Іван Бунін - Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін - Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Тут жа ў пярэднім пакоі стаяла крэсла, і Вера села.

— Я друг вашага нябожчыка кватаранта, — сказала яна, падбіраючы кожнае слова к слову. — Раскажыце мне што-небудзь пра апошнія хвіліны яго жыцця, пра тое, што ён рабіў і што казаў.

— Пані, да нас прыйшлі два паны і вельмі доўга гаварылі. Потым ён сказаў, што яму прапанавалі месца кіраўніка ў эканоміі. Потым пан Ежы пабег да тэлефона і вярнуўся такі вясёлы. Затым гэтыя два паны пайшлі, а ён сеў і стаў пісаць пісьмо. Потым пайшоў і апусціў пісьмо ў скрыню, а потым мы чуем, нібы з дзіцячага пісталета стрэлілі. Мы ніякай увагі не звярнулі. У сем гадзін ён заўсёды піў гарбату. Лукер'я — служанка — прыходзіць і стукае, ён не адказвае, потым яшчэ раз, яшчэ раз. І вось вымушаны былі ўзламаць дзверы, а ён ужо мёртвы.

— Раскажыце мне што-небудзь пра бранзалет, — загадала Вера Мікалаеўна.

— Ах, ах, ах, бранзалет — я і забылася. Адкуль вы ведаеце? Ён перад тым, як напісаць пісьмо, прыйшоў да мяне і сказаў: «Вы каталічка?» Я кажу: «Каталічка». Тады ён кажа: «У вас ёсць цудоўны звычай — так ён і сказаў: цудоўны звычай — чапляць на абраз маці боскай пярсцёнкі, каралі, падарункі. Дык вось зрабіце мне ласку: вы можаце гэты бранзалет павесіць на абраз?» Я яму паабяцала гэта зрабіць.

— Вы мне яго пакажаце? — спытала Вера.

— Прошу, прошу, пані. Вось яго першыя дзверы налева. Яго хацелі сёння адвезці ў анатамічны тэатр, але ў яго ёсць брат, дык ён упрасіў, каб яго пахаваць па-хрысціянску. Прошу, прошу.

Вера сабралася з сілаю і адчыніла дзверы. У пакоі пахла ладанам і гарэлі тры васковыя свечкі. Наўскос пакоя спачываў на стале Жаўткоў. Галава яго ляжала вельмі нізка, быццам знарок яму, трупу, для якога ўсё роўна, падсунулі маленькую мяккую падушку. Глыбокая самавітасць была ў яго заплюшчаных вачах, і губы ўсміхаліся спакойна і шчасліва, нібы ён перад расстаннем з жыццём даведаўся пра нейкую глыбокую і салодкую таямніцу, якая прадвызначыла ўсё яго чалавечае жыццё. Яна ўспомніла, што гэткі ж самы супакоены выраз яна бачыла на масках вялікіх пакутнікаў — Пушкіна і Напалеона.

— Калі загадаеце, пані, я пайду? — спытала старая жанчына, і ў яе голасе пачулася штосьці надзвычай інтымнае.

— Добра, я вас потым пазаву, — сказала Вера і адразу ж дастала з маленькай бакавой кішэні кофтачкі вялікую чырвоную ружу, падняла крышку вышэй левай рукой галаву трупа, а правай рукой паклала яму пад шыю кветку. У гэты момант яна зразумела, што тое каханне, аб якім марыць кожная жанчына, абмінула яе. Яна прыгадала словы генерала Аносава аб вечным выключным каханні — амаль прароцкія словы. І, рассунуўшы ў абодва бакі валасы на лбе ў нябожчыка, яна моцна сціснула рукамі яго скроні і пацалавала яго ў халодны, мокры лоб доўгім сяброўскім пацалункам.

Калі яна ўжо выходзіла, дык гаспадыня кватэры звярнулася да яе ліслівым польскім тонам:

— Пані, я бачу, што вы не як усе іншыя, не з цікаўнасці толькі. Нябожчык пан Жаўткоў перад смерцю сказаў мне: «Калі здарыцца, што я памру і прыйдзе паглядзець на мяне якая-небудзь дама, дык скажыце ёй, што ў Бетховена самы лепшы твор...», — ён нават знарок запісаў мне гэта. Вось зірніце...

— Пакажыце, — сказала Вера Мікалаеўна і раптам заплакала. — Прабачце мне, гэта ўражанне ад смерці такое цяжкае, што я не магу стрымацца.

І яна прачытала словы, напісаныя знаёмым почыркам:

«L. Van Beethoven. Son. 2, op. 2 Largo Appassionato».

XIII

Вера Мікалаеўна вярнулася дахаты позна ўвечары і была рада, што не застала дома ні мужа, ні брата.

Затое яе чакалі піяністка Жэні Рэйтар, і, усхваляваная тым, што яна бачыла і чула, Вера кінулася да яе і, цалуючы яе цудоўныя вялікія рукі, закрычала:

— Жэні, любая, прашу цябе, сыграй для мяне што-небудзь, — і адразу ж выйшла з пакоя ў кветнік і села на лавачцы.

Яна маль ні на хвіліну не сумнявалася ў тым, што Жэні сыграе тое самае месца з другой санаты, аб якім прасіў гэты мярцвяк са смешным прозвішчам Жаўткоў.

Так яно і было. Яна з першых жа акордаў пазнала гэты выключны, адзіны па глыбіні твор. І душа ў яе быццам бы раздвоілася. Яна ў адзін і той жа час думала аб тым, што паўз яе прайшло вялікае каханне, якое паўтараецца адзін раз за тысячу год. Прыгадала словы генерала Аносава і спытала ў сябе, чаму гэты чалавек прымусіў яе слухаць менавіта гэты Бетховенаў твор ды яшчэ супраць яе жадання? І ў галаве ў яе складаліся словы. Яны нібы куплеты, якія заканчваліся словамі: «Ды свяціцца імя Тваё».

«Вось зараз я вам пакажу ў пяшчотных руках жыццё, якое пакорліва і радасна асуджала сябе на пакуты, мучэнні і смерць. Ні скаргі, ні папроку, ні болю самалюбства я не ведаў. Я перад табою — адна малітва: «Ды свяціцца імя Тваё».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.