Іван Бунін - Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін - Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І ўсё раслі нелады паміж братамі. Даходзіла часамі да таго, што яны хапаліся за нажы і стрэльбы. І невядома, чым бы ўсё гэта скончылася, калі б новае няшчасце не звалілася на Сухадол. Зімою, на чацверты год пасля таго, як вярнуўся з Крыма, Пётра Пятровіч паехаў аднойчы ў Лунева, дзе была ў яго палюбоўніца. Ён пражыў на хутары двое сутак, увесь час піў там, хмельны і дахаты паехаў. Было вельмі снежна: у развалкі, укрытыя дываном, была запрэжана пара коней. Пётра Пятровіч загадаў адпрэгчы прыпражнога, маладога, гарачага каня, які па чэрава тануў у пухкім снезе, і прывязаць яго да развалак ззаду, а сам лёг, — нібы галавою да яго, — спаць. Настаў туманны, шызы змрок. І, засынаючы, Пётра Пятровіч крыкнуў Яўсею Бадулю, якога ён часта браў з сабою замест фурмана Ваські Казака, баючыся, што Васька заб'е яго, бо ён надта ж настроіў супроць сябе дворню пабоямі, — крыкнуў: «Паганяй!» і стукнуў Яўсею ў спіну нагою. І дужы гняды караннік, ужо мокры, дымячыся і ёкаючы селязёнкаю, панёс іх па цяжкай снежнай дарозе, у тумановую каламуць глухога поля, насустрач усё больш густой і хмурай зімовай ночы... А ў поўнач, калі ўжо мёртвым сном спалі ўсе ў Сухадоле, у акно пярэдняй, дзе начавала Наталля, скоранька і трывожна пастукаў нехта. Яна ўскочыла з лаўкі, босая выбегла на ганак. Каля ганка няясна цямнелі коні, развалкі і з пугаю ў руцэ стаяў Яўсей.

— Бяда, дзеўка, бяда, — замармытаў ён глуха, дзіўна, як у сне, — пана конь забіў... прыпрэжаны... Набег, не ўстаяў і — капытом... Увесь твар размажджыў. Ён ужо халадзець пачаў... Не я, не я, богам клянуся, не я!

Моўчкі сышоўшы з ганка, тонучы ў снезе босымі нагамі, Наталля падышла да развалак, перахрысцілася, упала на калені, абхапіла ледзяную акрываўленую галаву, пачала цалаваць яе і на ўсю сядзібу крычаць дзіка-радасным крыкам, задыхаючыся ад рыданняў і рогату...

Х

Калі здаралася нам адпачываць ад гарадоў у ціхай і беднай глушэчы Сухадола, зноў і зноў расказвала Наталля аповесць свайго загубленага кахання. І часамі вочы яе цямнелі, спыняліся, голас пераходзіў у строгі, добры шэпт. І ўсё ўспамінаўся мне грубы абраз святога, які вісеў у кутку ў лёкайскай старога нашага дома. Абезгалоўлены, прыйшоў святы да суайчыннікаў, на руках прынёс сваю мёртвую галаву — як сведку свайго апавядання...

Ужо зніклі і тыя нямногія рэчавыя сляды мінулага, што засталі мы некалі ў Сухадоле. Ні партрэтаў, ні лістоў, ні нават простых прыналежнасцей свайго ўжытку не пакінулі нам нашы бацькі і дзяды. А што і было, загінула ў агні. Доўга стаяў у пярэдняй нейкі куфар, у шматках задзеравянелай і лысай цюленевай скуры, якой быў абшыты ён ледзь не сто гадоў таму назад, — дзедаўскі куфар з устаўнымі скрынкамі з бярозы-чачоткі, набіты абгарэлымі французскімі вакабуламі ды царкоўнымі кнігамі, дашчэнту закапанымі воскам. Пасля знік і ён. Паламалася, знікла і цяжкая мэбля, што стаяла ў зале, у гасцёўні... Дом старэў, асядаў усё больш. Усе тыя доўгія гады, што прайшлі над ім з часоў апошніх падзей, тут расказаных, былі яму гадамі павольнага памірання... І ўсё легендарнейшае станавілася яго мінулае.

Раслі сухадольцы сярод жыцця глухога, змрочнага, але ўсё ж складанага, якое мела падабенства трывалага парадку і дабрабыту. Мяркуючы па астаяласці гэтага побыту, мяркуючы па звыкласці да яго сухадольцаў. можна было думаць, што яму і канца не будзе. Але падаткія, слабыя, нямоглыя на расправу былі яны, нашчадкі стэпавых качэўнікаў! І як пад сахою, што ідзе па полі, адзін за адным бясследна і хутка знікалі на нашых вачах і гнёзды сухадольскія. І жыхары іх гінулі, разбягаліся, тыя ж, што сяк-так пааставаліся жыць, сяк-так і караталі рэшту дзён сваіх. І мы засталі ўжо не побыт, не жыццё, а толькі ўспаміны пра іх, напалову дзікую пустату існавання. Усё радзей наведвалі мы з гадамі наш стэпавы край. І ўсё чужэйшы рабіўся ён нам, усё слабей адчувалі мы сувязь з тым побытам і саслоўем, з якога выйшлі. Шмат хто з супляменнікаў нашых, як і мы, знакамітыя і старадаўнія родам. Імёны нашы ўпамінаюць хронікі; продкі нашы былі і стольнікамі, і ваяводамі, і «мужамі імянітымі», найбліжэйшымі паплечнікамі, нават родзічамі цароў. І калі б называліся яны рыцарамі, калі б нарадзіліся мы больш на захад, як бы цвёрда гаварылі мы пра іх, як доўга яшчэ трымаліся б! Не мог бы нашчадак рыцараў сказаць, што за паўвека бадай што знікла з аблічча зямлі цэлае саслоўе, што гэтулькі нас вырадзілася, звар'яцела, налажыла рукі на сябе, спілося, апусцілася і проста загубілася недзе! Не мог бы ён прызнацца, як прызнаюся я, што не маем мы больш-менш дакладнага ўяўлення пра жыццё не толькі продкаў нашых, але і прадзедаў, што з кожным днём усё цяжэй робіцца нам уяўляць нават тое, што было паўвека таму назад!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x