Іван Бунін - Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін - Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але казка пра чырвоную кветачку скончылася хутка, вельмі хутка. Скончылася сорамам і ганьбаю, якой нават няма імя, як думала Наташка... Скончылася тым, што сам жа Пётра Пятровіч загадаў астрыгчы, збрыдзіць яе, тую, што прыбіралася, сурміла бровы перад люстэркам, стварала нейкую салодкую тайну, небывалую блізкасць паміж ім і сабою. Ён сам выкрыў і ператварыў яе злачынства ў простую кражу, у недарэчны ўчынак дваровай дзяўчыны, якую, у будзённай кашулі, з тварам, апухлым ад слёз, на вачах усяе чэлядзі, пасадзілі на калёсы з-пад гною і, зняслаўленую, нечакана адарваную ад усяго роднага, павезлі на нейкі невядомы, страшны хутар, у стэпавую далячынь. Яна ўжо ведала: там, на хутары, яна павінна будзе даглядаць куранят, індычанят і бахчы; там яна спячэцца на сонцы, забытая ўсім светам; там, як гады, будуць доўга цягнуцца стэпавыя дні, калі ў зыбучым марыве тонуць гарызонты і так ціха, так пякельна, што спаў бы мёртвым сном увесь дзень, калі б не трэба было слухаць асцярожнага трэску перасохлага гароху, клапатлівага завіхання квахтухі ў гарачай зямлі, мірна-тужлівага перагуквання індыкоў, не сачыць за раптам набегшым зверху жудасным ценем коршака і не ўскокваць, не крычаць тонкім працяглым голасам: «акыш-кыш-кыш!..» Там, на хутары, чаго варта была адна старая хахлушка, якая атрымала ўладу над яе жыццём і смерцю, і, мабыць, ужо з нецярплівасцю чакала свае ахвяры! Адзіную перавагу мела Наташка перад тымі, якіх вязуць на кару смерцю: магчымасць павесіцца. І толькі адно гэта і падтрымлівала яе па дарозе ў ссылку, — вядома, вечную, як меркавала яна.

Па дарозе з канца ў канец павета чаго толькі яна не наглядзелася! Ды не да таго было ён. Яна думала ці, лепш кажучы, адчувала адно: жыццё скончана, злачынства і ганьба вельмі вялікія, каб захацець вярнуцца да яго! Пакуль што аставаўся каля яе блізкі чалавек, Яўсей Бадуля. Але што будзе, калі ён здасць яе з рук на рукі хахлушцы, пераначуе і паедзе, навек пакіне яе на чужой старане? Наплакаўшыся, яна захацела есці. І Яўсей, на дзіва ёй, паглядзеў на гэта вельмі проста і, перакусваючы, размаўляў з ёю так, як бы нічога і не здарылася. А пасля яна заснула — і прачнулася ўжо ў горадзе. І горад здзівіў яе толькі нудотаю, сухечаю, духатою ды яшчэ чымсьці незразумела страшным, тужлівым, што падобна было на сон, якога не раскажаш. Запомнілася за гэты дзень толькі тое, што вельмі душна летам у стэпе, што большага за бясконцы летні дзень і большага за доўгія вялікія дарогі няма нічога на свеце. Запомнілася, што ёсць мясціны на гарадскіх вуліцах, выбрукаваныя каменем, па якіх вельмі нязвычна грукацяць калёсы, што здалёк пахне горад бляшанымі стрэхамі, а сярод плошчы, дзе адпачывалі і кармілі каня, каля пустых пад вечар «абжырных» паветак, — пылам, дзёгцем, гнілым сенам, кучы якога, перамешаныя з конскім гноем, астаюцца на стаянках мужыкоў. Яўсей адпрог і паставіў каня да воза, пакарміць; ссунуў на патыліцу гарачую шапку, выцер рукавом пот і, увесь чорны ад спёкі, пайшоў у харчэўню. Ён строга-настрога наказаў Наташцы «паглядаць» і, у выпадку чаго, крычаць на ўсю плошчу. І Наташка сядзела, не зварухнуўшыся, не адводзіла воч з макаўкі тады толькі што пабудаванага сабора, які вялізнаю срэбранаю зоркаю гарэў недзе далёка за дамамі, — сядзела да таго часу, пакуль не вярнуўся, жуючы, павесялелы Яўсей і не пачаў, з калачом пад пахаю, зноў заводзіць каня ў аглоблі.

— Прыпазніліся мы з табою, каралеўна, трошкі! — весела мармытаў ён, звяртаючыся не то да каня, не то да Наташкі. — Ну, ды, можа, не павесяць! Гэта ж не на пажар... Я і назад гнаць не стану, мне, брат, панскі конь даражэйшы за тваё хайло, — гаварыў ён, ужо разумеючы Дзям'яна. — Разявіў хайло: «Ты ў мяне глядзі! Я, калі хочаш, убачу, што ў цябе і ў портках...» А-ах! — думаю... Забрала мяне крыўда поперак жывата! З мяне, бач, паны і тыя не спушчалі портак... не табе раўня, чарнаротаму. — «Глядзі!» — А чаго мне глядзець? Ану ж не дурнейшы за цябе. Захачу — і зусім не вярнуся: дзеўку дапраўлю, а сам перахрышчуся, ды толькі мяне і бачылі... Я і на дзеўку вунь дзівуюся: чаго, дурніца, затужыла? Хіба свет клінам сышоўся? Пойдуць чумакі або старчыкі якія міма хутара — толькі слова сказаць: у адзін мент за Растовам-бацюхнам апынішся... А там і памінай як звалі!

І думка: «павешуся» — змянілася ў стрыжанай Наташынай галаве думкаю аб уцёках. Калёсы зарыпелі і загайдаліся. Яўсей змоўк і павёў каня да калодзежа сярод пляца. Там, адкуль прыехалі, апускалася сонца за вялікі манастырскі сад, і вокны ў жоўтым астрозе, што стаяў супраць манастыра, цераз дарогу, паблісквалі золатам. І выгляд астрога яшчэ больш падмацаваў думку аб уцёках. Вунь жа і ўцекачы жывуць! Толькі от кажуць, што старчыкі выпякаюць крадзеным дзеўкам і хлопцам вочы параным малаком і выдаюць іх за жабракоў, а чумакі завозяць на мора і прадаюць нагайцам... А бывае, што і ловяць паны сваіх уцёклых, закоўваюць іх у кайданы, у астрог саджаюць... Але ж, можа, і ў астрозе не быкі, а мужыкі, як кажа Гарваська!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x