Іван Бунін - Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін - Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І памарудзіўшы, нешта падумаўшы, але нічога не сказаўшы, пан з Сан-Францыска адпусціў яго кіўком галавы.

А пасля ён зноў пачаў нібы да шлюбу рыхтавацца: усюды запаліў электрычнасць, напоўніў усе люстры адлюстраваннем святла і бляску, мэблі і парасчыняных куфроў, пачаў галіцца, мыцца і штохвіліны званіць, у той час як па ўсім калідоры несліся і перабівалі яго другія нецярплівыя званкі — з пакояў яго жонкі і дачкі. І Луіджы, у сваім чырвоным фартуху, з лёгкасцю, уласцівай многім таўстунам, робячы грымасы жаху, якія да слёз смяшылі пакаёвак, што прабягалі міма з кафельнымі вёдрамі ў руках, кулём каціўся на званок і, стукнуўшы ў дзверы костачкамі, з прытворнай нясмеласцю, з даведзенай да ідыятызму пачцівасцю пытаўся:

— Ha sonato, signore? [7] Вы званілі, сіньёр? (італ.).

І з-за дзвярэй чуўся непаспешны і скрыпучы, крыўдна ветлівы голас:

— Yes, come in... [8] Добра, заходзьце... (англ.).

Што адчуваў, што думаў пан з Сан-Францыска ў гэты, такі славуты для яго вечар? Ён, як усякі, хто перажыў марскую гойданку, толькі вельмі хацеў есці, з асалодаю марыў пра першую лыжку супу, пра першы глыток віна і рабіў прывычную справу туалету нават з пэўным узбуджэннем, якое не пакідала часу на пачуцці і разважанні.

Пагаліўшыся, вымыўшыся, ёмка ўставіўшы некалькі зубоў, ён, стоячы перад люстэркамі, змачыў і прыдраў шчоткамі ў сярэбранай аправе рэшткі жамчужных валасоў вакол смугла-жоўтага чэрапа, нацягнуў на дужае старэчае цела з распаўнелай ад добрай яды таліяй крэмавае шаўковае трыко, а на сухія ногі з пляскатымі ступнямі — чорныя шаўковыя шкарпэткі і бальныя туфлі, прысядаючы, прывёў да парадку высока падцягнутыя шаўковымі падцяжкамі чорныя штаны і бялюткую, з выпучанай грудзінаю кашулю, уставіў у бліскучыя манжэты запанкі і пачаў мучыцца над тым, каб злавіць пад цвёрдым каўнерыкам запанку на шыі. Падлога яшчэ хісталася пад ім, кончыкі пальцаў вельмі балелі, запанка часам моцна кусала друзлую скурку ў ямачцы пад кадыком, але ён быў настойлівы і, нарэшце, з блішчастымі ад напружання вачыма, увесь шызы ад пераціснутага яму горла не ў меру тугім каўнерыкам, такі дамогся свайго — і ў знямозе прысеў перад трумо, увесь адлюстроўваючыся ў ім і паўтараючыся ў другіх люстэрках.

— О, гэта жахліва! — прамармытаў ён, апускаючы вялікую лысую галаву і не стараючыся зразумець, не думаючы, што іменна жахліва; пасля прывычна і ўважліва агледзеў свае кароткія, з падагрычным зацвярдзеннем на суставах пальцы, іх вялікія і выпуклістыя пазногці міндальнага колеру і паўтарыў з перакананнем: — Гэта жахліва...

Але тут зычна, нібы ў дзікунскім храме, загуў па ўсім доме другі гонг. І, паспешліва ўстаўшы з месца, пан з Сан-Францыска яшчэ больш сцягнуў каўнерык гальштукам, а жывот адкрытаю камізэлькаю, надзеў смокінг, выправіў манжэты, яшчэ раз агледзеў сябе ў люстэрка... Гэтая Кармела, смуглявая, з налоўчанымі вачыма, падобная на мулатку, у квяцістым убранні, дзе пераважвае аранжавы колер, скача, мабыць, незвычайна, — падумаў ён. І, бадзёра выйшаўшы з свайго пакоя і падышоўшы па дыване да суседняга, жончынага, моцна папытаўся, ці скора яны?

— Праз пяць хвілін! — звонка і ўжо весела адгукнуўся з-за дзвярэй дзявочы голас.

— Добра, — сказаў пан з Сан-Францыска.

І не спяшаючыся пайшоў па калідорах і па лесвіцах, усланых чырвонымі дыванамі, уніз, шукаючы чытальні. Слугі, трапляючы насустрач, ціснуліся ад яго да сцяны, а ён ішоў, нібы не заўважаючы іх. Спазніўшыся на абед, старая жанчына, у светла-шэрай шаўковай сукенцы, спяшалася з усяе сілы, але смешна, па-курынаму, і ён лёгка абагнаў яе. Каля шкляных дзвярэй сталовай, дзе ўжо ўсе былі ў зборы і пачыналі есці, ён спыніўся перад столікам, загрувашчаным каробкамі цыгараў і егіпецкіх папярос, узяў вялікую манілу і кінуў на столік тры ліры; на зімовай верандзе мімаходзь зірнуў у адчыненае акно: з цемры дыхнула на яго пяшчотным паветрам, здалося, што паказалася вяршаліна старой пальмы, якая раскінула па зорах свае велічэзныя вайі, пачуўся аддалены роўны шум мора... У чытальні, утульнай, ціхай і светлай толькі над сталамі, стоячы шастаў газетамі нейкі сівы немец, падобны на Ібсена, у сярэбраных круглых акулярах і з вар'яцкімі, здзіўленымі вачыма. Холадна агледзеўшы яго, пан з Сан-Францыска сеў у глыбокае скураное крэсла ў кутку, каля лямпы з зялёным каўпаком, надзеў пенснэ і, тузануўшы галавою ад цеснага каўнерыка, увесь закрыўся газетным лістом. Ён скоранька прабег загалоўкі некаторых артыкулаў, прачытаў некалькі радкоў пра бясконцую балканскую вайну, прывычным жэстам перагарнуў газету, — як раптам радкі ўспыхнулі перад ім шкляным бляскам, шыя яго напружылася, вочы выпучыліся, пенснэ зляцела з носа... Ён рвануўся наперад, хацеў глынуць паветра — і дзіка захрыпеў; ніжняя сківіца яго адпала, асвятліўшы ўвесь рот золатам пломбаў, галава закінулася на плячо і заматалася, грудзіна кашулі выпучылася корабам — і ўсё цела, вывіваючыся, задзіраючы дыван абцасамі, папаўзло на падлогу, адчайна змагаючыся з некім.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.