Іван Бунін - Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін - Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— О, гэта зусім дробязная справа! — запярэчыў пагардліва Мікалай Мікалаевіч. — Нам вядомы ініцыялы гэтага Пэ Пэ Жэ... Як яго, Вера?

— Гэ Эс Жэ.

— Вось і цудоўна. Апрача таго, нам вядома, што ён дзесьці служыць. Гэтага зусім даволі. Заўтра ж я бяру гарадскі ўказальнік і знаходжу чыноўніка або служачага з такімі ініцыяламі. Калі я па якой-небудзь прычыне яго не знайду, дык проста пазаву паліцэйскага вышукнога агента і загадаю адшукаць. На горшы выпадак у мяне будзе ў руках вось гэтая паперка з яго почыркам. Адным словам, заўтра да дзвюх гадзін дня я буду дакладна ведаць адрас і прозвішча гэтага малойчыка і нават гадзіны, у якія ён бывае дома. А калі я гэта буду ведаць, дык мы не толькі ж заўтра вернем яму ягоны скарб, а і прымем захады, каб ён ужо больш ніколі не напамінаў нам аб сваім існаванні.

— Што ты наважыў зрабіць? — спытаў князь Васіль.

— Што? Паеду да губернатара і папрашу...

— Не, толькі не да губернатара. Ты ведаеш, якія нашы ўзаемаадносіны... Тут яўная небяспека апынуцца ў смешным становішчы.

— Усё роўна. Паеду да жандарскага палкоўніка. Ён мне сябра па клубе. Няхай ён пакліча да сябе гэтага Рамэо і памахае пальцам у яго пад носам. Ведаеш, як ён гэта робіць? Прыставіць палец к самаму носу чалавека і рукою зусім не кратае, а толькі адзін палец у яго ківаецца, і крычыць: «Я, васпан, гэтага не пацярплю-ю-ю!»

— Фэ! Праз жандараў! — зморшчылася Вера.

— І сапраўды, Вера, — падхапіў князь. — Лепей ужо ў гэтую справу нікога з пабочных не ўцягваць. Пойдуць чуткі, плёткі. Мы ўсе даволі добра ведаем наш горад. Усе жывуць, быццам бы ў шкляных слоіках... Лепей ужо я сам пайду да гэтага... юнака... хоць, бог яго ведае, магчыма, яму шэсцьдзесят год?.. Вярну яму бранзалет і прачытаю яму добрую, строгую натацыю...

— Тады і я з табою, — хутка перапыніў яго Мікалай Мікалаевіч. — Ты дужа мяккі. Дай мне з ім пагаварыць... А цяпер, сябры мае, — ён выняў кішанёвы гадзіннік і паглядзеў на яго, — вы прабачце мне, калі я пайду на хвілінку к сабе. Ледзьве на нагах трымаюся, а мне трэба праглядзець дзве справы.

— Мне чамусьці стала шкада гэтага няшчаснага, — нерашуча сказала Вера.

— Шкадаваць яго няма чаго! — рэзка кінуў Мікалай, павярнуўшыся ў дзвярах. — Каб такую выхадку з бранзалетам і пісьмом дазволіў сабе чалавек нашага кола, дык князь Васіль паслаў бы яму выклік. А каб ён гэтага не зрабіў, — дык зрабіў бы я. А ў былыя часы я проста загадаў бы адвесці яго на канюшню і ўсыпаць яму як след. Заўтра, Васіль Львовіч, ты пачакай мяне ў сваёй канцылярыі, я паведамлю табе па тэлефоне.

X

Запляваная лесвіца патыхала мышамі, катамі, газаю і бялізнаю. Перад шостым паверхам князь Васіль Львовіч прыпыніўся.

— Пачакай крышку, — сказаў ён швагру. — Дай мне аддыхацца. Ах, Мікола, не трэба было гэтага рабіць...

Яны падняліся яшчэ на два маршы. На лесвічнай пляцоўцы было так цёмна, што Мікалай Мікалаевіч быў вымушаны два разы паліць запалкі, пакуль не разгледзеў нумара кватэры.

На яго званок адчыніла дзверы поўная, сівая, шэравокая жанчына ў акулярах, з крыху сагнутым наперад, мусіць, ад нейкай хваробы, тулавам.

— Пан Жаўткоў дома? — спытаў Мікалай Мікалаевіч.

Жанчына кінула трывожны позірк спачатку на аднаго мужчыну, потым на другога. Прыстойная знешнасць абодвух, відаць, супакоіла яе.

— Дома, прашу, — сказала яна, адчыняючы дзверы. — Першыя дзверы налева.

Булат-Туганоўскі пастукаў тры разы коратка і рашуча. За сцяною пачулася нейкае шурхаценне. Ён яшчэ раз пастукаў.

— Заходзьце, — азваўся слабы голас.

Пакой быў вельмі нізкі, але вельмі шырокі і доўгі, амаль квадратнай формы. Два круглыя акны, дужа падобныя да параходных ілюмінатараў, ледзь-ледзь яго асвятлялі. Ды і ўвесь ён нагадваў кают-кампанію грузавога парахода. Уздоўж адной сцяны стаяў вузенькі ложак, уздоўж другой вялікая і шырокая канапа, засланая старым цудоўным тэкінскім дываном, пасярэдзіне — стол, накрыты каляровым маларасейскім абрусам.

Твару гаспадара спачатку не было відаць: ён стаяў спіною к святлу і разгублена паціраў рукі. Ён быў высокага росту, хударлявы, з доўгімі пушыстымі, мяккімі валасамі.

— Калі не памыляюся, пан Жаўт-коў? — спытаў пагардліва Мікалай Мікалаевіч.

— Жаўткоў. Вельмі прыемна. Дазвольце пазнаёміцца.

Ён зрабіў у напрамку да Туганоўскага два крокі з працягнутаю рукою. Але ў тую ж хвіліну, быццам бы не заўважаючы яго прывітання, Мікалай Мікалаевіч павярнуўся ўсім целам да Шэіна.

— Я табе казаў, што мы не памыліліся.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.