Іван Бунін - Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін - Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Дзіва адно! — гаварыла Наталля. — З паніча і з дзядулі Гарваська здзекаваўся, а з мяне — паненка. Паніч, — а, па праўдзе сказаць, і самі дзядуля, — з Гарваські не маглі нацешыцца, а я — з яе... як з Сошак гэта вярнулася я ды крышку абразумілася пасля свае правінкі...

V

З бізуном сядалі за стол пасля ўжо смерці дзядулі, пасля Гарваськавых уцёкаў і жаніцьбы Пятра Пятровіча, пасля таго як цётка Тоня, крануўшыся, ахвяравала сябе ў нявесты свяцейшаму Ісусу, а Наталля вярнулася з гэтых самых Сошак. Кранулася ж цётачка Тоня, і ў ссылцы пабывала Наталля — праз каханне.

Нудныя, глухія дзедавы часы змяніліся часамі маладых паноў. Вярнуўся ў Сухадол Пётра Пятровіч, нечакана для ўсіх пайшоўшы ў адстаўку. І тое, што вярнуўся ён, сталася пагібельным і для Наталлі і для цёткі Тоні.

Яны абедзве закахаліся. Не заўважылі, як закахаліся. Ім здавалася спачатку, што «проста стала весялей жыць».

Пётра Пятровіч павярнуў на першых часах жыццё ў Сухадоле на новы лад — на святочны і панскі. Ён прыехаў з таварышам, Вайткевічам, прывёз з сабою кухара, голенага алкаголіка, які з агідаю касіўся на пазелянелыя рубчастыя формы на жэле, на грубыя нажы, відэльцы. Пётра Пятровіч хацеў паказаць сябе перад таварышам гасцінным, шчодрым, багатым — і рабіў гэта няўмеючы, як хлапчук. Ды ён і быў бадай што хлапчуком, вельмі далікатным і прыгожым з выгляду, але па характары рэзкім і жорсткім, хлапчуком нібы самаўпэўненым, але такім, што лёгка і траха не да слёз бянтэжыўся, а пасля надоўга затойваў злосць на таго, хто збянтэжыў яго.

— Памятаю, браце Аркадзь, — сказаў ён за сталом у першы ж дзень, як толькі прыехаў у Сухадол, — памятаю, была ў нас мадэра неблагая?

Дзед пачырванеў, хацеў нешта сказаць, але не насмеліўся і толькі затузаў на грудзях архалук. Аркадзь Пятровіч здзівіўся:

— Якая мадэра?

А Гарваська нахабна паглядзеў на Пятра Пятровіча і ўхмыльнуўся.

— Вы мелі ласку забыць, васпане, — сказаў ён Аркадзю Пятровічу, нават і не стараючыся ўтаіць насмешкі. — У нас, і праўда, дзяваць не было куды гэтае мадэры. Ды ўсё мы, халопы, пацягалі. Віно панскае, а мы яго дурам, замест квасу.

— Гэта яшчэ што такое? — крыкнуў Пётра Пятровіч, заліваючыся сваім цёмным румянцам. — Маўчаць!

Дзед радасна падхапіў:

— Так, так, Пецечка! Фора! — радасна, тонкім голасам усклікнуў ён і траха не заплакаў. — Ты і ўявіць сабе не можаш, як ён мяне губіць! Я ўжо няраз думаў: падкрадуся і праламлю яму галаву мажджэрам медным! Дальбог, думаў! Я яму кінжал у бок па самае тронка засаджу!

А Гарваська і тут не сцярпеў.

— Я, васпане, чуў, што за гэта люта караюць, — адказаў ён насупіўшыся. — А то і мне ўсё лезе ў галаву: пара пану ў царства нябеснае!

Казаў Пётра Пятровіч, што пасля такога нечакана дзёрзкага адказу стрымаўся ён толькі дзеля чужога чалавека. Ён сказаў Гарваську толькі адно: «Гэтае ж хвіліны выйдзі вон!» А пасля нават яму стала брыдка ад свае гарачнасці — і, паспешліва перапрашаючы Вайткевіча, узняў на яго з усмешкаю тыя чароўныя вочы, якіх доўга не маглі забыць усе, хто ведаў Пятра Пятровіча.

Вельмі доўга не магла забыць гэтых воч і Наталля.

Шчасце яе было надзвычай кароткае — і хто б мог думаць, што скончыцца яно падарожжам у Сошкі, самай выдатнай падзеяй усяго яе жыцця?

Хутар Сошкі цэлы і да гэтага часу, хоць ужо даўно перайшоў да тамбоўскага купца. Гэта — доўгая хата сярод пустое раўніны, свіран, калодзежны журавель і гумно, вакол якога бахчы. Такі, вядома, быў хутар і ў дзедаўскія часы; ды мала змяніўся і горад, што па дарозе да яго з Сухадола. А правінавацілася Наташка тым, што, зусім нечакана для самое сябе, украла складное, апраўленае ў срэбра, люстэрачка Пятра Пятровіча.

Убачыла яна гэтае люстэрачка — і так была здзіўлена хараством яго, — як, зрэшты, і ўсім, што належала Пятру Пятровічу, — што не ўтрывала. І некалькі дзён, пакуль не хапіліся гэтага люстэрачка, пражыла, ашаломленая сваім злачынствам, зачараваная сваёю страшнаю тайнаю і скарбам, як у казцы пра чырвоную кветачку. Кладучыся спаць, яна маліла бога, каб хутчэй прайшла ноч, каб хутчэй настала раніца: святочна было ў доме, які ажыў, напоўніўся нечым новым, дзівосным разам з прыездам паніча, прыбранага, напамаджанага, з высокім чырвоным каўняром мундзіра, з тварам смуглявым, але далікатным, як у паненкі; святочна было нават у пярэдняй, дзе спала Наташка і дзе, ускокваючы з куфра на золку, яна адразу ўспамінала, што ў свеце — радасць, бо каля парога стаялі, чакалі чысткі такія лёгенькія боцікі, што іх смела можна было царскаму сыну насіць; і больш за ўсё страшна і святочна было за садам, у закінутай лазні, дзе было схавана падвойнае люстэрка ў цяжкай срэбнай аправе, — за садам, куды, пакуль яшчэ ўсе спалі, па росных зараслях, тайком бегла Наташка, каб нацешыцца тым, што мае свой скарб, вынесці яго на парог, раскрыць пры гарачым ранішнім сонцы і наглядзецца на сябе да кружэння галавы, а пасля зноў схаваць, затаіць і зноў бегчы, прыслугоўваць усю раніцу таму, на каго яна і воч падняць не смела, для каго яна, у вар'яцкай надзеі спадабацца, і зазірала ў тое люстэрка.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.