Іван Бунін - Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін - Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Форсу-то форсу, — зноў перабіў ураднік, вымаючы гадзіннік, — але ж пяць хвілін усяго асталося. Табе цяпер адным духам трэба дапіваць.

Твар у Захара адразу перамяніўся.

— Як? — строга крыкнуў ён. — Ды ты брэшаш! Няўжо ж цэлая гадзіна прайшла?

— Прайшла, брат, прайшла! — падхапілі фурман і Алёшка. — Дапівай, дапівай!

Захар дыхнуў, як кавальскі мех, і заплюшчыў вочы.

— Стойце! — сказаў ён. — Гэта не тое. Вы мяне абшальмавалі. Дайце яшчэ часу з паўгадзінкі. Галоўная рэч, я сапрэў увесь. Гарачыня! Жнівень! Чорт з вамі, я вам лепш сам пляшку пастаўлю. А вы мне часу накіньце... Ну, хоць даказаць толькі дайце пра гэты самы суд! — папрасіў ён змрочліва.

— Ага! Пакаяўся! — крыкнуў фурман насмешліва. — Слабак на расправу!

Захар спыніў на ім крывавы, цяжкі позірк. Пасля, ні слова не кажучы, узяў пляшку за горла, да дна апаражніў яе, з краямі напоўніўшы карэц, і да дна высмактаў яго. І, трошкі задыхнуўшыся, груба сказаў:

— Ну? Хопіць табе ці не?.. А цяпер — буду даказваць! — з упартасцю захмялелага чалавека сказаў ён. — Вось ты і пабачыш, напаіў ты мяне ці ў цябе і патрахоў не хопіць на гэта...

І раптам зноў павесялелі страшныя вочы яго, твар зноў стаў важны і дабрадушны.

— Цяпер вы абавязаны слухаць! — усімі грудзьмі сказаў ён і загаварыў далей, але ўжо не так складна і хораша. — А пасля гэтага выклікаюць знахара, Васіля Іванава. Гэты зусім худы, у паддзёўцы шэрай, скроні накшталт канапель і бародка кліночкам. І яшчэ горш за старога моршчыцца, — не то ад сонца, не то ад хітрасці... кадук яго ведае. Гэты, выходзіць, старую абпаіў. Даваў ёй лякарству якуюсь — бывае, наказваў ён піць па маленькай шкляначцы, а яна і зачала глушыць яго вялікімі шклянкамі... Выклікаюць яго. «Як цябе завуць?» — «Быў Васіль». — «Хто табе даў праву лячыць, паганец?» А ў іх ужо раней, канешне, было загаворана: Васька нябось ужо сунуў ім. Ну, а пры народзе, вядома, трэба ж для прыклёпу пакрычаць. Выпытваў, выпытваў, пасля ізноў як закрычыць на яго: «Згінь ты з воч маіх у асіннік!» Той быдта і спужаўся: шапку барджэечкі на галаву — і шмыгель, шмыгель у асіннік... Так, значыць, справу і зацерлі. Паглядзеўся ўраднік у люстэрачка, паправіў шаблю, паскладаў свае паперы... «Ну, кажа, хадзем, ці што, да старога? Вельмі мне хочацца, каб конь яшчэ аддыхнуў». — «А колькі цяпер часу?» Выняў ураднік новы гадзіннік, сялебраны, зірнуў: «Трыццаць восем на першую». — «Ну, хадзем, трэба яго гаспадарку паглядзець, стары мае чым ганарыцца». Падняліся, пайшлі гарбату піць. А мужыкі асталіся, расселіся, як крумкачы, на прывезеным бярвенні каля хаты, паднялі галас. Адны кажуць, што не трэба да продажу дапускаць, другія — што нельга начальства крыўдзіць. Больш за ўсіх нейкі нядошлы мужык арудуе, счапіўся са старым адным. Мужык крычыць, што пагана ў нас жыць, па чужых краінах лепей, кіргізу і то прытачней, — у таго па крайнасці гала без край свету... А стары крычыць — у нас лепей...

Яму здавалася, што ён мог гаварыць без канца і ўсё больш цікава, усё лепш, але, паслухаўшы яго, упэўніўшыся, што справа прапала, сышла толькі на тое, што Захар абапіў, аб'еў іх ды яшчэ беспярэстанку расказвае глупства, фурман і ўраднік пагналі коней і паехалі, абарваўшы яго на паўслове. Алёшка пасядзеў крыху, пападтакваў, выпрасіў чатыры капейкі на тытунь і пайшоў на станцыю. І Захар, зусім нездаволены ні колькасцю выпітага, ні субяседнікамі, астаўся адзін. Паўздыхаў, паматаў галавою, адкідаючы каўнер кажушка, і, адчуваючы яшчэ большы, чым раней, прыліў сілы і няясных жаданняў, падняўся, зайшоў у вінную краму, купіў пляшку і падаўся па завулку прэч з сяла, пайшоў па пыльнай дарозе ў чыстым полі, у неабсяжным прасторы неба і жоўтых палёў. Сонца апускалася, але яшчэ пякло. Кажушак у Захара блішчаў. Направа ад яго падаў на залацістыя перасохлыя пожні вялікі цень з ззяннем вакол галавы. Ссунуўшы гарачую шапку на патыліцу, залажыўшы рукі назад, пад кажушак, Захар цвёрда ступаў па цвёрдай пад пластом пылу зямлі, не міргаючы, як арол, глядзеў то на сонца, то на шырока адкрыты пасля касьбы стэпавы прастор, падобны на прастор пясчанай пустэльні, на раскінутыя па ім незлічоныя копы, падобныя здалёк на вусеняў, — і па гарызонтах, па акопах мільгалі перад яго крывавымі, слязою засланымі вачыма незлічоныя кругі — маліновыя, фіялетавыя і малахітавыя. «А ўсё-такі я п'яны!» — думаў ён, адчуваючы, як замірае і б'е ў галаву сэрца. Але гэта аніяк не шкодзіла яму спадзявацца, што яшчэ будзе сёння нешта незвычайнае. Ён сунімаўся, піў і заплюшчваў вочы. Ах, добра! Добра жыць, але толькі абавязкова трэба зрабіць што-небудзь усім на здзіўленне! І зноў шырока азіраў гарызонты. Ён глядзеў на неба — і ўся душа яго, і насмешлівая і наіўная, жадала подзвігу. Чалавек ён асаблівы, ён цвёрда ведаў гэта, але што надта добрага зрабіў ён на сваім вяку, у чым паказаў сваю сілу? Ды ні ў чым, ні ў чым! Старую жанчыну пранёс аднаго разу на руках вёрстаў пяць... Ды пра гэта нават і гаварыць смешна: ён бы мог дзесятак такіх бабулек данесці куды хочаш.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x