Іван Бунін - Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін - Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ніколі мяне ніхто не называў Лімай, — засмяялася Людміла Львоўна.

— Частка другая. Першае каханне. Кавалерыйскі юнкер падносіць дзяўчыне Ліме на каленях верш уласнага вырабу. Там сапраўды ёсць незвычайнай прыгажосці радкі:

Твая прыгожая нага —
Кахання незямнога з'ява!

А вось і малюнак нагі.

А тут юнкер падбівае наіўную Ліму ўцячы з бацькоўскага дому. Тут паказаны ўцёкі. А гэта вось — крытычнае становішча: разгневаны бацька даганяе ўцекачоў. Юнкер маладушна звальвае ўсю бяду на рахманую Ліму.

Ты пудрылася там, а вораг не вароніў,
І вось за намі ўслед страшэнная пагоня...
Як хочаш ад яе ратуйся ты,
А я бягу ў кусты.

Пасля гісторыі дзяўчыны Лімы ішоў новы расказ: «Княгіня Вера і закаханы тэлеграфіст».

— Гэта жаласлівая тэма ілюстравана ўсяго толькі пяром і каляровымі алоўкамі, — сур'ёзна тлумачыў Васіль Львовіч. — Тэкст яшчэ рыхтуецца.

— Гэта штосьці новае, — заўважыў Аносаў, — я яшчэ такога не бачыў.

— Самы апошні выпуск. Свежая навіна кніжнага рынку.

Вера ціха дакранулася да яго пляча.

— Лепш не трэба, — сказала яна.

Але Васіль Львовіч або не пачуў яе слоў, або не надаў ім патрэбнага значэння.

— Пачатак ідзе з часоў дагістарычных. У адзін цудоўны травеньскі дзень адна дзяўчына, якую звалі Вера, атрымлівае па пошце пісьмо з замілаванымі галубкамі. Вось пісьмо, а вось і галубы.

Пісьмо змяшчае ў сабе палкае прызнанне ў каханні, напісанае насуперак усім правілам арфаграфіі. Пачынаецца яно так: «Цудоўная Бландына, ты, якая... бурнае мора агню, якое кіпіць у маіх грудзях. Твой позірк, нібы атрутная змяя, упіўся ў маю змучаную душу» і гэтак далей. У канцы сціплы подпіс: «Па роду зброі я бедны тэлеграфіст, але пачуцці мае варты мілорда Георга. Не магу адкрываць свайго поўнага прозвішча — яно вельмі непрыстойнае. Падпісваюся толькі пачатковымі літарамі: П.П.Ж. Прашу адказваць мне на паштамт, постэ рэстантэ» [48] Да запатрабавання (скажон. франц.). . Тут вы, панове, можаце бачыць і партрэт самога тэлеграфіста, вельмі ўдала выкананы каляровымі алоўкамі.

Сэрца ў Веры прабіта (вось сэрца, вось страла). Але як прыстойная і добра выхаваная дзяўчына, яна паказвае пісьмо паважаным бацькам, а таксама свайму сябру маленства і жаніху, прыгожаму маладому чалавеку Васю Шэіну. Вось і ілюстрацыя. Вядома, з цягам часу тут будуць вершаваныя тлумачэнні да малюнкаў.

Вася Шэін, рыдаючы, вяртае Веры заручальны пярсцёнак. «Я не маю права перашкаджаць твайму шчасцю, — піша ён, — але малю цябе, не рабі адразу рашучага кроку. Падумай, паразважай, правер і сябе і яго. Ты, як малое, не ведаеш жыцця і ляціш, быццам матыль на зыркае святло. А я — не! — я ведаю халоднае і фальшывае святло. Знай, што тэлеграфісты прывабныя, але здрадлівыя. Яны адчуваюць невыказную асалоду, калі могуць ашукаць сваёй гордай прыгажосцю і крывадушнымі пачуццямі нявопытную ахвяру і жорстка пасмяяцца з яе».

Мінае паўгода. У віхры жыццёвага вальсу Вера забывае пра свайго паклонніка і ідзе замуж за прыгожага маладога Васю, але тэлеграфіст не забывае пра яе. Вось ён пераапранаецца ў камінара і, вымазаўшыся ў сажу, прабіраецца ў будуар княгіні Веры. Сляды пяці пальцаў і дзвюх губ засталіся, як бачыце, усюды: на дыванах, на падушках, на шпалерах і нават на паркеце.

Вось ён у вопратцы вясковай жанчыны ідзе працаваць на нашу кухню звычайнай пасудніцай. Аднак залішняя прыхільнасць кухара Лукі прымушае яго ратавацца ўцёкамі.

Вось ён у доме вар'ятаў. А вось пастрыгся ў манахі. Але кожны дзень абавязкова пасылае ён Веры страсныя пісьмы. І там, дзе асыпаюцца на паперу яго слёзы, там чарніла расплываецца кляксамі.

Нарэшце ён памірае, але перад смерцю завяшчае перадаць Веры два тэлеграфныя гузікі і флакон з-пад духоў — напоўнены яго слязьмі...

— Панове, хто хоча гарбаты? — спытала Вера Мікалаеўна.

VII

Доўгі асенні захад сонца дагараў. Пагасла апошняя барвовая, вузенькая, як шчыліна, палоска, што пунсавела на самым краі небасхілу, паміж шызай хмаркай і зямлёй. Ужо не стала відаць ні зямлі, ні дрэў, ні неба. Толькі над галавой вялікія зоркі дрыжалі сваімі вейкамі сярод чорнай ночы ды блакітны прамень ад маяка падымаўся ўгору тонкім слупом і нібы разбіваўся там аб нябесны купал вадкім, туманным, светлым кругам. Начныя матылі біліся аб шкляныя каўпакі свечак. Зорчатыя кветкі белага тытуню запахлі ў садзе яшчэ вастрэй з цемры і халадку.

Спешнікаў, віцэ-губернатар і палкоўнік Панамароў ужо даўно паехалі, паабяцаўшы са станцыі трамвая прыслаць коней назад па каменданта. Госці, якія асталіся, сядзелі на тэрасе. Генерала Аносава, нягледзячы на яго пратэсты, сёстры прымусілі надзець паліто і ўхуталі яго ногі цёплым пледам. Перад ім стаяла бутэлька яго любімага чырвонага віна Pommard, побач з ім па абодва бакі сядзелі Вера і Ганна. Яны ахвотна слугавалі генералу, напаўнялі цяжкім, густым віном ягоную тонкую шклянку, падсоўвалі бліжэй запалкі, наразалі сыр і гэтак далей. Стары камендант жмурыўся ад шчасця.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.