Іван Бунін - Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін - Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

VII

Пакуль жыла яна ў Сошках, адбыліся ў Сухадоле яшчэ дзве буйныя падзеі: ажаніўся Пётра Пятровіч і адправіліся браты «ахвотнікамі» ў Крымскую кампанію.

Вярнулася яна толькі праз два гады: пра яе забылі. І, вярнуўшыся, не пазнала Сухадола, як не пазнаў яе і Сухадол.

У той летні вечар, калі калёсы, прысланыя з панскага двара, зарыпелі каля хутаранскае хаты і Наташка выскачыла на парог, Яўсей Бадуля здзіўлена ўскрыкнуў:

— Няўжо гэта ты, Наташка?

— А то хто ж? — адказала Наташка з ледзь прыкметнаю ўсмешкаю.

І Яўсей паківаў галавою:

— Вельмі ж не тая ты стала!

А стала яна толькі не падобная на ранейшую: з стрыжанай дзяўчынкі, круглатварай і яснавокай, стала невысокай, хударлявай, стройнай дзяўчынаю, спакойнаю, стрыманаю і ласкаваю. Яна была ў плахце і ў вышытай кашулі, хоць накрытая цёмнаю хустачкаю па-нашаму, крыху смуглявая ад загару і ўся ў дробным рабацінні колеру проса. А Яўсею, сапраўднаму сухадольцу, і цёмная хустачка, і загар, і рабацінкі, вядома, здаваліся непрыгожыя.

Па дарозе ў Сухадол Яўсей сказаў:

— Ну вось, дзеўка, і нявестаю ты стала. Хочацца замуж нябось?

Яна толькі галавою паматала:

— Не, дзядзька Яўсей, ніколі не пайду.

— Гэта з якой жа радасці? — папытаўся Яўсей і нават люльку з рота выняў.

І не спяшаючыся яна паясніла: не ўсім жа замужам быць; аддадуць яе, мабыць, паненцы, а паненка ахвяравала сябе богу і, значыць, замуж яе не пусціць; дый сны ўжо вельмі ясныя сніліся ёй не раз.

— Што ж ты бачыла? — папытаўся Яўсей.

— Ды так, пустое, — сказала яна. — Напалохаў мяне тады Гарваська да смерці, нагаварыў навін, раздумалася я... Ну, от і снілася.

— А няўжо праўда, што снедаў ён у вас, Гарваська гэты?

Наташка падумала.

— Снедаў. Прыйшоў і кажа: прыйшоў я да вас ад паноў па вялікай справе, толькі дайце перш паесці мне. Яму і падалі як чалавеку. А ён пад'еў, выйшаў з хаты і мне маргнуў. Я выскачыла, ён расказаў мне за вуглом усё дачыста, дый пайшоў сабе...

— Ды што ж ты гаспадароў не пазвала?

— Яшчэ чаго. Ён забіць пагразіў. Да вечара загадаў нікому не казаць. А ім сказаў, — спаць пад свіран пайду...

У Сухадоле з вялікім цікаўствам глядзела на яе ўся чэлядзь, прыставалі з роспытамі сяброўкі і равесніцы па дзявочніку. Але і сяброўкам адказвала яна ўсё гэтак жа коратка і нібы любуючыся нейкаю роляю, узятаю на сябе.

— Добра было, — паўтарала яна.

А раз сказала тонам багамолкі:

— У бога ўсяго многа. Добра было.

І проста, не бавячыся распачала рабочае, будзённае жыццё, як бы зусім не дзівячыся з таго, што пайшлі маладыя панічы на вайну «ахвотнікамі», што паненка «звар'яцела» і вандруе па пакоях, як рабіў гэта дзед, што кіруе Сухадолам новая, усім чужая паня, — маленькая, поўная, вельмі жвавая, цяжарная...

Паня крыкнула за абедам:

— Пазавіце ж сюды гэту... як яе? — Наташку.

І Наташка шпарка і нячутна ўвайшла, перахрысцілася, пакланілася ў кут, абразам, пасля пані і паненцы — і стала, чакаючы роспытаў і загадаў. Распытвала, вядома, толькі паня, — паненка, якая за гэты час вельмі вырасла, пахуднела, стала вастраносая, гледзячы сваімі неймаверна чорнымі вачыма старанна-тупа, ні слова не прамовіла. Паня ж і загадала ёй быць пры паненцы. І яна пакланілася і проста сказала:

— Слухаю.

Паненка, гледзячы ўсё гэтак жа ўважліва-абыякава, раптам кінулася на яе ўвечары і, люта раскасавурыўшы вочы, жорстка і з асалодаю парвала на ёй валасы — за тое, што яна не ўмеючы сарвала з яе нагі панчоху. Наташка па-дзіцячы заплакала, але змаўчала, а выйшаўшы ў дзявоцкую, сеўшы на скрыню і выбіраючы вырваныя валасы, нават усміхнулася скрозь застылыя на вейках слёзы.

— Ну, лю-утая! — сказала яна. — Цяжка мне будзе.

Паненка, прачнуўшыся раніцаю, доўга ляжала ў пасцелі, а Наташка стаяла каля парога і, апусціўшы галаву, скоса паглядвала на яе бледны твар.

— Што ж бачыла ў сне? — папыталася паненка так абыякава, нібы нехта другі гаварыў за яе.

Яна адказала:

— Здаецца, нічога.

І тады паненка, зноў гэтак жа нечакана, як учора, ускочыла з пасцелі, шалёна запусціла ў яе кубак з гарбатай, упаўшы на пасцель, горка, з крыкам заплакала. Ад кубка Наташка адскочыла — і неўзабаве навучылася адскокваць з незвычайным спрытам. Высветлілася, што дурным дзеўкам, якія адказвалі на пытанне аб снах: «Нічога не бачыла», — паненка крычала часамі: «Ну, схлусі што-небудзь!» Але таму, што хлусіць Наташка не надта ўмела, то і давялося ёй развіваць у сабе другую здатнасць: адскокваць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x