Іван Бунін - Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін - Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Фу, пропаду на вас няма! — шумна ўздыхнуў Захар, сунімаючыся. — Як павыдыхлі ўсе!

Яму захацелася гыркнуць так, каб у жаху высыпаў на выганы ўвесь гэты дробны народзік, пахаваны па хатах. «Ды не, не, — падумаў ён, матаючы галавою, — ашалеў я, п'яны... Непрыстойна думаю, не па-людску... Дахаты трэба хутчэй... Дахаты...»

І раптам адчуў такую цяжкую, такую смяртэльную тугу, змешаную са злосцю, што нават заплюшчыў вочы. Твар яго стаў кацельнага колеру, аддзяліўся ад русай барады, вушы ўспухлі ад прыліву крыві. Як толькі заплюшчыліся яго вочы, дык зараз жа заскакалі ў цемры перад ім тысячы малахітавых і барвовых кругоў, а сэрца замерла, абарвалася — і ўсё цела мякка бухнула некуды ў прорву. Ах, дамоў бы цяпер, ды ў гумно, ды ў салому! Але, пастаяўшы, Захар расплюшчыў вочы і, замест таго каб звярнуць улева, на Асінавыя Двары, упарта падаўся, перайшоўшы плаціну, на вялікую дарогу, да віннай крамы.

О, якая нуда была на гэтай пустэльнай, бясконцай дарозе, у гэтых бледных раўнінах за ёю, у гэты маўклівы стэпавы вечар! Але Захар усімі сіламі працівіўся нудзе, гаварыў бесперастанку, піў усё больш прагна, каб пераламаць яе і пакараць гэтага кучарава-рыжага, са стаячымі белымі вачыма, кульгавага мешчаніна, які подла і радасна замітусіўся, калі Захар прапанаваў яму паспрачацца: можа ён, Захар, выпіць яшчэ дзве пляшкі ці не? Вінная крама, вымазаная вапнаю, нязвычна бялела супроць бляклай сінізны ўсходняга небасхілу, на якім усё больш празрыста і з большым напаўненнем святла рабіўся круг месяца. Каля крамы стаяў столік і лаўка. Мешчанін у паркалёвай кашулі і ў абшарпаных да чырвані апойкавых ботах тырчаў каля стала, асеўшы на адну нагу і кранаючыся зямлі наском другой, — выставіўшы клуб, і, як малпа, з незвычайным спрытам і шпаркасцю лускаў семкі, не спускаючы сваіх бельмаў з Захара. А Захар, падымаючы грудзі, скрыгаючы зубамі, сціскаючы, як жалезнымі клешчамі, сваімі вялізнымі пальцамі край стала, аблізваючы ссохлыя губы, абрываючы кожнае слова бурным уздыханнем, дрэнна разумеючы, што ён гаворыць, штохвіліны правальваючыся ў нейкую чорную прорву, спяшаўся даказаць, як ён нёс бабулю...

І раптам, размахнуўшыся ўсім тулавам, скоранька ўстаў, далёка адшпурнуў нагою стол разам з пляшкаю і гранёнаю шклянкаю, што палахліва зазвінелі, і хрыпла сказаў:

— Слухай! Ты!

І мешчанін, што быў разявіў ужо рот, каб крыкнуць на Захара за бясчынства, зірнуўшы на яго бела-шызы твар, анямеў. А Захар, сабраўшы апошнія сілы, не даўшы сэрцу разарвацца перш, чым ён скажа, цвёрда дагаварыў:

— Слухай. Я паміраю. Капцы. Не хачу цябе пад бяду падводзіць. Я адыду. Адыду.

І цвёрда пайшоў на сярэдзіну вялікай дарогі. І, дайшоўшы да сярэдзіны, сагнуў калені — і цяжка, як бык, грымнуўся на спіну, раскінуўшы рукі.

Гэтая месячная жнівеньская ноч была жудасная. Адусюль бясшумна беглі бабы і дзетвара да шынка; стрымана і трывожна перамаўляючыся, ішлі мужчыны. Месячнае святло найпразрысцейшым дымам стаяла над сухімі пожнямі. А пасярод вялікай дарогі бялела і яркла нешта вялізнае, страшнае: нехта накрыў палатном мёртвае цела. І босыя бабы, скоранька і бясшумна падыходзячы, хрысціліся і нясмела клалі медзякі ў яго галавах.

Капры, 2.1912

Пан з Сан-Францыска

Пан з Сан-Францыска — імя яго ні ў Неапалі, ні на Капры ніхто не запамятаў — ехаў у Стары Свет на цэлыя два гады, з жонкаю і з дачкою, толькі дзеля забавы.

Ён быў цвёрда ўпэўнены, што мае поўнае права на адпачынак, на асалоду, на падарожжа доўгае і камфартабельнае і ці мала яшчэ на што. Для такой упэўненасці была ў яго тая падстава, што, па-першае, ён быў багаты, а па-другое, толькі што пачынаў жыццё, нягледзячы на свае пяцьдзесят восем гадоў. Да гэтага часу ён не жыў, а толькі існаваў, праўда, вельмі няблага, але ўсё ж маючы ўсе спадзяванні на будучыню. Ён працаваў не складаючы рук, — кітайцы, якіх ён выпісваў да сябе на работы цэлымі тысячамі, добра ведалі, што гэта значыць! — і нарэшце ўбачыў, што зроблена ўжо многа, што ён амаль зраўняўся з тымі, каго некалі ўзяў сабе за ўзор, і надумаў перадыхнуць. Людзі, да якіх належаў ён, мелі за звычай пачынаць асалоду жыцця з паездкі ў Эўропу, у Індыю, у Эгіпет. Намерыўся і ён зрабіць гэтак жа сама. Вядома, ён хацеў аддзячыць за гады працы перш за ўсё сабе; аднак рад быў і за жонку з дачкою. Жонка яго ніколі не вызначалася асаблівай уражлівасцю, але ж усе пажылыя амерыканкі занадта ахвочыя да падарожжаў. А што да дачкі, дзяўчыны на ўзросце і крыху хваравітай, дык ёй падарожжа было проста неабходнае: не кажучы ўжо пра карысць здароўю. Тут часамі бывае, што сядзіш за сталом або разглядаеш фрэскі разам з мільярдэрам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x