Так, я прадбачу пакуты, кроў і смерць. І думаю, што цяжка расстацца целу з душой, але, Цудоўная, хвала табе, страсная хвала і ціхае каханне. «Ды свяціцца імя Тваё».
Успамінаю кожны твой крок, усмешку, позірк, гук тваёй хады. Салодкім смуткам, ціхім, цудоўным смуткам ахутаны мае апошнія ўспаміны. Але я не прынясу табе гора. Я адыходжу адзін, моўчкі, так пажадана было богу і лёсу. «Ды свяціцца імя Тваё».
У перадсмяротны сумны час я малюся толькі табе. Жыццё магло б быць цудоўнае і для мяне. Не наракай, беднае сэрца, не наракай. У душы я заклікаю смерць, у ў сэрцы повен хвалы табе: «Ды свяціцца імя Тваё».
Ты, ты і людзі, якія акружалі цябе, усе вы не ведаеце, якая ты была цудоўная. Б'е гадзіннік. Час. І, паміраючы, я ў тужлікую хвіліну расстання з жыццём усё ж спяваю — слава Табе.
Вось ідзе яна, смерць, якая ўсё ўціхамірвае, а я кажу — слава Табе!..»
Княгіня Вера абняла ствол акацыі, прытулілася да яго і плакала. Дрэва мякка дрыжала. Наляцеў лёгкі ветрык і, нібы спачуваючы ёй, зашурхацеў у лістоце. Вастрэй запахлі тытунёвыя зоркі... І ў гэты час дзівосная музыка, нібыта падначальваючыся яе гору, працягвала:
«Супакойся, любая, супакойся, супакойся. Ты пра мяне памятаеш? Памятаеш? Ты ж маё адзінае і апошняе каханне. Супакойся, я з табою. Падумай пра мяне, і я буду з табою, таму што мы з табою кахалі адно аднаго толькі адно імгненне, але навекі. Ты пра мяне памятаеш? Памятаеш? Памятаеш? Вось я адчуваю твае слёзы. Супакойся. Мне спаць так соладка, соладка, соладка».
Жэні Рэйтар, скончыўшы іграць, выйшла з пакоя і ўбачыла княгіню Веру, якая сядзела на лавачцы ўся ў слязах.
— Што з табой? — спытала піяністка.
Вера, з вачамі, бліскотнымі ад слёз, неспакойна, усхвалявана пачала цалаваць яе твар, губы, вочы і гаварыла:
— Не, не, — ён мне дараваў цяпер. Усё добра.
Дзе вы, дзеці мае? (франц.).
«Груган, узабраўшыся на дрэва» (франц.).
«Злітуйся» (лац.) — каталіцкая малітва.
Прэч! (англ.).
Прэч! (італ.).
Але (англ.).
Вы званілі, сіньёр? (італ.).
Добра, заходзьце... (англ.).
Памёр ужо (італ.).
Памінкі (італ.).
Вельмі добры сабака, вельмі добры! (перакрыўленае англ.).
Дзяўчына, паненка (франц.).
Пані, васпані (франц.).
Скончана камедыя (італ.).
Гэта значыць (лац.).
У апавяданні ўдзельнічаюць два персанажы: першы — аўтар апавядання Іван Бунін, і другі — Арсень Бібікаў. Рэч у тым, што, разышоўшыся з Буніным, яго каханая В.Пашчанка выйшла замуж за Бібікава. Як піша Бунінава жонка В.Мурамцава-Буніна ў сваіх успамінах, у апавяданні адлюстраваны пісьменнікам асабістыя перажыванні. (Заўвага перакладніка.)
Няма нічога цяжэйшага, як распазнаць добры кавун і прыстойную жанчыну (франц.).
Добры вечар, васпан (франц.).
Вада псуе віно гэтак жа, як павозка дарогу і як жанчына душу (франц.).
«Сябар» (франц.).
Чырвонай ікры, вінегрэту... Два шашлыкі... (франц.).
Гэта я вам дзякую (франц.).
Міласэрны бог заўсёды дае порткі тым, у каго няма зада... (франц.).
Хто жэніцца з каханай, той мае добрыя ночы і нядобрыя дні (франц.).
Цярплівасць — медыцына бедных (франц.).
Прыбіральшчыца (франц.).
Каханне прымушае скакаць нават аслоў (франц.).
Добры дзень, васпан; добрай ночы, васпан; хочаце гарбаты, васпан (франц.).
Тут і далей вершы ў перакладзе Хв. Жычкі.
«Калі хочаш міру, рыхтуйся да вайны» (лац.).
«Будзьце ласкавы... вы разумееце...» (франц.).
Чаму? (франц.).
І гэтак далей? (франц.).
Загадка! (франц.).
Якая прыкрасць... (франц.).
Беднае дзіця!.. (франц.).
Тысяча прабачэнняў, васпані (франц.).
Вельмі рады, васпані (франц.).
Кавалеры, запрашайце дам! (франц.).
Насупраць (франц.).
Вялікі круг (франц.).
Дамы, наперад... назад! Кавалеры, адны! Прабачце, накіроўвайце вашых дам! (франц.).
Читать дальше