Іван Бунін - Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін - Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У шэсць гадзін прыйшоў паштальён. На гэты раз Вера Мікалаеўна пазнала почырк Жаўткова і з пяшчотаю, якой яна ад сябе не чакала, разгарнула пісьмо.

Жаўткоў пісаў так:

«Я не вінаваты, Вера Мікалаеўна, што богу пажадана было паслаць мне, як вялізнае шчасце, каханне да Вас. Здарылася так, што мяне не цікавіць у жыцці нічога: ні палітыка, ні навука, ні філасофія, ні клопаты пра будучае шчасце людзей, для мяне ўсё жыццё — гэта толькі Вы. Я цяпер адчуваю, што нейкім непрыемным клінам урэзаўся ў Ваша жыццё. Калі можаце, даруйце мне за гэта. Сёння я ад'язджаю і ніколі не вярнуся, і нішто Вам не нагадае пра мяне.

Я бясконца ўдзячны Вам толькі за тое, што Вы існуеце. Я правяраў сябе — гэта не хвароба, не маніякальная ідэя — гэта каханне, якім богу было пажадана за нешта мяне ўзнагародзіць.

Няхай я быў смешны ў Вашых вачах і ў вачах Вашага брата, Мікалая Мікалаевіча. Адыходзячы, я ў захапленні кажу: «Ды свяціцца імя Тваё».

Восем год назад я ўбачыў вас у цырку ў ложы, і тады ж у першую хвіліну я сказаў сабе: я яе кахаю таму, што на свеце няма нічога падобнага да яе, няма нічога лепшага, няма ні звера, ні расліны, ні зоркі, ні чалавека больш цудоўнага і пяшчотнага за Вас. У Вашай асобе як быццам сабрана ўся краса зямлі...

Падумайце, што мне трэба было рабіць? Уцячы ў другі горад? Усё роўна сэрца заўсёды было ля Вас, ля Вашых ног, кожнае імгненне дня запоўнена Вамі, думкаю пра Вас... салодкім сном. Я вельмі саромлюся і ў думках чырванею за мой бязглузды бранзалет, — ну, але што зробіш? — памылка. Уяўляю, якое ён уражанне зрабіў на Вашых гасцей.

Праз дзесяць хвілін я паеду, я паспею толькі наклеіць марку і апусціць пісьмо ў паштовую скрыню, каб не даручаць гэтага нікому іншаму. Вы гэтае пісьмо спаліце. Я вось зараз распаліў у грубцы і кідаю туды ўсё самае дарагое, што было ў мяне ў жыцці: Вашу хустачку, якую я, мушу прызнацца, сцягнуў. Вы яе забылі на крэсле ў часе балю ў Шляхетным сходзе. Вашу запіску, — о, як я яе цалаваў, — ёю Вы забаранілі мне пісаць Вам. Праграму мастацкай выстаўкі, якую Вы аднойчы трымалі ў руках і потым забылі на крэсле, калі выходзілі... Скончана. Я ўсё адрэзаў, але ўсё ж думаю і нават упэўнены, што Вы пра мяне ўспомніце. Калі Вы пра мяне ўспомніце, дык... я ведаю, што Вы вельмі музыкальная, я Вас бачыў часцей за ўсё на бетховенскіх квартэтах, — дык вось, калі Вы пра мяне ўспомніце, дык сыграйце або загадайце сыграць санату D-Dur № 2, op. 2.

Я не ведаю, як мне скончыць пісьмо. Ад усёй душы дзякую Вам за тое, што Вы былі маёй адзінай радасцю ў жыцці, адзінай уцехай, адзінай думкай. Няхай дасць Вам бог шчасця, і няхай нішто часовае і звычайнае не трывожыць Вашай цудоўнай душы. Цалую Вашы рукі

Г.С.Ж.».

Яна прыйшла да мужа з чырвонымі ад слёз вачамі і прыпухлымі губамі, паказала яму пісьмо і сказала:

— Я нічога ад цябе не хачу ўтойваць, але я адчуваю, што ў наша жыццё ўмяшалася штосьці жахлівае. Мусіць, вы з Мікалаем Мікалаевічам зрабілі што-небудзь не так, як трэба.

Князь Шэін уважліва прачытаў пісьмо, акуратна склаў яго і пасля доўгага маўчання сказаў:

— Я не сумняваюся ў шчырасці гэтага чалавека і нават больш, я не маю права разбірацца ў яго пачуццях да цябе.

— Ён памёр? — спытала Вера.

— Так, памёр. Я скажу, што ён кахаў цябе і зусім не быў вар'ятам. Я не зводзіў з яго вачэй і бачыў кожны яго рух, кожную змену на яго твары. І для яго не існавала жыцця без цябе. Мне здавалася, што я прысутнічаю пры велізарнай пакуце, ад якой людзі паміраюць, і я нават амаль зразумеў, што перада мною мёртвы чалавек. Разумееш, Вера, я не ведаў, як сябе паводзіць, што мне рабіць...

— Вось што, Васенька, — перапыніла яго Вера Мікалаеўна, — табе не будзе балюча, калі я паеду ў горад і пагляджу на яго?

— Не, не, Вера, калі ласка, прашу цябе. Я сам паехаў бы, але Мікалай сапсаваў мне ўсю справу. Я баюся, што буду адчуваць сябе змушаным.

XII

Вера Мікалаеўна пакінула свой экіпаж за дзве вуліцы да Лютэранскай. Яна без асаблівай цяжкасці знайшла кватэру Жаўткова. Насустрач ёй выйшла старая жанчына з шэрымі вачамі, вельмі поўная, у сярэбраных акулярах і гэтак жа, як учора, спытала:

— Вы да каго?

— Да пана Жаўткова, — сказала княгіня.

Мусіць, яе касцюм, капялюшык, пальчаткі і крыху ўладны тон зрабілі на гаспадыню кватэры вялікае ўражанне. Яна разгаварылася.

— Калі ласка, калі ласка, вось першыя дзверы налева, а там... зараз... Ён так хутка пакінуў нас. Ну, хай сабе растрата. Сказаў бы мне пра гэта. Вы ведаеце, якія нашы капіталы, калі аддаеш кватэры ў наймы халасцякам. Але якіх-небудзь шэсцьсот — семсот рублёў я магла б сабраць і ўнесці за яго. Каб вы ведалі, што гэта быў за цудоўны чалавек, пані. Восем год я яго трымала на кватэры, і мне здавалася, што гэта не кватарант, а родны сын.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.