Іван Бунін - Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін - Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А пасля, канешне, ролі перамяніліся, — сказаў ён ціха, з агідаю. — Ну, ды цяпер усё роўна. Канец...

IV

Ранкам пілі гарбату ў халоднай пярэдняй, на вялікім куфры. Самавар стаяў на ім нячышчаны, пазелянелы, даўно патушаны. Халодны пот, што ўкрываў акно, сышоў з верхняй шыбы. Відзён быў праз яе сонечны бляск марознай раніцы, каравае дрэва ў бескаляровай, сям-там уцалелай зеляніне. Босая, апухлая ад сну рыжая дзеўка ўвайшла і сказала:

— Мітры прыехаў.

— Пачакае, — адказаў Страшнёў, не падымаючы воч.

Не падымала воч і Вера. Твар яе пахудаў за ноч, пад вачыма і вакол павек быў карычневы налёт. Чорная сукенка маладзіла яе і харашыла, ад чорных валасоў пудра на твары здавалася ружовай. Сухі, жорсткі твар у Страшнёва быў мярцвяны, адкінуты назад. Скрозь жорсткую, кучарава-шэрую бародку відзён вялікі кадык.

На дварэ сляпіла нізкае сонца. Увесь ганак быў сівы ад марозу. Мароз соллю ляжаў на траве, на шыза-зялёных жалабках капуснага лісця, раскіданага па двары. Мужык з алавянымі вачыма, што пад'ехаў пад ганак на возе, набітым саломаю, таксама заінелы, хадзіў вакол воза, умінаючы салому, трымаючы ў зубах люльку, і цераз плячо яго цягнуўся бэзавы дым. Вера выйшла на ганак у дарагім і лёгкім, але ўжо старым, старамодным футры і ў летнім капялюшыку з чорнай саломы з жорсткімі, іржава-атласнымі кветкамі.

Праводзіў яе Страшнёў па адпацелых селавых дарогах да вялікай дарогі. Ехаў за возам. Конь цягнуўся да саломы. Ён сцёбаў яго па мордзе гарапнікам, конь задзіраў галаву і натужна хрыпеў нутром. Пляліся ступою і маўчалі. Ззаду бег стары гончы сабака з сядзібы, які ўвязаўся за Страшнёвым. Нізкае сонца прыгравала, неба было ціхае, яснае.

Каля вялікае дарогі мужык нечакана сказаў:

— А я, паненачка, зноў прыганю на лета да вас свайго хлапчука. Я яго зноў да вас у пастушкі прызначыў.

Вера павярнулася з сарамяжаю ўсмешкаю. Страшнёў зняў шапку, нахіліўся з сядла, узяў яе руку і пацалаваў доўгім пацалункам. Яна прыпала губамі да яго пасівелай скроні, ціха сказала:

— Будзь здароў, дарагі. Не памінай ліхам.

Па вялікай дарозе мужык затарабаніў калёсамі, паехаў рыссю. Страшнёў павярнуў, паехаў назад без дарогі, па пожні. Сабака здалёк праводзіў яго, добра відны сярод залатых палёў. Ён спыняўся, гразіў яму гарапнікам. Сабака таксама спыняўся, садзіўся. «Куды ж я пайду?» — нібы пытаўся ён. І, як толькі ён кранаўся, зноў павольным трухам бег за ім. Думаў ён пра далёкую станцыю, пра бліскучыя рэйкі, пра дым цягніка, што ішоў на поўдзень...

У голых, часамі камяністых лугах, куды ён спусціўся, было бадай што горача. Бязгучна звінеў восеньскі дзень блакітным чыстым небам. Вялікая цішыня стаяла над пустымі палямі, над равамі, над усім вялікім расейскім стэпам. Павольна плыла па паветры вата з трымбулек, з павысыханага дзядоўніку. На дзядоўніку сядзелі шчыглы. Так яны будуць сядзець цэлы дзень, толькі сяды-тады пералятаючы, пераносячы сваё ціхае, дзівоснае, шчаслівае жыццё.

Капры, 31.12.1912

Князь з князёў

Лук'ян Сцяпанаў прыехаў у светлы вераснёўскі дзень да пані Мікулінай. Да яго хутара вёрст пятнаццаць, коньмі ён даражыць як вокам. Значыцца, прыехаў ён па важнай справе.

Гняды жарабец, пабліскваючы зрэнкамі, цяжка ўляцеў у двор, пад хлеў, дзе яшчэ да гэтага часу злазяць тыя, што не адважваюцца злезці каля ганка. Лук'ян Сцяпанаў сядзеў на бегавых дрожках, на голай дошцы.

— Што ж гэта вы, Лук'ян Сцяпанавіч, без падушкі? — смеючыся, папытаўся ў яго ліцэіст Сева, што ішоў ад стайні.

— Пачакай, раскажу, — адказаў Лук'ян Сцяпанаў, прывязваючы жарабца да воза.

Сева стаў чакаць. Прывязваў Лук'ян Сцяпанаў доўга, як мае быць. Прывязаўшы, высмаркаўся на зямлю, выцерся і, нарэшце, адказаў:

— Вось таму ў вашага брата, у паноў, і няма нічога. Ёсць падушка — сунь яе і ў хвост і ў галаву!

Узяўшы з дрожак мяшочак, набіты нечым цяжкім, ён пайшоў к дому — вялікі, цяжкі ад адзення. На ім была цёплая паддзёўка, паверх паддзёўкі кажух, галава пад шапкай павязана па вушах чырвонай хусткаю, ногі абуты ў цяжкія боты.

Сева зноў засмяяўся і сказаў:

— А цёпла вы апрануты!

— Мне, брат, восемдзесят з гакам, — адказаў Лук'ян Сцяпанаў. — Дажыві да майго.

— Дзе там восемдзесят! Адкуль вы столькі набралі?

— У полі, брат, набраў.

— Ну, а вушы вы навошта ж завязалі?

— Глухім быць не хачу — от навошта. Чаму вы, паны, глухія ўсе? А вось ад гэтага. Выскачыў у чым папала, надзьмула ў вушы — і гатоў.

Выйшла ў залу гаспадыня, яе старэйшы сын Міка, лысы, вусаты, падслепаваты, і дачка Люлю — бледная, кволая, задуманая, што заўсёды хутала плечы ў пухавую хустку і нечакана, прытворна ўздрыгвала. Гаспадыня частавала госця белым хлебам, гарбатай і сочывам, многа гаварыла, рабіла выгляд, што вельмі дасведчана ў сельскай гаспадарцы. Сева не спускаў усмешлівых воч з Лук'яна Сцяпанава, з яго загарэлага твару і носа, які ад загару лупіўся, быў ліловы, у залацістым шалупінні. Міка, нагінаючыся на стол, паліў, збіваючы попел у попельніцу, падобную на далонь, і скочваў хлебныя камячкі, што заўсёды раздражняла гаспадыню. Люлю села з нагамі на канапу, прыціснулася ў куточак, скурчылася і, не моргаючы, глядзела прыгожымі тужлівымі вачыма ў вялікі рот Лук'яну Сцяпанаву: дзясны ў яго былі ружовыя, голыя, без адзінага зуба. Усіх мучыла загадка: чаго ён прыехаў? А што, калі прытаргавацца да маёнтка? Ах, калі б даў бог! Гаспадыня вельмі тонка, як ёй здавалася, падводзіла гаворку да продажу маёнтка, намякала на тое, што, па цяперашніх часах, і яна ахвотна прадала б.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x