Іван Бунін - Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін - Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мужыкі сухадольскія наведвалі Лунева не з тымі меркаваннямі, што дваровыя, а наконт зямелькі больш; але і яны як у родны ўваходзілі ў наш дом. Яны кланяліся бацьку ў пояс, цалавалі яго руку, пасля, страсянуўшы валасамі, тройчы цалаваліся і з ім, і з Наталляй, і з намі ў губы. Яны прывозілі ў падарунак мёд, яйкі, ручнікі. І мы, якія павырасталі ў полі, чуткія да пахаў, прагныя да іх не менш, як да песень, паданняў, назаўсёды запамяталі той асаблівы, прыемны, канапляны нейкі пах, што адчувалі, цалуючыся з сухадольцамі; запамяталі і тое, што старой стэпавай вёскай пахлі іх падарункі: мёд — цвітучай грэчкай і дубовымі гнілымі вуллямі, ручнікі — пунькамі, курнымі хатамі дзедаўскіх часоў... Мужыкі сухадольскія нічога не расказвалі. Ды што ім было расказваць! У іх нават і паданняў не існавала. Іх магілы безыменныя. А жыцці да таго падобныя адно на адно, да таго мізэрныя і бясследныя! Бо плёнам працы і турботаў іх быў толькі хлеб, самы сапраўдны хлеб, што з'ядаецца. Капалі яны стаўкі ў камяністым дне даўно высахлай рэчкі Каменкі. Але стаўкі ж ненадзейныя — высыхаюць. Будавалі яны хаты. Але хаты іх не даўгавечныя: ад найменшай іскрынкі датла згараюць яны... Дык што ж цягнула нас усіх нават да голага выгану, да хат і равоў, да разбуранага маёнтка ў Сухадоле?

II

У маёнтак, які нарадзіў Наталліну душу і які валодаў усім яе жыццём, у маёнтак, пра які так многа чулі мы, давялося нам папасці ўжо ў познім маленстве.

Памятаю так, нібы ўчора гэта было. Нахлынула навальніца з аглушальнымі грамавымі ўдарамі і слепка-шпаркімі, агністымі змеямі маланак, калі мы пад вечар пад'язджалі да Сухадола. Чорна-ліловая хмара цяжка насела на паўночны захад, велічна заступіла паўнеба насупраць. Роўна, выразна і мярцвяна-бледна зазелянела разлегласць збажыны пад яе велізарным фонам, яркая і нязвычна свежая была дробная мокрая трава на вялікай дарозе. Мокрыя, нібы адразу пахуднелыя коні плёхалі, пабліскваючы падковамі, па сіняй гразі, каламажка волка шабуршэла... І раптам, каля самай павароткі ў Сухадол, убачылі мы ў высокіх мокрых жытах высокую і вельмі дзіўную фігуру ў халаце і ў каптуры, фігуру не то дзеда, не то бабы, якая біла дубцом пярэстую бязрогую карову. Як толькі мы пад'ехалі, дубец захадзіў мацней, і карова-няўклюда, круцячы хвастом, выбегла на дарогу. А баба, нешта крычучы, павярнула да каламажкі і, падышоўшы, пацягнулася да нас бледным тварам. Са страхам гледзячы ў чорныя вар'яцкія вочы, адчуваючы дотык вострага халоднага носа і моцны пах хаты, пацалаваліся мы з ёю. Ці не сама гэта Баба-Яга? Але высокі каптур з-за нейкай бруднай анучы тырчаў на галаве ў Бабы-Ягі, на голае цела яе быў надзеты рваны і па пояс мокры халат, які не закрываў худых грудзей, і крычала яна так, нібы мы былі глухія, нібы хочучы ўсчаць лютую сварку. І па крыку мы зразумелі: гэта цётка Тоня.

Закрычала, але весела, з інстытуцкім захапленнем і Клаўдзія Маркаўна, тоўстая, маленькая, з сівенькай бародкай, з незвычайна жвавымі вочкамі, якая сядзела каля адчыненага акна, у доме з двума вялікімі ганкамі, рабіла ніцяную шкарпэтку і, падняўшы акуляры на лоб, глядзела на выган, што зліваўся з дваром. Нізка, з ціхай усмешкай пакланілася, стоячы на правым ганку. Наталля — дробненькая, загарэлая, у лапцях, у шарсцяной чырвонай спадніцы і ў шэрай кашулі з шырокім выразам вакол цёмнай зморшчанай шыі. Зірнуўшы на гэтую шыю, на худыя ключыцы, на стомлена-тужлівыя вочы, памятаю, падумаў я: гэта яна расла з нашым бацькам — даўным-даўно, але вось іменна тут, дзе ад дзедавага дубовага дома, які многа разоў гарэў, астаўся вось гэты, недалужны, ад саду — хмызняк ды некалькі старых бяроз і таполяў, ад службаў і чалядні — хата, свіран, гліняны хлеў ды ляднік, што зарос палыном і драсёнам... — Запахла самаварам, пасыпаліся роспыты; пачалі паяўляцца з стогадовай шопкі крышталёвыя вазачкі на сочыва, залатыя лыжачкі, станчэлыя ад кляновага ліста, цукровыя сушкі, зберажоныя на выпадак гасцей. І, пакуль разгаралася гаворка, занадта дружалюбна пасля доўгай сваркі, пайшлі мы вандраваць па змрочных святліцах, шукаючы балкона, выхаду ў сад.

Усё было чорнае ад часу, простае, грубае ў гэтых пустых, нізкіх святліцах, што размяшчаліся гэтак жа сама, як і пры дзеду, збудаваных з рэштак тых самых, у якіх жыў ён. У кутку лёкайскай чарнеў вялікі абраз святога Мяркурыя Смаленскага, таго, чые жалезныя сандалі і шолам зберагаюцца на салеі ў старадаўнім саборы Смаленска. Мы чулі: быў Мяркурый чалавек знакаміты, зазваны выратаваць ад татараў Смаленскі край гласам іконы божае мацеры Адзігітрыі-Пуцяводніцы. Разбіўшы татараў, святы заснуў, і ворагі адцялі яму галаву. Тады, узяўшы сваю галаву ў рукі, прыйшоў ён да гарадскіх варотаў, каб расказаць пра тое, што здарылася... І жудасна было глядзець на суздальскі малюнак безгаловага чалавека, які трымаў у адной руцэ мярцвяна-сіняватую галаву ў шоламе, а ў другой ікону Пуцяводніцы, — на гэты, як казалі, запаветны дзедаў абраз, які перажыў некалькі страшных пажараў, раскалоўся ў агні, тоўста акаваны серабром, і меў на адваротным баку сваім радаслоўную Хрушчовых, пісаную пад цітламі. Нібы ў лад з ім, цяжкія жалезныя зашчапкі і ўверсе і ўнізе віселі на цяжкіх палавінках дзвярэй. Дошкі ў падлозе ў зале былі непамерна шырокія, цёмныя і слізкія, вокны малыя, з пад'ёмнымі рамамі. Па зале, паменшаным двайніку той самай, дзе Хрушчовы садзіліся за стол з бізунамі, мы прайшлі гасцёўню. Тут, супроць дзвярэй на балкон, стаяла некалі фартэпіяна, на якім іграла цётка Тоня, закаханая ў афіцэра Вайткевіча, таварыша Пятра Пятровіча. А далей ззялі расчыненыя дзверы ў канапную, у куткавую, — туды, дзе былі некалі дзедавы пакоі...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x