Іван Бунін - Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін - Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

VI

Каханне ў Сухадоле незвычайнае было. Незвычайная была і нянавісць.

Дзед, які загінуў гэтак жа недарэчна, як і забойца яго, як і ўсе, што гінулі ў Сухадоле, быў забіты ў тым жа годзе. На Пакровы, на храмавое свята ў Сухадоле, Пётра Пятровіч назваў гасцей — і вельмі хваляваўся: ці будзе прадвадзіцель, які паабяцаўся быць? Радасна, невядома чаму, хваляваўся і дзед. Прадвадзіцель прыехаў — абед удаўся як лепш не трэба. Было і шумна, і весела, дзеду ж — весялей за ўсіх. Раненька ж другога кастрычніка яго знайшлі на падлозе ў гасцёўні нежывога.

Пайшоўшы ў адстаўку, Пётра Пятровіч не ўтаіў, што ён ахвяруе сабою дзеля таго, каб выратаваць гонар Хрушчовых, родавае гняздо, родавую сядзібу. Не ўтаіў, што гаспадарку ён «міжволі» павінен узяць у свае рукі. Павінен і знаёмства завесці, каб сустракацца з найбольш асвечанымі і карыснымі дваранамі павета, а з другімі — проста не парываць адносін. І спачатку ўсё дакладна выконваў, наведаў нават усіх дробнамаянтковых, нават хутар цёткі Вольгі Кірылаўны, пачварна тоўстае старое жанчыны, якая хварэла на сонную хваробу і чысціла зубы нюхальнаю табакаю. Пад восень ужо ніхто не дзівіўся, што Пётра Пятровіч камандуе маёнткам толькі сам... Ды ён і выгляд меў ужо не харашуна-афіцэра, які прыехаў на пабыўку, а гаспадара, маладога пана. Бянтэжачыся, ён не заліваўся такою цёмнаю чырванню, як раней. Ён выпялегаваўся, папаўнеў, насіў дарагія архалукі, маленькія ногі свае балаваў чырвонымі татарскімі туфлямі, маленькія рукі ўбіраў у пярсцёнкі з бірузою. Аркадзь Пятровіч саромеўся глядзець у яго карыя вочы, не ведаў, пра што з ім гаварыць, на першым часе ва ўсім папускаўся яму і прападаў на паляванні.

На Пакровы Пётра Пятровіч хацеў здзівіць усіх сваёю гасціннасцю, дый паказаць, што іменна ён першая галава ў доме. Але вельмі перашкаджаў дзядуля. Дзядуля быў надзвычай шчаслівы, але бестактоўны, балбатлівы і смешны ў сваёй аксамітнай шапачцы з мошчаў і ў новым, не ў меру шырокім сінім казакіне, пашытым сваім краўцом. Ён таксама ўявіў сябе гасцінным гаспадаром і мітусіўся з самае раніцы, наладжваючы нейкую недарэчную цырымонію з прыёмам гасцей. Адна палавіна дзвярэй з пярэдняй у залу ніколі не адчынялася. Ён сам паадсоўваў жалезныя зашчапкі і ўнізе і ўверсе, сам прысоўваў крэсла і, увесь трасучыся, залазіў на яго; а расчыніўшы дзверы, стаў на парог і, карыстаючыся тым, што Пётра Пятровіч маўчыць, заміраючы ад сораму і злосці, але наважыўся ўсё перацярпець, не сышоў з месца, пакуль не прыехаў апошні госць. Ён не зводзіў воч з ганка, — і на ганак давялося адчыніць дзверы, гэтага таксама нібы патрабаваў старадаўні звычай, — таптаўся ад хвалявання, а ўбачыўшы, калі хто ўваходзіць, кідаўся яму насустрач, скоранька рабіў па, падскокваў, кідаючы нагу за нагу, адважваў нізкі паклон і, захлібаючыся, усім гаварыў:

— Ну, як я рад! Як я рад! Даўнавата ў мяне не былі! Прашу, калі ласка, прашу, калі ласка!

Злавала Пятра Пятровіча і тое, што дзядуля ўсім і кожнаму чамусьці дакладваў, што Тонечка паехала ў Лунева, да Вольгі Кірылаўны. «Тонечка захварэла на нуду, паехала да цёткі на ўсю восень» — што маглі думаць госці пасля такіх няпрошаных заяў? Гісторыя ж з Вайткевічам, канечне, ужо ўсім была вядома. Вайткевіч, быць можа, і папраўдзе меў сур'ёзныя намеры, загадкава ўздыхаючы каля Тонечкі, іграючы з ёю ў чатыры рукі, глухім голасам чытаючы ёй «Людмілу» ці гаворачы ў змрочным задуменні: «Ты мерцвяку святыняй слова нарачона...» Але Тонечка шалёна ўспыхвала пры кожнай яго нават самай бяскрыўднай спробе выказаць свае пачуцці, — прэзентаваць, напрыклад, ёй кветку, — і Вайткевіч нечакана паехаў. Калі ж ён паехаў, Тонечка стала не спаць начамі, у цемнаце сядзець каля адчыненага акна, нібы чакаючы нейкага вядомага ёй часу, каб раптам моцна заплакаць — і разбудзіць Пятра Пятровіча. Ён доўга ляжаў, сцяўшы зубы, слухаючы гэты плач ды дробнае, санлівае лепятанне таполяў за вокнамі ў цёмным садзе, падобнае на бесперапынны дожджык. Пасля ішоў супакойваць. Ішлі супакойваць і заспаныя дзеўкі, часамі трывожна прыбягаў дзядуля. Тады Тонечка пачынала тупаць нагамі, крычаць: «Адчапіцеся ад мяне, ворагі мае лютыя!» — і справа канчалася брыдкаю лаянкаю, траха не бойкаю.

— Ды зразумей жа ты, зразумей, — шалёна сіпеў Пётра Пятровіч, выгнаўшы прэч дзевак, дзядулю, бразнуўшы дзвярыма і моцна ўхапіўшыся за іх ручку, — зразумей, змяя, што могуць падумаць!

— Ай! — шалёна павісквала Тонечка. — Татачка, ён крычыць, што я ўцяжку!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x