Іван Бунін - Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін - Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яна ні разу не бачыла яго і не ведае яго прозвішча. Ён толькі пісаў ёй і ў пісьмах падпісваўся Г.С.Ж. Аднойчы ён абмовіўся, што служыць у нейкай казённай установе маленькім чыноўнікам, — пра тэлеграф ён не ўспамінаў ні слова. Мусіць, ён увесь час сачыў за ёю, таму што ў сваіх пісьмах вельмі дакладна адзначаў, дзе яна была на вечарах, у чыім таварыстве і як была апранута. Спачатку пісьмы яго насілі вульгарны і да смешнага палкі характар, хоць і былі зусім нявінныя. Але аднойчы Вера пісьмова (дарэчы, не гаварыце, дзядуля, пра гэта нашым: ніхто з іх не ведае) папрасіла яго не турбаваць яе больш выяўленнем сваіх пачуццяў. З таго часу ён перастаў пісаць пра каханне і напамінаў аб сабе толькі зрэдку: на вялікдзень, на Новы год і ў дзень яе імянін. Княгіня Вера расказала таксама і пра сённяшнюю пасылку і амаль даслоўна перадала дзіўнае пісьмо свайго таямнічага паклонніка...

— Та-ак, — працягнуў нарэшце генерал. — Магчыма, гэта проста ненармальны хлапчына, маньяк, а магчыма, — адкуль нам ведаць? — твой жыццёвы шлях, Верачка, перасекла менавіта такое каханне, пра якое мараць жанчыны і на якое больш не здольны мужчыны. Чакай, чакай. Бачыш, вунь наперадзе ліхтары? Мусіць, мой экіпаж.

У тую ж хвіліну ззаду пачуўся зычны гудок аўтамабіля, і дарога, раз'езджаная коламі, заззяла белым ацэтыленавым святлом. Пад'ехаў Густаў Іванавіч.

— Ганначка, я ўзяў твае рэчы. Сядай, — сказаў ён. — Ваша правасхадзіцельства, ці не дазволіце давезці вас?

— Не ўжо, дзякуй, мой мілы, — адказаў генерал. — Не люблю я гэтай машыны. Толькі трымціць і смуродзіць, а радасці аніякай. Ну, да пабачэння, Верачка. Цяпер я буду часта прыязджаць, — гаварыў ён, цалуючы Верыны рукі і лоб.

Усе развіталіся. Фрыесэ давёз Веру Мікалаеўну да варот яе дачы і, хуценька зрабіўшы круг, знік сярод цемры са сваім грымотным і куродымным аўтамабілем.

IX

Княгіня Вера з непрыемным пачуццём паднялася на тэрасу і зайшла ў дом. Яна яшчэ здалёку пачула гучны голас брата Мікалая і ўгледзела яго высокую, сухую постаць, якая хутка снавала з кута ў кут. Васіль Львовіч сядзеў каля ломбернага стала і, нізка схіліўшы сваю вялікую стрыжаную бялявую галаву, вадзіў мелам па зялёным сукне.

— Я даўно настойваў! — гаварыў Мікалай з абурэннем і рабіў праваю рукою такі жэст, нібы ён кідаў на зямлю нейкі нябачны цяжар. — Я даўно настойваў, каб спыніць гэтыя бязглуздыя пісьмы. Яшчэ Вера за цябе замуж не ішла, калі я пераконваў, што ты і Вера пацяшаецеся з іх, як дзеці, і бачыце ў іх толькі смешнае... Вось, дарэчы, і сама Вера... Мы, Верачка, гаварылі зараз з Васілём Львовічам пра гэтага твайго вар'ята, пра твайго Пэ Пэ Жэ. Я лічу гэтую перапіску дзёрзкай і пошлай.

— Перапіскі зусім не было, — холадна спыніў яго Шэін. — Пісаў толькі ён адзін...

Вера зачырванелася пры гэтых словах і села на канапу ў цень вялікай латаніі.

— Я прашу прабачыць за гэтыя словы, — сказаў Мікалай Мікалаевіч і зірнуў на зямлю, нібы адарваўшы ад грудзей нябачную цяжкую рэч.

— А я не разумею, чаго ты называеш яго маім, — уставіла Вера, узрадаваная мужавай падтрымкай. — Ён такі мой, як і твой...

— Добра, яшчэ раз прашу прабачыць. Адным словам, я хачу толькі сказаць, што яго глупству трэба пакласці канец. Справа, на маю думку, выходзіць за тыя межы, дзе можна смяяцца і выводзіць забаўныя малюначкі... Паверце, калі я тут аб чым-небудзь клапачуся і аб чым-небудзь хвалююся, — дык гэта толькі аб гонары Веры і тваім, Васіль Львовіч.

— Ну, гэта ты, здаецца, хапіў ужо цераз край, Мікола, — запярэчыў Шэін.

— Магчыма, магчыма... Але вы лёгка рызыкуеце трапіць у смешнае становішча.

— Не бачу, якім чынам, — сказаў князь.

— Уяві сабе, што гэты ідыёцкі бранзалет, — Мікалай прыўзняў чырвоны футарал над сталом і адразу ж агідліва кінуў яго на месца... — што гэтая дзікая папоўская штучка застанецца ў нас, або мы яе выкінем, або падорым Дашы. Тады, па-першае, Пэ Пэ Жэ можа выхваляцца перад сваім знаёмым або таварышам, што княгіня Вера Мікалаеўна Шэіна прымае ад яго падарункі, а, па-другое, першы ж выпадак заахвоціць яго да новых подзвігаў. Заўтра ён прышле пярсцёнак з брыльянтамі, паслязаўтра жамчужнае калье, а там — глядзіш — сядзе на лаву падсудных за растрату або падлог, а князі Шэіны будуць выкліканы ў якасці сведкаў... Нішто сабе становішча!

— Не, не, бранзалет трэба абавязкова адаслаць назад! — усклікнуў Васіль Львовіч.

— Я гэтак жа думаю, — згадзілася Вера, — і як мага хутчэй. Але як гэта зрабіць? Мы ж не ведаем ні імя, ні прозвішча, ні адраса.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.