Іван Бунін - Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін - Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У Гібралтары ўсіх абрадавала сонца, было падобна на раннюю вясну; на борце «Атлантыды» паявіўся новы пасажыр, які выклікаў да сябе агульную цікаўнасць, — наследны прынц адной азіяцкай дзяржавы, які падарожнічаў інкогніта, чалавек маленькі, увесь драўляны, шыракатвары, вузкавокі, у залатых акулярах, трохі непрыемны — тым, што вялікія чорныя вусы ў яго прасвечваліся, як у мёртвага, увогуле ж мілы, просты і сціплы. У Міжземным моры зноў дыхнула зімою, ішла буйная і квяцістая, як хвост у паўліна, хваля, якую, пры яркім бляску і зусім чыстым небе, усчала трамантана, што весела і шалёна ляцела насустрач... Пасля, на другія суткі, неба пачало бляднець, гарызонт затуманіўся: блізілася зямля, паказаліся Іскія, Капры, у бінокль ужо відзён быў драбамі цукру насыпаны каля падножжа чагосьці шызага Неапаль... Многія лэдзі і джэнтльмены ўжо надзелі лёгкія, шэрсцю наверх, футры; безадказныя баі-кітайцы, што заўсёды гавораць шэптам, крываногія падлеткі з смалянымі косамі да пят і з дзявочымі густымі вейкамі, спакваля выцягвалі да лесвіц пледы, кійкі, чамаданы, несэсэры... Дачка пана з Сан-Францыска стаяла на палубе поруч з прынцам, учора ўвечары, па шчаслівай выпадковасці, адрэкамендаваным ёй, і рабіла выгляд, што пільна ўглядаецца ўдалячынь, куды ён паказваў ёй, нешта тлумачачы, нешта скоранька і нямоцна расказваючы; ён ростам здаваўся сярод другіх хлапчуком, ён быў зусім нецікавы сабою і смешны — акуляры, кацялок, ангельскае паліто, а валасы рэдкіх вусоў нібы конскія, смуглявая тонкая скура на пляскатым твары нібы нацягнута і быццам крыху палакіравана, — але дзяўчына слухала яго і ад хвалявання не разумела, што ён ёй гаворыць; сэрца яе білася ад незразумелага захаплення перад ім: усё, усё ў ім было не такое, як у другіх, — яго сухія рукі, яго чыстая скура, пад якой цякла старадаўняя царская кроў, нават яго эўрапейскае, зусім простае, але асабліва ахайнае адзенне таіла ў сабе невыказнае зачараванне. А сам пан з Сан-Францыска, у шэрых гетрах на лакіраваных чаравіках, усё паглядаў на знакамітую красуню, высокую, дзіўна пекнага складу бландзінку з размаляванымі па апошняй парыжскай модзе вачыма, якая стаяла каля яго і трымала на сярэбраным ланцужку малюсенькага, выгнутага, аблезлага сабачку і ўсё размаўляла з ім. І дачка, у нейкай незразумелай няёмкасці, старалася не заўважаць яго.

Ён быў даволі шчодры ў дарозе і таму шчыра верыў у клапатлівасць усіх тых, што кармілі і паілі яго, з ранку да вечара служылі яму, пераймалі яго найдрабнейшае жаданне, ахоўвалі яго чысціню і спакой, цягалі яго рэчы, звалі яму падносчыкаў, дастаўлялі яго куфэркі ў гатэлі. Так было ўсюды, так было ў плаванні, так павінна было быць і ў Неапалі. Неапаль рос і набліжаўся; музыкі, пабліскваючы меддзю духавых інструментаў, ужо стоўпіліся на палубе і раптам аглушылі ўсіх урачыстымі гукамі маршу, гігант-камандзір, у параднай форме, паявіўся на сваіх мастках і, як міласлівы дзікунскі бог, прывітальна памахаў рукою пасажырам — і пану з Сан-Францыска гэтак жа, як усім іншым, здавалася, што гэта дзеля яго аднаго грыміць марш гордай Амерыкі, што гэта яго вітае камандзір са шчаслівым прыездам. А калі «Атлантыда» ўвайшла нарэшце ў гавань, прыстала да набярэжнай сваёй шматпавярховай аграмадзінай, усеянай людзьмі, і загрымелі сходы, — колькі парцье і іх памагатых у шапках з залатымі галунамі, колькі ўсялякіх камісіянераў, свістуноў і здаравенных абшарпанцаў з пачкамі квяцістых паштовак у руках кінулася да яго насустрач, з прапановаю паслуг! І ён ухмыляўся гэтым абшарпанцам, ідучы да аўтамабіля таго самага гатэля, дзе мог спыніцца і прынц, і спакойна гаварыў скрозь зубы то па-ангельску, то па-італьянску:

— Go away! [4] Прэч! (англ.). Yia! [5] Прэч! (італ.).

Жыццё ў Неапалі зараз жа пацякло па заведзеным парадку: раніцаю — снеданне ў змрочнай сталовай, воблачнае, мала суцяшальнае неба і натоўп гідаў каля дзвярэй вестыбюля; пасля першыя ўсмешкі цёплага ружовага сонца, від з высокага, вісучага балкона на Везувій, да падножжа ўхутаны зіхоткаю ранішняю параю, на срабрыста-жамчужную рабізну заліва і тонкі абрыс Капры на гарызонце, на малюсенькіх ослікаў у двухколках, што бягуць унізе, па ліпкай набярэжнай і на атрады дробных салдацікаў, што некуды ідуць з бадзёрай і крыклівай музыкай; пасля — выхад да аўтамабіля і павольная хада па людных, вузкіх і шэрых калідорах вуліц, сярод высокіх шматпавярховых дамоў, агляд мярцвяна-чыстых і роўна, прыемна, але сумна, нібы снегам, асветленых музеяў або халодных, што пахнуць воскам цэркваў, у якіх усюды адно і тое ж самае: велічны ўваход, закрыты цяжкай скураной заслонай, а ўсярэдзіне — вялізная пустата, маўчанне, ціхія агеньчыкі сямісвечніка, што чырванеюць у глыбіні на прастоле, убраным карункамі, адзінокая бабуля сярод цёмных драўляных лавак, слізкія магільныя пліты пад нагамі і чыё-небудзь «Здыманне з крыжа», абавязкова знакамітае; у гадзіну — другое снеданне на гары Сан-Марціна, куды з'язджаецца пад поўдзень нямала людзей самага першага гатунку і дзе аднаго разу дачка пана з Сан-Францыска траха не самлела: ёй здалося, што ў зале сядзіць прынц, хоць яна ўжо ведала з газет, што ён у Рыме; у пяць — гарбата ў гатэлі, у добра прыбраным салоне, дзе так цёпла ад дываноў і зыркіх камінаў; а там зноў зборы на абед — зноў магутны, загадны звон гонга па ўсіх паверхах, зноў чароды дэкальтаваных дам, што шамацяць па лесвіцах шаўкамі і зіхацяць у люстэрках, зноў шырока і гасцінна адкрыты пакой сталовай, і чырвоныя курткі музыкаў на эстрадзе, і чорны натоўп лёкаяў каля метрдатэля, які з незвычайным майстэрствам разлівае па талерках густы ружовы суп... Абеды зноў былі такія багатыя і стравамі, і вінамі, і мінеральнымі водамі, і ласункамі, і садавіною, што пад адзінаццатую гадзіну вечара па ўсіх нумарах разносілі пакаёўкі каўчукавыя пухіры з гарачаю вадою, каб саграваць страўнікі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x