Іван Бунін - Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін - Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Лета ж было гарачае, пыльнае, ветранае, з навальніцамі кожны дзень. Па народзе хадзілі цёмныя, трывожныя чуткі — пра нейкую новую вайну, пра нейкія бунты і пажары. Адны казалі, што вось-вось пойдуць усе мужыкі на волю, другія, што, наадварот, будуць з восені забрываць у салдаты ўсіх мужчын пагалоўна. І, як гэта бывае, паявілася безліч усялякіх валацуг, блазнаў, манахаў. І паненка ледзь не білася з паняю за іх, адорвала іх хлебам, яйкамі. Прыходзіў Дроня, доўгі, рыжы, не ў меру абарваны. Быў ён проста п'яніца, але прыкідваўся блазнам. Ён з такім задуменнем ішоў па двары проста ў дом, што стукаўся галавою ў сцяну і з радасным тварам адскокваў.

— Птушачкі мае! — фальцэтам ускрыкваў ён, падскокваючы, выломваючы ўсё цела і правую руку, робячы з яе нібы шчыток ад сонца. — Паляцелі, паляцелі ў паднябессе мае птушачкі!

І Наталля, як і другія бабы, глядзела на яго так, як і належыць глядзець на божых людзей: тупа і жаласліва. А паненка кідалася да акна і крычала са слязьмі, жаласлівым голасам:

— Угодніча божы Дронія, малі бога за мя, грэшную!

І пры гэтым крыку ў Наташкі вочы слупянелі ад страшных здагадак.

Хадзіў з сяла Клічына Цімошка Клічынскі: маленькі, як жанчына, тлусты, з вялікімі грудзьмі, з тварам касавокага хлапчаці, адурэлага і задышлівага ад паўнаты, жоўтавалосы, у белай кужэльнай кашулі і ў кароценькіх кужэльных портачках. Скоранька, дробна і з наска ступаў ён маленькімі налітымі ножкамі, падыходзячы да ганка, і вузенькія вочкі яго глядзелі так, нібы з вады выскачыў ён або выратаваўся ад немінучае пагібелі.

— Бяда! — мармытаў ён задыхаючыся. — Бяда...

Яго супакойвалі, кармілі, чакалі ад яго нечага. Але ён маўчаў, соп і прагна чаўкаў. А начакаўшыся, зноў ускідваў мяшок за спіну і трывожна шукаў свайго доўгага кія.

— Калі ж яшчэ прыйдзеш, Цімошка? — крычала яму паненка.

І ён абзываўся таксама крыкам, недарэчна высокім альтам, невядома чаму перайначваючы паненчына велічанне па бацьку:

— На святы, Лук'янаўна!

І жаласліва прасіла ўслед яму паненка:

— Угодніча божы! Малі бога за мя, грэшную, Марыю Егіпецкую!

Кожны дзень прыходзілі адусюль весці пра беды — пра навальніцы і пажары. І ўсё большаў у Сухадоле старадаўні страх агню. Ледзь толькі пачынала меркнуць пясчана-жоўтае мора спелай збажыны пад хмараю, што находзіла з-за сядзібы, ледзь толькі ўзвіваўся першы віхор па выгане і цяжка пракочваўся далёкі гром, кідаліся бабы выносіць на парог цёмныя дошчачкі абразоў, рыхтаваць гладышы малака, якім, як вядома, скарэй за ўсё ўсміраецца агонь. А ў сядзібе ляцелі ў крапіву нажніцы, даставаўся страшны запаветны ручнік, завешваліся вокны, запальваліся дрыготкімі рукамі васковыя свечкі... Не то прытваралася, не то і папраўдзе заразілася страхам нават пані. Раней яна гаварыла, што гром — «з'ява прыроды». Цяпер яна таксама хрысцілася і хмурылася, ускрыквала пры маланках, а каб павялічыць і свой страх і страх другіх, усё расказвала пра нейкую незвычайную навальніцу, якая ўсхадзілася ў 1771 годзе ў Ціролі і адразу забіла сто адзінаццаць чалавек. А слухачкі падхоплівалі — спяшаліся расказваць сваё: то пра вярбу, датла спаленую на вялікай дарозе маланкаю, то пра бабу, прыбітую гэтымі днямі ў Чаркізаве громам, то пра нейкую тройку, да таго аглушаную ў дарозе, што ўся яна ўпала на калені... Нарэшце, на гэтыя прыянні нагадзіўся нейкі Юшка, «правінёны манах», як ён называў сябе.

IX

Родам Юшка быў мужык. Але палец аб палец не выцяў ён ніколі, а жыў, дзе бог пашле, плацячы за хлеб, за соль расказамі пра сваё вечнае гультайства і пра сваю «правінку». «Я, брат, мужык, ды з розумам і на гарбатага падобны, — гаварыў ён. — Навошта ж мне рабіць!»

І праўда, глядзеў ён, як гарбун — едка і разумна, расліннасці на твары не меў, плечы, па прычыне рахітызму грудное клеткі, трымаў прыўзнята, грыз пазногці, пальцы яго, якімі ён штохвіліны закідваў назад доўгія чырвона-бронзавыя валасы, былі тонкія і цупкія. Араць здалося яму «непрыстойна і нудна». Вось ён і пайшоў у Кіеўскую лаўру, «падрос там» — і быў выгнаны «за правінку». Тады, скеміўшы, што прыкідвацца падарожнікам па святых месцах, чалавекам, які выратоўвае душу, — гэта рэч старая, а можа здарыцца і не прыбытковая, паспрабаваў прыкінуцца іначай: не скідаючы падрасніка, пачаў адкрыта выхваляцца сваім гультайствам і пажадлівасцю, паліць і піць колькі ўлезе, — ён ніколі не п'янеў, — здзекавацца з лаўры і паясняць, за што іменна выгнаны ён адтуль, пры дапамозе непрыстойных жэстаў і рухаў цела.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x