Іван Бунін - Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін - Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Цвыркун паволі ўскрыкнуў на апошніх словах, зірнуў на кухарку, якая ўжо плакала, і, раптам заморгаўшы, скрывіўшы і бровы, і губы, і задрыжэлую сківіцу, пачаў скоранька шукаць кісета. Васіль сярдзіта сунуў яму свой, і ён, скручваючы непаслушнымі рукамі цыгарку і сыплючы ў тытунь слёзы, зноў загаварыў, але ўжо новым, размерана-цвёрдым і павышаным тонам:

— Дарагая мая васпані, у нас быў пан Ільін, люцейшага за яго ва ўсёй губерні не было, — да нашага, гэта значыць, брата, да дваровага, — дык от ён таксама замёрз, пад горадам знайшлі, — ляжыць у вазку, снегам забіты, а сам дайшоў даўно, і ў роце лёд, а каля яго сядзіць-дрыжыць сабака жывы, сетэр яго ўлюбёны, пад футрам пад янотавым: ён, значыць, злодзей гэтакі, футра сваё зняў з сябе і сабаку накрыў, а сам замёрз, і фурман яго замёрз, і ўся тройка замёрзлая на аглоблі навалілася, дайшла... А тут жа не сабака, тут — сын родны, дарагі мой таварыш! Так, васпані! Што мне было зняць з сябе? Паддзёўку гэтую? Ды яна была равесніца мне, а на ім была ўдвая цяплейшая... Ды тут і футрам не памог бы! Тут хоць кашулю знімі — не выратуеш, хоць на ўвесь белы свет крычы — нікога не дакрычышся! Ён неўзабаве яшчэ горш за мяне спужаўся, і от ад гэтага ад самага і прапалі мы. Як толькі ўпусцілі мы след, ён упаў душою. Перш пакрыкваў, зубамі ляскаў ды адхукваўся, так, значыць, да жывога праняло нас ветрам з марозам, пасля накшталт як вар'яцець пачаў. «Стой! — крычу. — Напрамілы бог, стой, давай сядзем, адумаемся!..» Маўчыць. Я яго за рукаў хапаю, зноў крычу... Маўчыць, дый толькі! Або не разумее нічога, або не чуе. Цемра, хоць вока выкалі, ног, рук ужо не чуем, увесь твар скавала, губ нібы як зусім няма — адны сківіцы голыя — і нічога не зразумееш, нічога не відаць! Гудзе вецер у вушы, нясе мгу гэту, а ён кружыць, кідаецца — і нічога не слухае мяне. Бягу, глытаю туман, загрузаю па пояс... таго і глядзі, думаю, з вока яго ўпушчу... раптам — раз! сарваліся некуды, пакаціліся, задыхнуліся ў снезе... гляджу — у рове седзімо... Памаўчалі, памаўчалі, аддыхаліся — раптам ён і кажа: «Гэта што, тата? Бібікавы равы? Ну, сядзі, сядзі, давай адпачнем. Вылезем — па цаліку назад пойдзем. Цяпер я ўсё разумею. Ты не бойся, не бойся, я цябе давяду». А ўжо голас аж дзікі. Не гаворыць, а сячэ... І от тут-та я зразумеў, што прапалі мы. Вылезлі, зноў пайшлі, зноў ашалелі... мясілі, мясілі снег яшчэ гадзіны дзве, трапілі ў хмызняк дубовы, ды як наткнуліся на яго ды зразумелі, што мы тут ужо вёрст за дзесяць ад Агнёўкі, у стэпе пустым, — тут ён і сеў раптам: «Цвыркун, бывай». — «Стой, як бывай? Апамятайся, Максім!..» Не, — сеў і змоўк...

— Доўгая песня расказваць, васпані! — раптам зноў звонка сказаў Цвыркун, насупваючы бровы. — Тут і страх увесь прапаў у мяне. Як сеў ён, мне так у галаву і ўдарыла: а-а, думаю, вунь што, паміраць мне цяпер, відаць, няма калі! Рукі пачаў у яго цалаваць, маліць — падзяржыся хоць трошкі яшчэ, не сядзі, не давайся сну гэтаму смяротнаму, пойдзем па цаліку, абапрыся на мяне! Не, — валіцца з ног далоў, дый толькі! А я і памёр бы ад гэтакага страхоцця, ды ўжо — не магу... не маю змогі... І калі ўжо кончыўся ён, змоўк зусім, ацяжэў, аледзянеў, я яго, мужчыну гэтакага, на заплечкі наваліў, пад ногі падхапіў — і папёр па цаліку. Не, думаю, стой, не, не дажджэш, не аддам, — мёртвага буду сто ночаў цягаць! Бягу, загрузаю ў снезе, а ў самога дух займае, валасы дыбка ад страху стаяць, як ён сваёю сцюдзенаю галавою, — шапка-то ўжо даўно звалілася, — па плячы маім коўзаецца, да вуха кранаецца. А ўсё бягу ды крычу: «Не, пастой, не аддам, паміраць мне цяпер няма калі!» Думалася так, васпані, — сказаў Цвыркун раптам стомленым голасам і заплакаў, выціраючы рукавом вочы, выбіраючы на рукаве мясцінку менш брудную, бліжэй да пляча, — думалася так... прынясу на сяло... можа, адтане, адатру...

Праз доўгі час, калі Цвыркун ужо супакоіўся і пачаў пільна глядзець чырвонымі вачыма ў адну кропку перад сабою, калі выцерлі слёзы і лягчэй уздыхнулі і пані і кухарка, Васіль сур'ёзна сказаў:

— А дарэмна я цябе акараціў. Ты добра расказваеш. Я і не спадзяваў такога спрыту ад цябе.

— Ото ж яно і ёсць, — таксама сур'ёзна і проста адказаў Цвыркун. — Тут, брат, усю ноч можна расказваць, і то не раскажаш.

— А колькі яму было гадоў? — папытаўся Рэмер, скоса пазіраючы на жонку, якая ціха ўсміхалася пасля слёз, і трывожна думаючы аб тым, як бы гэта не пашкодзіла ёй у яе становішчы.

— Дваццаць пяты, — адказаў Цвыркун.

— І больш у вас не было дзяцей? — нясмела папыталася пані.

— Не, не было...

— А ў мяне вунь цэлых сямёра, — нахмурыўшыся, сказаў Васіль. — Хата два разы ступіць, а іх куча. Таксама не вялікая радасць і дзеці. Нам, відаць, чым раней памерці, тым лепш.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x