Іван Бунін - Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін - Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Худыя, нервовыя пальцы Жаўткова забегалі па борце карычневага кароткага пінжачка, зашпільваючы і расшпільваючы гузікі. Нарэшце ён з цяжкасцю вымавіў, паказваючы на канапу і нязграбна кланяючыся:

— Прашу пакорліва. Сядайце.

Цяпер яго можна было ўсяго бачыць: вельмі бледны, з далікатным дзявочым тварам, з блакітнымі вачмі і ўпартым дзіцячым падбародкам з ямачкай пасярэдзіне; год яму, мусіць, было каля трыццаці, трыццаці пяці.

— Дзякую вам, — проста сказаў князь Шэін, які разглядаў яго вельмі ўважліва.

— Merci, — коратка адказаў Мікалай Мікалаввіч. І абодва засталіся стаяць. — Мы да вас усяго толькі на некалькі хвілін. Гэта — князь Васіль Львовіч Шэін, губернскі прадвадзіцель дваранства. Маё прозвішча — Мірза-Булат-Туганоўскі. Я — таварыш пракурора. Справа, пра якую мы будзем мець гонар гаварыць з вамі, аднолькава тычыцца і князя і мяне ці, дакладней кажучы, князевай жонкі, а маёй сястры.

Жаўткоў, зусім разгубіўшыся, апусціўся раптам на канапу і прамармытаў змярцвелымі губамі: «Прашу паноў садзіцца». Але, відаць, успомніў, што ўжо безвынікова прапанаваў тое ж самае раней, усхапіўся, падбег да акна, цярэбячы валасы, і вярнуўся назад на ранейшае месца. І зноў яго дрыготкія рукі без патрэбы пачалі бегаць, перабіраючы гузікі, пашчыпваючы светлыя рудаватыя вусы, без патрэбы дакранаючыся да твару.

— Я да вашых паслуг, ваша сіяцельства, — вымавіў ён глуха, пазіраючы на Васіля Львовіча ўмольнымі вачамі.

Але Шэін прамаўчаў. Загаварыў Мікалай Мікалаевіч.

— Па-першае, дазвольце вярнуць вам вашу рэч, — сказаў ён, выцягнуў з кішэні чырвоны футарал і акуратна паклаў яго на стол. — Яна, вядома, робіць гонар вашаму густу, але мы вельмі прасілі б вас, каб такія сюрпрызы больш не паўтараліся.

— Прабачце... Я сам ведаю, што дужа вінаваты, — прашаптаў Жаўткоў, пазіраючы ўніз, на падлогу, і чырванеючы. — Можа, дазволіце шкляначку гарбаты?

— Бачыце, пан Жаўткоў, — гаварыў далей Мікалай Мікалаевіч, нібы ён яе пачуў апошніх слоў Жаўткова. — Я вельмі рады, што знайшоў у вашай асобе прыстойнага чалавека, джэнтльмена, які можа разумець з паўслова. І я лічу, што мы дамовімся адразу. Як вядома, калі я не памыляюся, вы дакучаеце княгіні Веры Мікалаеўне ўжо каля сямі-васьмі год?

— Так, — ціха адказаў Жаўткоў і з глыбокай пашанай апусціў вочы.

— І мы да гэтага часу не прымалі супроць вас ніякіх захадаў, хоць — згадзіцеся — гэта не толькі можна было, а і трэба было б зрабіць. Праўду я кажу?

— Так.

— Так. Але апошнім сваім учынкам, менавіта тым, што вы прыслалі вось гэты самы гранатавы бранзалет, вы пераступілі тыя межы, дзе канчаецца наша цярплівасць. Разумееце? — канчаецца. Я ад вас не ўтаю, што першай нашай думкай было звярнуцца да ўлад па дапамогу, але мы не зрабілі гэтага, і я вельмі рады, што не зрабілі, таму што — паўтараю — я адразу ўбачыў у вашай асобе прыстойнага чалавека.

— Прабачце. Як вы сказалі? — спытаў раптам Жаўткоў і засмяяўся. — Вы хацелі звярнуцца да ўлад?.. Здаецца, так вы сказалі?

Ён засунуў рукі ў кішэні, зручна сеў у кут канапы, дастаў партабак і запалкі і запаліў.

— Значыць, вы сказалі, што вы хацелі звярнуцца па дапамогу да ўлад?.. Вы мне прабачце, князь, што я сяджу? — сказаў ён Шэіну. — Ну, а далей?

Князь падсунуў крэсла да стала і сеў. Ён, не адрываючыся, пазіраў са здзіўленнем і прагнай, сур'ёзнай цікаўнасцю ў твар гэтага дзівотнага чалавека.

— Бачыце, мілы мой, гэтая мера ад вас ніколі не ўцячэ, — з лёгкай нахабнасцю гаварыў далей Мікалай Мікалаевіч. — Урывацца ў чужую сям'ю...

— Выбачайце, я вас перапыню...

— Не, выбачайце, цяпер ужо я вас перапыню... — амаль закрычаў пракурор.

— Як сабе хочаце. Гаварыце. Я слухаю. Але ў мяне ёсць некалькі слоў да князя Васіля Львовіча.

І, не звяртаючы больш увагі на Туганоўскага, ён сказаў:

— Зараз настала самая цяжкая хвіліна ў маім жыцці. І я павінен, князь, гаварыць з вамі без усякіх умоўнасцей... Вы мяне выслухаеце?

— Слухаю, — сказаў Шэін. — Ах, Мікола, ды памаўчы ты, — кінуў ён нецярпліва, перахапіўшы гнеўны жэст Туганоўскага. — Гаварыце.

Жаўткоў на нейкі момант лавіў ротам паветра, быццам у яго перахапіла дыханне, і раптам пакаціўся, як з гары. Гаварыў ён аднымі сківіцамі, губы ў яго былі белыя і не варушыліся, нібы ў мерцвяка.

— Цяжка вымавіць такую... фразу... што я кахаю вашу жонку. Але сем год безнадзейнага і ветлівага кахання даюць мне права на гэта. Я згаджаюся, што спачатку, калі Вера Мікалаеўна была яшчэ паненка, я пісаў ёй бязглуздыя пісьмы і нават чакаў на іх адказу. Я згаджаюся з тым, што мой апошні ўчынак, а менавіта пасылка бранзалета, быў яшчэ большае глупства. Але... вось я вам проста ў вочы гляджу і адчуваю, што вы мяне разумееце. Я ведаю, што не знайду ў сабе сілы, каб разлюбіць яе калі-небудзь... Скажыце, князь... палічым, што вам гэта непрыемна... скажыце, — што вы зрабілі б для таго, каб абарваць гэтае пачуццё? Выслаць мяне ў другі горад, як сказаў Мікалай Мікалаевіч? Усё роўна і там я буду гэтак жа кахаць Веру Мікалаеўну, як тут. Пасадзіць у астрог? Але я і там знайду спосаб паведаміць ёй аб маім існаванні. Застаецца толькі адно — смерць... Вы хочаце, я прыму яе ў любой форме.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.