Іван Бунін - Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін - Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але вокны ў астрозе патухлі, думкі блыталіся, — не, уцякаць яшчэ страшней, чым павесіцца! Ды змоўк, ацвярозеў і Яўсей.

— Прыпазніліся, дзеўка, — ужо з непакоем гаварыў ён, ускокваючы бокам на біла калёсаў.

І калёсы, выбраўшыся на шашу, зноў затрэсліся, забіліся, моцна загрукацелі па каменні... Ах, лепш бы за ўсё было-такі назад павярнуць іх, — не то думала, не то адчувала Наташа, — павярнуць, даскакаць да Сухадола — і ўпасці панам у ногі! Але Яўсей паганяў. Зоркі за дамамі ўжо не было. Наперадзе была белая голая вуліца, белы брук, белыя дамы — і ўсё гэта замыкалася вялізным белым саборам пад новаю бела-бляшанаю макаўкаю, і неба над ім стала бледна-сіняе, сухое... А там, дома, у гэты час ужо раса падала, сад дыхаў свежасцю, пахла з напаленай поварскай; далёка за раўнінамі збажыны, за серабрыстымі таполямі на ўскрайках саду, за старою запаветнаю лазняю дагарала зорка, а ў гасцёўні былі адчынены дзверы на балкон, ярка-чырвонае святло мяшалася са змрокамі ў кутках, і жоўта-смуглявая, чарнавокая, падобная на дзеда і на Пятра Пятровіча паненка штохвіліны абхарошвала рукавы лёгкай і шырокай сукенкі з аранжавага шоўку, пільна ўглядалася ў ноты, седзячы спінаю да зоркі, удараючы па жоўтых клавішах, напаўняючы гасцёўню ўрачыста-пявучымі, саладкава-адчайнымі гукамі паланеза Агінскага і нібы не звяртаючы ніякай увагі на афіцэра, — прыземістага, цемнатварага, які стаяў за ёю, падпіраў талію леваю рукою і напружана-змрочна сачыў за яе быстрымі рукамі...

«У яе — свой, а ў мяне — свой», — не то думала, не то адчувала Наташка ў такія вечары з заміраннем сэрца і бегла ў халодны, росны сад, залазіла ў глушыню крапівы і востра пахкіх, сырых лапухоў і стаяла, чакала нездзяйсняльнага, — таго, што сыдзе з балкона паніч, пойдзе па прысадах, убачыць яе і, нечакана звярнуўшы, наблізіцца да яе шпаркімі крокамі — і яна не падасць ад жаху і шчасця ні гуку...

А калёсы грукацелі. Горад быў наўкруга, душны і смярдзючы, той самы, што ўяўляўся раней нечым чароўным. І Наташка з хваравітым здзіўленнем глядзела на прыбраны ў строі народ, што хадзіў узад і ўперад па каменні каля дамоў, варотаў і крам з парасчынянымі дзвярыма... І навошта паехаў тут Яўсей, думала яна, як адважыўся ён грукацець тут калёсамі?

Але праехалі міма сабора, пачалі спускацца да мелкае рэчкі па ўхабістых пыльных узгорках, міма чорных кузняў, міма гнілых няшчасных хацінак... Зноў знаёма запахла прэснаю цёплаю вадою, глеем, палявою вечароваю свежасцю. Першы агеньчык бліснуў удалечы, на процілеглай гары, у адзінокім дамку каля шлагбаўма... Вось і зусім выбраліся на волю, пераехалі мост, падняліся да шлагбаўма — і зірнула ў вочы каменная, пустэльная дарога, няясна бялеючы і забягаючы ў бясконцую далячынь, у сінізну стэпавае свежае ночы. І конь пайшоў дробным трухам, а мінаваўшы шлагбаўм, і зусім ступою. І зноў стала чуваць, што ціха, ціха ноччу і на зямлі і ў небе, — толькі недзе далёка плачуць шамкі. Яны плакалі ўсё чутней, пявучай — і зліліся, нарэшце, з дружным тупатам тройкі, з роўным стукатам колаў, што беглі і набліжаліся па шашы... Тройкай кіраваў вольны малады фурман, а ў каламажцы, уткнуўшы бараду ў шынель з башлыком, сядзеў афіцэр. Параўняўшыся з калёсамі, на імгненне падняў ён галаву — і раптам убачыла Наташка чырвоны каўнер, чорныя вусы, маладыя вочы, што бліснулі пад каскаю, падобнай на вядзерца... Яна ўскрыкнула, памярцвела, страціла прытомнасць...

Бліснула ёй недарэчная думка, што гэта Пётра Пятровіч, і, па тым болі і пяшчоце, якая маланкай прашыла яе нервовае дваровае сэрца, яна раптам зразумела, што яна страціла: блізкасць да яго... Яўсей кінуўся паліваць яе стрыжаную, адкінутую галаву вадою з дарожнага збанка.

Тады яна апрытомнела, адчуваючы моташнасць, — і скоранька перакінула галаву за біла калёсаў. Яўсей скоранька падклаў пад яе халодны лоб даланю...

А пасля, з палёгкаю, адчуваючы холад, з мокрым каўняром, ляжала яна на спіне і глядзела на зоры. Перапалоханы Яўсей маўчаў, думаючы, што яна заснула, — толькі галавою ківаў, — і паганяў, паганяў. Калёсы трэсліся і ехалі далей. А дзяўчынцы здавалася, што ў яе няма цела, што цяпер у яе — адна душа. І душы гэтай было «так добра, нібы ў царстве нябесным».

Чырвонаю кветкаю, што расцвіла ў казачных снах, было яе каханне. Але ў стэп, у глушэчу, яшчэ больш запаветную, чым глушэча Сухадола, завезла яна каханне сваё, каб там, у цішыні і адзіноце, перамагчы першыя, салодкія і пякучыя пакуты яго, а пасля надоўга, навек, да самае дамавіны пахаваць яго ў глыбіні свае сухадольскае душы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x