Іван Бунін - Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін - Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Страшнёў, трымаючы ў руцэ бізун, выйшаў на ганак. Гарбаносы, з маленькай, адкінутай назад галавою, сухі, шыракаплечы, ён быў высокі і спрытны ў сваёй карычневай паддзёўцы, перацягнутай па тонкай таліі рэменем з сярэбраным наборам, у казацкай шапцы з чырвоным верхам. Але і пры месяцы было відаць, што ў яго пабляклы, абветраны твар, жорсткая кучаравая бародка з сівізною і жылістая шыя, што боты яго старыя, на крысах — цёмныя плямы даўно засохлай заечай крыві.

У цёмным акне каля ганка адчынілася фортка. Нясмелы голас папытаўся:

— Андрэйка, ты куды?

— Я не маленькі, матуля, — сказаў Страшнёў, нахмурыўшыся і беручыся за повад.

Фортка зачынілася. Але ў сенцах стукнулі дзверы. Шлёпаючы туфлямі, на парог выйшаў Павел Страшнёў, азызлы, з запухлымі вачыма, з зачэсанымі назад сівымі валасамі, у бялізне і старым летнім паліце, п'янаваты і балбатлівы, як звычайна.

— Ты куды, Андрэй? — хрыпла папытаўся ён. — Прашу перадаць маё душэўнае прывітанне Веры Аляксееўне. Я заўсёды глыбока паважаў яе.

— Каго ты можаш паважаць? — адказаў Страшнёў. — І што ты лезеш заўсёды не ў сваю справу?

— Вінаваты, вінаваты! — сказаў Павел. — На ўмоўнае спатканне малады імчыць юнак!

Страшнёў, сціснуўшы зубы, пачаў садзіцца. Як толькі нага яго кранулася стрэмя, конь ажыў, цяжка закруціўся. Улучыўшы хвілінку, Страшнёў лёгка падняўся і апусціўся на заскрыпелы лучок. Конь задраў галаву і, разбіўшы капытом месяц у лужыне, крануўся вясёлай ступою.

II

У сырых месячных палях цьмяна бялеў палын на межах. Шыракакрылыя совы бясшумна, нечакана ўзляталі з межаў — і конь усхропваў, шарахаўся. Дарога ўвайшла ў дробны лес, мёртвы, халодны ад месяца і расы. Месяц, яркі і нібы мокры, мільгаў па голых вяршалінах, і голыя сукі зліваліся з яго вільготным бляскам, знікалі ў ім. Горка пахла асінаваю карою, равамі з прэлым лісцем... Вось спуск у лугі, нібы бяздонныя, залітыя тонкаю белаю параю. Белаю параю дыхае і конь, прабіраючыся сярод хмызняку, шклянога ад расы. Хруст сучкоў пад капытамі аддаецца на тым баку, у высокім лесе, што цямнее па схіле гары... Раптам конь натапырыў вушы. Два плячыстыя, таўстагорлыя, танканогія ваўкі стаялі ў светлым дыме лугавін. Блізка падпусціўшы Страшнёва, яны гарцанулі і няўклюдым галопам пайшлі пад гару, па белай ад імжы, вясёлкава расквечанай траве.

— А калі яна яшчэ на дзень астанецца? — сказаў Страшнёў, адкідваючы галаву, гледзячы на месяц.

Месяц стаяў над пустэльнымі срабрыста-туманнымі лугамі направа... Восеньская туга і хараство!

Конь, парыпваючы сядлом, натужваючыся і ныючы дужым нутром, падымаўся ў часты высокі лес, па глыбокай лагчыне размытай ручаямі дарогі, і раптам, спатыкнуўшыся, ледзьве не бразнуўся на зямлю. Страшнёў люта перакасіў твар і з усяе сілы сцебануў яму па галаве бізуном.

— У, стары сабака! — крыкнуў ён з тужлівай злосцю на ўвесь звонкі лес.

За лесам адкрыліся пустыя палі. На схіле, сярод цёмных грачаных пожняў, стаяла бедная сядзіба, сякія-такія службы, дом, крыты саломаю. Да чаго журботна ўсё гэта было пры месяцы! Страшнёў суняўся. Здавалася, што позна, позна, — так ціха было наўкола. Ён уз'ехаў на двор. Дом быў цёмны. Кінуўшы повад, Страшнёў саскочыў з сядла. Конь астаўся стаяць з пакорліва апушчанаю галавою. На ганку, палажыўшы морду на лапы, абараначкам скруціўся стары гончы сабака. Ён не крануўся, толькі паглядзеў, падняў бровы і з прывітаннем пастукаў хвастом. Страшнёў увайшоў у сенцы, якія пахлі з каморкі старой прыбіральняй. У пярэдняй быў змрок; шыбы, у халодным поце, залаціліся. З цёмнага калідора бясшумна выбегла невялікая жанчына ў лёгкім светлым капоце. Страшнёў нагнуўся. Яна скоранька і моцна абвіла яго сухую шыю аголенымі рукамі і радасна, ціха заплакала, прыціскаючы галаву да жорсткага сукна паддзёўкі. Чутно было, як па-дзіцячы б'ецца яе сэрца, адчуваўся крыжык на яе грудзях, залаты, бабчын — апошняе багацце.

— Ты да заўтра? — скоранькім шэптам папыталася яна. — Праўда? Я не веру свайму шчасцю!

— Я пайду, Вера, каня пастаўлю, — сказаў Страшнёў, вызваляючыся. — Да заўтра, да заўтра, — сказаў ён, думаючы: «Божа мой, з кожным днём усё з большым захапленнем! І як многа паліць, як не ведае меры ў ласках!»

Твар Верын быў пяшчотны, бархацісты ад пудры. Яна асцярожна праводзіла шчакою па яго губах, пасля моцна цалавала ў губы мяккімі губамі. Крыж блішчаў на яе раскрытых грудзях. Яна надзела танюткую сарочку — запаветную, зберажоную для самых важных момантаў, адзіную.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x