Іван Бунін - Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін - Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Вы даравалі ім, дзядуля?

— Дараваў — гэта не тое слова, Верачка. Першы час быў як ашалелы. Калі б тады ўбачыў іх, безумоўна, забіў бы абаіх. А пасля пакрысе адышло і адышло, і нічога не асталося, апроч пагарды. І добра. Ратаваў бог ад лішняга кровапраліцця. І апрача таго, я пазбегнуў агульнага лёсу большасці мужоў. Кім бы я быў, каб не гэты агідны выпадак? Уючны вярблюд, ганебны патуральнік, укрывальнік, дойная карова, шырма, нейкая хатняя неабходная рэч... Не! Усё да лепшага, Верачка.

— Не, не, дзядуля, вы ўсё ж, прабачце мне, выказваеце ранейшую крыўду... І свой няшчасны вопыт пераносіце на ўсё чалавецтва. Вазьміце хоць бы нас з Васем. Хіба можна назваць наш шлюб нешчаслівым?

Аносаў даволі доўга маўчаў. Потым вымавіў з неахвотаю:

— Ну, добра... хай сабе будзе — выключэнне... Але чаму ў большасці выпадкаў людзі жэняцца? Возьмем жанчыну. Сорамна заставацца дзеўкаю, асабліва калі сяброўкі павыходзілі ўсе замуж. Цяжка быць лішнім ротам у сям'і. Жаданне быць гаспадыняю, галавою ў доме, дамаю, самастойнаю... Апрача таго, патрэба, проста фізічная патрэба ў мацярынстве, і каб пачаць віць сваё гняздо. А ў мужчын іншыя матывы. Па-першае, стомленасць ад халастога жыцця, ад беспарадку ў пакоях, ад абедаў у шынках, ад гразі, акуркаў, падранай і разрозненай бялізны, ад даўгоў, ад нахабных таварышаў і гэтак далей і гэтак далей. Па-другое, адчуваеш, што жыць сям'ёю здаравей, больш выгадна і эканомна. Па-трэцяе, думаеш: вось пойдуць дзеці, — я памру, а часцінка мая ўсё ж астанецца на свеце... нешта накшталт ілюзіі бяссмерця. Па-чацвертае, спакуса нявіннасці, як і ў маім выпадку. Апрача таго, бываюць іншы раз і думкі аб пасагу. А дзе ж тады каханне? Каханне бескарыслівае, самаахвярнае, якое не чакае ўзнагароды? Тое, пра якое гавораць — «моцнае, як смерць»? Разумееш, такое каханне, для якога зрабіць які хочаш подзвіг, аддаць жыццё, пайсці на пакуты — зусім не цяжка, а адна радасць. Чакай, чакай, Вера, ты мне зараз ізноў хочаш пра твайго Васю? Далібог, я яго люблю, ён добры хлопец. Хто яго ведае, магчыма, будучае і пакажа яго каханне ў святле вялікай прыгажосці. Але ты зразумей, пра якое каханне я кажу. Каханне павінна быць трагедыяй. Найвялікшай таямніцай у свеце! Ніякія жыццёвыя выгоды, разлікі і кампрамісы не павінны яго кранацца.

— Вы бачылі калі-небудзь такое каханне, дзядуля? — ціха спытала Вера.

— Не, — адказаў стары рашуча. — Я, праўда, ведаю два выпадкі падобныя. Але адзін быў прадыктаваны дурнотаю, а другі... так... нейкая кіслата... адзін жаль... Калі хочаш, я раскажу. Гэта нядоўга.

— Калі ласка, дзядуля.

— Ну, вось. У адным палку нашай дывізіі (толькі не ў нашым) была жонка палкавога камандзіра. Морда, я табе скажу, Верачка, неверагодная. Кастлявая, рыжая, доўгая, ратастая... Тынкоўка з яе так і сыпалася, як са старой маскоўскай будыніны. Але, разумееш, гэткая палкавая Месаліна: тэмперамент, уладнасць, пагарда да людзей, цяга да разнастайнасці. У дадатак — марфіністка.

І вось аднойчы, увосень, прысылаюць да нас у полк новаспечанага прапаршчыка, зусім жаўтаротага вераб'я, толькі што з ваеннага вучылішча. Праз месяц гэтая старая кабыліца цалкам авалодала ім. Ён паж, ён слуга, ён нявольнік, ён вечны кавалер яе на танцах, носіць яе веер і хустку, у адным мундзірчыку выбягае на мароз клікаць яе коней. Жахлівая гэта штука, калі свежы і чысты хлапец пакладзе сваё першае каханне да ног старой, вопытнай і ўладнай распусніцы. Калі ён цяпер выскачыў цэлы — усё роўна ў далейшым лічы яго загінуўшым. Гэта — штамп на ўсё жыццё.

К калядам ён ужо ёй надакучыў. Яна вярнулася да адной са сваіх ранейшых пасій. А ён не мог. Ходзіць за ёй, як прывід. Змучыўся ўвесь, схуднеў, учарнеў. Гаворачы высокім стылем — «смерць ужо ляжала на яго высокім чале». Раўнаваў ён яе страшэнна. Кажуць, цэлыя ночы прастойваў у яе пад вокнамі.

І вось аднойчы ўвесну наладзілі яны ў палку нейкую маёўку ці пікнік. Я і яе і яго ведаў асабіста, але пры гэтым здарэнні не быў. Як і заўсёды ў такіх выпадках, было шмат выпіта. Назад вярталіся ўночы пехатой па палатне чыгункі. Раптам насустрач ім ідзе таварны цягнік. Ідзе вельлі марудна ўгору, па даволі крутым пад'ёме. Дае свісткі. І вось, толькі паравозныя агні параўняліся з кампаніяй, яна раптам шэпча на вуха прапаршчыку: «Вы ўсё гаворыце, што кахаеце мяне. А вось калі я вам загадаю, вы, напэўна, пад цягнік не кінецеся». А ён, ні слова ў адказ, бегма — і пад цягнік. Ён, кажуць, дакладна разлічыў, акурат паміж пярэднімі і заднімі коламі: так бы яго роўна напалам і перарэзала. Але нейкі ідыёт надумаўся яго ўтрымліваць і адштурхоўваць. Ды не здолеў. Прапаршчык як учапіўся рукамі за рэйкі, дык яму абедзве кісці і адцяла.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.