімі сваімі куфрамі на Капры, з тым, каб, агледзеўшы яго, пахадзіўшы па каменні на месцы палацаў Ціберыя, пабываўшы ў казачных пячорах Блакітнага грота і паслухаўшы абруцкіх валыншчыкаў, якія цэлы месяц бадзяюцца перад калядамі па востраве і пяюць хвалы дзеве Марыі, пасяліцца ў Сарэнта.

У дзень ад'езду — вельмі памятны сям'і з Сан-Францыска! — нават і зранку не было сонца. Цяжкі туман да самай падэшвы хаваў Везувій, расплываўся нізкай шэранню над свінцовай рабізною мора. Капры зусім не было відаць — нібы яго ніколі і не існавала на свеце. І маленькі параходзік, які накіраваўся да яго, так кідала з боку на бок, што сям'я з Сан-Францыска лежма ляжала на канапах у недалужнай кают-кампаніі гэтага параходзіка, ухутаўшы ногі пледамі і заплюшчыўшы ад ліхаты вочы. Місіс пакутавала, як яна думала, больш за ўсіх; яна некалькі разоў заходзілася, ёй здавалася, што яна канчаецца, а пакаёўка, што прыбегла да яе з тазікам, — якая ўжо многія гады з дня ў дзень калыхалася на гэтых хвалях і ў спёку і ў сцюжу і ўсё-такі была нястомная, — толькі смяялася. Міс была страшэнна бледная і трымала ў зубах скрылёк лімона. Містэр, які ляжаў на спіне, у шырокім паліце і ў вялікай шапцы, не разнімаў сківіц усю дарогу; твар яго стаў цёмны, вусы белыя, галава цяжка балела: апошнія дні, дзякуючы ліхому надвор'ю, ён піў вечарамі занадта многа і занадта многа любаваўся «жывымі карцінамі» ў некаторых прытонах. А дождж сек і званіў у шыбы, на канапы з іх цякло, вецер з завываннем ламаўся ў мачты і часамі, разам з раз'юшанай хваляй, клаў параходзік зусім набок, і тады з грукатам кацілася нешта ўнізе. На прыпынках, у Кастэламары, у Сарэнта, было лягчэй; але і тут размахвала страшэнна, бераг з усімі абрывамі, садамі, пініямі, ружовымі і белымі гатэлямі і дымнымі, кучарава-зялёнымі гарамі лятаў за акном уніз і ўверх, як на гойданцы; у сцены стукаліся лодкі, сыры вецер дзьмуў у дзверы, і, ні на хвіліну не змаўкаючы, пранізліва лямантаваў заіклівы хлапчук, стоячы на барліне пад флагам гатэля «Roual», што шалёна хадзіла на хвалях, і заманьваў падарожнікаў. І пан з Сан-Францыска, адчуваючы сябе так, як і належала яму, — зусім старым, — ужо з нудою і злосцю думаў пра ўсіх гэтых скнарых, прасмуроджаных часнаком чалавечкаў, што завуцца італьянцамі; раз у часе прыпынку, расплюшчыўшы вочы і прыўзняўшыся з канапы, ён убачыў пад скалістай кручай кучу такіх недалужных, наскрозь спляснелых мураваных дамкоў, налепленых адзін на аднаго па-над самай вадой, каля лодак, каля нейкага рыззя, бляшанак і карычневых сецяў, што, успомніўшы, што гэта і ёсць сапраўдная Італія, куды ён прыехаў набірацца ўцех, адчуў, як яго ахапіў адчай... Нарэшце, ужо на змярканні, пачаў насоўвацца сваёю чарнатою востраў, нібы наскрозь прасвідраваны каля падножжа чырвонымі агеньчыкамі, вецер стаў мякчэйшы, цяплейшы, водарны, па заспакоеных хвалях, што пераліваліся, як чорнае масла, пацяклі залатыя змеі ад прыстаньскіх ліхтароў... Пасля раптам загрымеў і сакавіта пляснуўся ў воду якар, наперабой панесліся адусюль шалёныя крыкі лодачнікаў — і адразу стала на душы лягчэй, ярчэй заззяла кают-кампанія, захацелася есці, піць, паліць, варушыцца... Праз дзесяць хвілін сям'я з Сан-Францыска сышла ў вялікую барліну, праз пятнаццаць ступіла на каменне набярэжнай, а потым села ў светлы вагончык і з гудзеннем пацягнулася ўверх па адхоне, сярод калоў на вінаградніках, напалову разбураных каменных агароджаў і мокрых, каравых, прыкрытых сям-там саламянымі паветкамі апельсінавых дрэў, якія з бляскам аранжавых пладоў і тоўстай глянцавітай лістоты слізгалі ўніз, з гары, паўз адчыненыя вокны вагончыка... Соладка пахне ў Італіі зямля пасля дажджу, і свой, асаблівы пах ёсць у кожнага яе вострава.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x